Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Дык вось, што дасылае Дамблдор для дапамогі сваім абаронцам? Пявучую птушку і стары капялюш! Ці ты па ранейшаму маеш адвагу, Гары Потэр? Ці ты цяпер адчуваеш сябе ў бяспецы?
Гары не адказаў яму. Ён не разумеў, як выкарыстоўваць Фоўкска і капялюш, але цяпер ён ужо ня быў адзін і з усё ўзнімаючайся мужнасцю, чакаў пакуль Рэдл скончыць смяяцца.
— А цяпер да справы, — па-ранейшаму шырока ўсміхаючыся прамовіў юнак. — Двойчы... у ТВАІМ мінулым... у МАЁЙ будучыні мы сустракаліся з табой. Двойчы я спрабаваў забіць цябе. ЯК У ЦЯБЕ АТРЫМАЛАСЯ ВЫЖЫЦЬ? Скажы мне. І чым даўжэй ты будзеш распавядаць, — ціха дадаў ён, — тым даўжэй застанешся ў жывых.
Гары разважаў хутка. Рэдл меў палачку. У яго былі толькі Фоўкс і капялюш, ані водзін з іх ня меў карысці ў двубоі. Яго становішча было на дзіва незайздросным. Аднак, чым даўжэй Рэдл заставаўся тут... тым больш скарачалася жыццё Джыні. Нечакана, Гары заўважыў, што рэдлава постаць робіцца ўсё больш выразнай. І калі іх бойка з Рэдлам павінна адбыцца, чым раней яна пачнецца тым будзе лепш.
— Ніхто ня ведае, чаму ты страціў сваю моц, — нечакана заявіў Гары. — І я таксама. Аднак я ведаю, чаму ў цябе не атрымалася ЗАБІЦЬ мяне. Гэта адбылося таму, што мая маці загінула, ратуючы маё жыццё. Так, мая простая МАГЛАНАРОДЖАНАЯ маці, — дадаў ён, калоцячыся ад стрымліваемай нянавісці. — Яна не дала забіць мяне. І яшчэ, я бачыў цябе сапраўднага, мы сустрэліся з табой у мінулым годзе. Ты разваліна. Ты ледзь жывы. Вось да чаго давяла цябе твая магутнасць. Ты ўцякач. Брыдота! Пшык!
Рэдлаў твар скрывіўся. Аднак праз імгненне, ён прымусіў сябе гідка ўсміхнуцца.
— Вось яно што. Твая маці загінула ратуючы цябе. Гэта наймагутнейшая супрацьзамова. І цяпер я бачу... у цябе няма анічога асаблівага. Ведаеш, я тут падумаў. Паміж намі, Гары Потэр, дзіўнае падабенства. Нават ты павінен быў гэта заўважыць Мы абодва паўкроўкі, абодва сіроты, абодва выхоўваліся сярод маглаў. І абодва, напэўна, адзіныя парсельмоўцы ў Хогвартсе, ажно з часоў вялікага Слізэрына. Мы нават ВЫГЛЯДАЕМ амаль што аднолькава... Аднак, у рэшце рэшт, толькі шчаслівая выпадковасць дала цябе ўратавацца. Гэта ўсё, што я хацеў ведаць.
Гары напружана стаяў, чакаючы калі Рэдл узніме палачку. Але крывая ўсмешка, юнака зноўку пашырылася.
— А цяпер, Гары Потэр, я б хацеў даць табе невялічкі ўрок. ШТО, сапраўды можа сіла Лорда Вальдэморта, нашчадка Слізэрына, супраць славутага Гары Потэра і лепшай зброі, якую мог яму даць Дамблдор.
Вясёлым поглядам, ён акінуў Фоўкса і сартавальны капялюш і адыйшоў прэч. Жах разліўся па зацеклых нагах Гары. Рэдл супыніўся між дзвума калоннамі і ўзняў вочы да ўтоенага ў паўзмроку каменнага твару Слізэрына. Ён атрыў рота і адтуль пачулася сыканне... аднак Гары зразумеў, што кажа юнак.
— Прамові да мяне, Слізэрын, найвялікшы з хогвартскай чацвёркі.
Гары азірнуўся і паглядзеў на статую, на яго плячы загайдаўся Фоўкс.
Агромісты каменны твар Слізэрына заварушыўся. Ахоплены жахам хлопчык назіраў, як рот статуі робіцца ўсё шырэй, пакуль не ператварыўся на вялізарную чорную дзіру.
І тут нешта заварушылася. Яно выпаўзала з глыбіні статуі праз яе каменныя вусны.
Гары пачаў адступаць наперад спіною, пакуль не натрапіў на цёмную сцяну залы. Яго вочы былі прыжмураны. І тут ён адчуў, як крануўшы яго па шчацэ, Фоўкс кудысьці адляцеў. Гары хацеў крыкнуць феніксу, каб той не пакідаў яго... але што магла зрабіць нейкая птушка супраць змяінага князя?
Нешта агромістае апусцілася на каменную падлогу залы, Гары адчуваў як яна задрыжэла. Хлопчык ведаў што адбываецца, ён амаль што бачыў, як агромістая змяя выпаўзае з каменных вуснаў Слізэрына.
— Забі яго, — пачулася сыканне Рэдла.
Базіліск заслізгаў у гарыным напрамку, хлопчык чуў, як грузлае цела пачвары рушыць па пыльнай падлозе. Працягваючы шчыльна прыжмурывацца, Гары навослеп, выцягнуўшы руку, каб намацваць сабе шлях, кінуўся бяжаць. Рэдл зноўку зарагатаў...
Хлопчык спатыкнуўся. Ён паваліўся на цвёрдую каменную падлогу і адчуў у роце смак крыві. Базіліск быў у фуце ад яго і Гары чуў гэта.
Панад яго галавой нешта быццам выбухнула і штосьці неверагодна цяжкое стукнула хлопчыка так, што ён гваздануўся аб сцяну. Гары чакаў, што зараз у яго цела ўвап’юцца атрутныя базіліскавы іклы, аднак замест гэтага ён пачуў вар’яцкае сыканне змяі і шаленае грукатанне па каменных калонах.
Гары ня ўтрымаўся. Ён крыху расплюшчыў вочы, каб зірнуць, што адбывалася.
Вялізарны, тоўсты як ствол дуба, змей выцягнуў угару сваё бліскучае атрутна зялёнае цела і ківаючыся нібы п’яны, шалена біўся тупаносай галавой па слупах. Гары пачало калаціць, ён быў гатовы зноўку прыжмурыцца, як толькі базіліск павярне галаву ў яго бок. І тут хлопык заўважыў, што адцягвала ўвагу пачвары.