Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114
Перейти на страницу:

— Ну што ж, вельмі добра, — ухваліла яго МакГонагал, калі той супыніўся, каб перавесці дух. — Вы знайшлі ўваход... парушыўшы на шляху да сваёй мэты сотню школьных правілаў... але сажыце мне, Потэр, як вы НАОГУЛ засталіся жывым?

І Гары, хутка ахрыпнуўшы ад доўгай гамонкі, распавёў ім аб тым, як у зале сваечасова аб’явіўся Фоўкс, які прынёс яму капялюш з мечом усярэдзіне. Тут хлопчык запнуўся. Да гэтага часу ён ані не слова не ўзгадваў аб дзённіку Рэдла.. ці Джыні. Дзяўчынка стаяла ўткнуўшыся тварыкам у маціна плячо і ўсё яшчэ працягвала плакаць. А што калі Джыні выкінуць са школы, у паніцы падумаў Гары. Дзённік больш не дзейнічаў... як цяпер даказаць, што яна рабіла ўсё пад прымусам?

Хлопчык несвядома зірнуў на Дамблдора. Слаба ўсміхнуўшыся, прафесар бліснуў шкельцамі сваіх акуляраў-паўмесяцаў і ціха спытаўся:

— А вось МЯНЕ больш за ўсё цікавіць іншае. Як Вальдэморт здолеў апанаваць Джыні, калі з найнадзейнейшых крыніц я ведаю, што цяпер ён хаваецца недзе ў лясах Албаніі.

Палёгка... хваля цёплай, дзіўнай палёгкі ахапіла Гары.

— Ш-што?— ашаломлена прамовіў містэр Візлі. — САМІ ВЕДАЕЦЕ ХТО? Апанаваў Джыні? Але Джыні не... Яна ніколі... Яна?

— Гэта ўсё дзённік, — імгненна заявіў Гары, і паказаў яго Дамблдору. — Рэдл пісаў яго ў шаснаццацігадовым узросце.

Прыняўшы дзённік з гарыных рук, Дамблдор ўважліва, ледзь не дакранаючыся да прапаленых і волкіх старонак сваім доўгім, скрыўленым носам разгледзіў яго.

— Шыкоўна, — мягка прамовіў ён. — Вядома ж, ён пэўна быў найбліскучым з усіх вучняў, якіх толькі бачыў Хогвартс. — ён павярнуўся да ўшчэнт збітай з ладу сям’і Візлі.

— Не надта шмат людзей ведаюць пра то, што колісь Лорда Вальдэморта клікалі Томам Рэдлам. Пяцьдзесят год таму, я сам вучыў яго, тут у Хогвартсе. Аднак, пасля заканчэння школы ён знік... вандраваў і сям і там... ён наймоцна паглыбілся ў вывучэнне цёмных мастацтваў, ён меў зносіны з найгоршымі прадстаўнікамі нашага роду, ён зведаў столькі небяспечнейшых магічных ператварэнняў, што калі ён аб’явіўся, назваўшыся Лордам Вальдэмортам, яго амаль ніхто не пазнаў. Няшмат каму магло прыйсці ў галаву, што Вальдэморт — той разумны, прыгожы хлопец, што быў тут колісь старастам.

— Але Джыні?— спыталася місіс Візлі. — Як наша Джыні магла быць звязана з... з... ІМ?

— Гэта ўсё дзённік!— працягваючы плакаць, адказала дзяўчынка. — Я пісала у-у ім, а Рэдл п-пісаў у адказ на працягу ўсяго году...

— ДЖЫНІ!— здзіўлена ўсклікнуў містэр Візлі. — Хіба я АНІЧАМУ вас не вучыў? Хіба я не казаў вам заўсёды: “Ніколі не давярайце таму, што мае свой уласны розум, калі ня ведаеце дзе знаходзяцца ягоныя мазгі”? Чаму ты не паказала дзённік мне ці маці? Такая падазроная рэч, як гэта яўна перапоўнена чорнай магіяй!

— Я ж н-ня ведала, — уз’енчыла Джыні. — Я знайшла яго сярод кніг, што набыла дзеля мяне маці. Я вырашыла ш-што нехта папросту забыў яго там...

— Міс Візлі трэба неадкладна ісці ў шпітальнае крыло, — цвёрдым голасам, перарваў сямейную размову Дамблдор. — Яна вытрымала надта цяжкія для свайго ўзросту выпрабаванні. І зразумела ж яна аніяк не будзе пакарана. Лорд Вальдэморт ашукваў чарадзеяў нашмат старэйшых і найразумнейшых за яе. — падыйшоўшы да дзвярэй, дырэктар адчыніў іх. — А цяпер ложак і, хутчэй за ўсё, вялізны, парны кубак гарачага шакаладу. Мяне гэта заўсёды ўзбадзёрвае. — дадаў ён і ласкава падміргнуў дзяўчынцы. — Тым больш, што мадам Помфры дагэтуль не клалася спаць. Яна дала скамянелым мандрагоравы лекі... і ў любы момант яны могуць ачуняць.

— Дык з Герміёнаю ўсё будзе добра?— ззяючы спытаўся Рон.

— Скамяненне нікому ані не прынесла ніякай шкоды, — адказаў дырэктар.

Місіс Візлі разам з усё яшчэ моцна сшакаваным мужам, павялі Джыні да лекаркі.

— Ці ведаеш, Мінерва, — задумліва звярнуўся Дамблдор да прафесаркі МакГонагал, — я мяркую, што ўсе мы заслужылі добрае СВЯТА. Магу я папрасіць цябе, каб ты спусцілася на кухню і папярэдзіла аб гэтым нашых кухараў?

— Добра, — рашуча адказала прафесарка і таксама накіравалася да дзвярэй. — А вас я пакідаю тут, самому разбірацца з Потэрам і Візлі.

— Згода, — прамовіў у адказ Дамблдор.

Макгонагал сыйшла, а Гары і Рон засталіся, няўпэўнена пазіраючы на дырэктара. Яны гадалі, што прафесарка мела на ўвазе пад словам РАЗБІРАЦЦА? Іх канечне... КАНЕЧНЕ ж... не будуць караць.

— Я памятаю, як казаў вам, што павінен буду выключыць вас, калі вы парушыце яшчэ хоць адно школьнае правіла, — пачаў прафесар.

Рон у жаху адчыніў рота.

— І скажу вам, нават лепшыя з нас, ад часу вымушаны браць свае словы назад, — усміхаючыся дадаў ён. — Вы абодва атрымеце спецыяльныя ўзнагароды за заслугі перад школай і... дайце падумаць... кожны з вас прыносіць Грыфіндору дзвесці балаў.

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)