Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Следам за Фоўксам, які асвятляў цемру залатым і пунсовым водбліскамі свайго крылля, яны крочылі да трубы. Ля яе на падлозе сядзеў Гільдэрой Локхарт і ціхамірна штось сам сабе напяваў.
— Ён цалкавіта згубіў памяць, — прамовіў Рон, — і ўсё з-за памылкова спрацаваўшай забывальнай замовы. Замест нас, ён трапіў замовай сам у сябе. Ён ня мае паняцця хто ён, дзе ён ці хто мы такія. Я загадаў яму, каб ён пасядзеў тут і пачакаў майго вяртання. Ён зараз, сам для сябе небяспечны.
Локхарт падняў галаву і дабразычліва азірнуў прыбылых.
— Здароўку, — сказаў ён. — Якое цікавае месца, так? А вы што тут жывяцё?
— Ані, — скоса зірнуўшы на сябра, адказаў Рон.
— Ці ты часам не разважаў над тым, як нам адсюль выбрацца?— спытаўся Гары ў Рона.
У адказ, Рон толькі пахістаў галавой. І тут Фоўкс, праляцеўшы міма Гары, супыніўся ля ўвахода ў трубу, паблісківаючы ў цемры сваімі вочкамі-пацеркамі. Фенікс прыняўся размахваць перад іх тварамі доўгім пер’ем свайго хваста. Гары няўпэўнена зірнуўў на яго.
— Здаецца, гэта птушка хоча, каб яе схапілі за хвост, — выглядаючы здзіўленным, прамовіў Рон. — Але кожны з нас занадта цяжкі для яе.
— Яго клічуць Фоўкс, — адказаў Гары, — і ён не звычайная птушка, — хлопчык абярнуўся да астатніх. — Нам трэба ўзяць адно аднаго за рукі. Джыні, ты возмеш за руку Рона. Прафесар Локхарт...
— Гэта пра вас, — сказаў Рон, звярнуўшы на сябе ўвагу настаўніка.
— Вы трымаеце за руку Джыні.
Гары запхнуў сабе за пас меч і сартавальны капялюш, даў Рону ўхапіцца за сваю мантыю, а сам моцна узяўся за дзіўна-гарачы хвост Фоўкса.
Па іх целах, як быццам распаўсюдзілася незвычайная лёгкасць і ўжо праз колькі секунд, яны са свістам падымаліся скрозь трубу.
— Цудоўна! Цудоўна! Гэта папросту чараўніцтва нейкае!— мармытаў, болтаючыся напрыканцы працэсіі, Локхарт. Гары чуў ягоныя словы, але самога хлопчыка больш цікавіў халодны ветрык, які кудлаціў яму валоссе. Аднак, перш чым Гары паспеў удосыць насаладзіцца гэтым ветрыкам, палёт скончыўся. Учатырох яны стаялі на мокрай падлозе прыбіральні Мармытухі Міртлы. Локхарт якраз паправіў з’ехаўшы капялюш, калі за яго спіной ракавіна павольна рушыла на сваё месца, закрыўваючы сабой трубу.
Вылупіўшы вочы, на іх глядзела сама Міртла.
— Ты жывы?— бездапаможна спыталася яна ў Гары.
— Няма патрэбы, казаць пра гэта такім расчараваным голасам, — выціраючы акуляры ад крыві і слізі, адказаў ёй Гары.
— Ну, ведаеш... Я тут падумала. Калі б ты памёр, я б са здавальненнем падзялілася з табой сваёй прыбіральней, — адказала Міртла, і яе шчокі запалалі срэбрам.
— Бя!— калі яны пакінуўшы прыбіральню, выйшлі у цёмны, пусты школьны калідор. — Гары! Здаецца Міртла ў цябе ЗАКАХАЛАСЯ! Ты маеш канкурэнтку, Джыні.
Але дзяўчынка ўсё яшчэ працягвала моўчкі плакаць.
— І куды цяпер?— заклапочана пазіраючы на сястру, спытаўся Рон. Гары кіўнуў галавой наперад.
Яны рушылі следам за Фоўксам, што сваім залатым бляскам асвятляў калідор, і праз імгненне-другое апынуліся перад дзвярмі кабінэта прафесаркі МакГонагал.
Гары пастукаўся і адчыніў дзверы.
РАЗДЗЕЛ XVIII
Узнагарода Добі
Калі Рон, Джыні і Локхарт пакрытыя сліззю, а Гары яшчэ і з галавы да ног перапэцканы крывёю супыніліся на ганку ў пакоі запанавала цішыня.
— ДЖЫНІ!— раптам пачуўся нечый енк.
Гэта была місіс Візлі, якая толькі што плакала, седзячы ля коміна. Следам за мужам, яна ўскочыла на ногі і прынялася абдымаць дачку.
Але Гары было не да іх. Яго вочы глядзелі на Дамблдора, які з ззяючай ўсмешкаю на твары стаяў ля коміна і моцна трымаў за плечы, схапіўшуюся за грудзі і цяжка дыхаючую прафесарку МакГонагал. Фоўкс, прасвісцеўшы міма гарынага вуха кінуўся да гаспадара. А сам Гары, разам з Ронам трапіў у абдымкі да місіс Візлі.
— Вы яе выратавалі! Вы яе выратавалі! ЯК у вас гэта атрымалася?
— Мяркую, мы ўсе хацелі бы гэта ведаць, — слабым голасам дадала прафесарка.
Місіс Візлі выпусціла Гары з абдымак. Хістаючыся, ён падыйшоў да стала і паклаў на яго капялюш, інкрустыяваны лаламі меч і ўсё, што засталося ад дзённіка Тома Рэдла.
Пасля чаго ён прыняўся ім распавядаць ўсю гісторыю. У пільнай цішыні Гары расказваў аб усім на працягу чвэрці гадзіны. І пра пачуты ім бесцялесны голас, і пра то, як нарэшце Герміёна зразумела, што голас належыць перасоўваючамуся па трубах базіліску. Пра то як разам з Ронам яны наведвалі ў Лесе павукоў; пра то як Арагог расказаў ім дзе ў мінулы раз памерла апошняя ахвяра базіліска і пра то, як яны з Ронам здагадаліся, што гэтай ахвяраю была Мармытуха Міртла, а ўваход у патаемную залу знаходзіцца ў яе прыбіральне...