Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Гары падумаў, што калі гэта смерць, то яна ані не страшная. Нават боль пачаў сціхаць...
Аднак, ці было гэта смерцю? Замест таго, каб ператварыцца на цемру, зала ізноў набыла выразныя абрысы. Гары злёгку пахістаў галавой і ўбачыў Фоўкса, які па-ранейшаму туліў галаву да ягонай рукі. Жамчужныя слёзы фенікса свяціліся вакол раны... але самой раны ЎЖО не было.
— А ну, прэч, — нечакана ўсклікнуў рэдлаў голас. — Прэч ад яго, птушка. Я каму кажу, ПРЭЧ!
Гары прыпадняў галаву. Рэдл нацэліў ягоную палачку на фенікса, з яе кончыка, як быццам пачуўся стэл і Фоўкс ізноўку залаціста-чырвонай віхурай ўзляцеў у паветра.
— Слёзы фенікса... — ціха сказаў юнак, пазіраючы на гарыну руку. — Канечне... як я мог забыцца... іх гаючая сіла...
Ён зірнуў у гарыны вочы.
— Але, ці мае гэта сэнс? На самой справе, так нават лепей. Давай... цяпер толькі ты і я...
Ён узняў палачку.
І тут пачуліся таропкія махі крылля. Высока па-над іх галовамі ляцеў Фоўкс. Нешта павалілася на гарыны калені... і гэта быў ДЗЁННІК.
Дзелю секунды, Гары і Рэдл, які ўсё яшчэ трымаў палачку паднятай, глядзелі на чорную кніжку. Нечакана, нават не думаючы, як быццам з самога пачатку хацеў гэта зрабіць, хлопчык схапіў з падлогі зуб базіліска і ўсадзіў яго ў дзённік.
Пачуўся доўгі, жудасны, пранізлівы енк. З дзённіка фантанам пырснулі чарнілы, сцякаючы па гарыным рукам на каменную падлогу. Рэдл скурчыўся, замахаў рукамі і...
Знік. Гарына палачка з грукатам павалілася на падлогу і надыйшла цішыня. Цішыня, якую парушалі толькі КРАПАННЕ чарнілаў з дзённіка. Базіліскава атрута наўпрост прапаліла ў ім дзіру, якая ўсё яшчэ працягвала шыпець.
Дрыжучы ўсім целам, Гары падняўся на ногі. Яго галаву круціла так, як быццам ён толькі што пераадолеў колькі міляў з дапамогаю парашка фло. Павольна, ён падняў з падлогі сваю палачку, сартавальны капялюш, а потым з вялікім намаганнем выцягнуў бліскучы меч з базіліскавай пашчы.
У працілеглым баку залы, адчуўся слабы стогн. Джыні варухнулася. Калі Гары дабег да яе, дзяўчынка ўжо сядзела. Ашаломлена, яна паглядзела на агромістую тушу здохлага базіліска, на апранутага ў скрываўленую мантыю Гары і на дзённік у яго руках. Джыні выдала громкі, сутаргавы ўсхліп і з яе вочак пырснулі слёзы.
— Гары... ёйку, Гары... я спрабавала сказаць вам, яшчэ на с-сняданку, але Н-НЕ МАГЛА зрабіць гэта пры Персі. Гэта ўсё Я, Гары... але я... я к-клянуся табе, што я н-не хацела... Гэта ў-усё Рэдл, ён... ён апанаваў мяне... і... ЯК у цябе атрымалася забіць гэтага... гэту пачвару? І дз-дзе Рэдл? Ап-апошняе, што я памятаю, як ён выйшаў з дзённіка...
— Усё добра! Усё скончылася, — заявіў Гары, паказваючы дзяўчынцы дзённік з прабітай іклом дзірой. — Рэдла больш няма. Вось, глядзі! Няма АНІ яго АНІ базіліска. Давай, Джыні, трэба выбірацца адсюль...
— Мяне цяпер выключаць са школы!— галасіла дзяўчынка, пакуль Гары нязграбна дапамагаў ёй падняцца на ногі. — Я так чакала моманту, калі пайду ў Хогвартс, яшчэ з тых часоў, як тут вучыўся Б-Біл, а ц-цяпер мне прыйдзецца яго пакінуць... ШТО СКАЖУЦЬ МАЦІ З ТАТАМ?
Фоўкс чакаў іх, лятаючы ля выхада з залы. Гары павёў Джыні наперад. Пераступіўшы праз нерухомыя кольцы здохлага базіліска, яны выйшлі ў гулкі тунэль. Тут хлопчык пачуў, як за яго спіною з мягкім сіпеннем зачыняюцца каменныя дзверы.
Хвілінаў пяць яны ішлі пакрытым цемраю тунэлі і тут Гары пачуў на воддаль гук павольна перацягваючагася камення.
— Рон, — паскараючыся, клікнуў Гары. — З Джыні ўсё добра! Яна са мной!
Ён пачуў задыханы радасны енк сябра, а калі яны павярнулі за вугал, Гары і Джыні ўбачылі, як той з узапрэлым тварам вызірае з добрай велічыні адтуліны, якую паспеў ачысціць за час іхнай адсутнасці.
— ДЖЫНІ!— працягваючы наперад рукі, каб дапамагчы сястры пралезці праз адтуліну. — Ты жывая! Я нават ня верыў у гэта! Што з табой здарылася?
Ён паспрабаваў абняць Джыні, але тая са слязьмі на вачак адапхнула брата.
— Але ж з табой ўсё балазе, Джыні, — ззяючымі вачыма пазіраючы на сястру, прамовіў Рон. — Усе ў мінулым... А гэта што за птушка?
Следам за Джыні ў адтуліну выляцеў Фоўкс.
— Ён належыць Дамблдору, — адказаў Гары, праціскаючыся праз дзіру.
— А МЕЧ у цябе адкуль?— вылупіўшыся на бліскучую зброю ў руках сябра, спытаў Рон.
— Растлумачу, калі выберамся, — скоса пазіраючы на Джыні, адказаў Гары.
— Але...
— Потым, — перарваў яго Гары. Ён палічыў дрэннай ідэяй, распавядаць Рону хто на самой справе адчыняў патаемную залу, ува ўсялякім выпадку ня трэба было казаць пра гэта пры Джыні. — А дзе Локхарт?
— Там, — адказаў Рон, хістнуўшы галавой на трубу, праз якую яны трапілі ў тунэль. — Ён у благім стане. Хадземце, самі ўсё ўбачыце.