Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 114
Перейти на страницу:

— Ані, — прашапатаў Гары.

— Так, — стрымана прамовіў Рэдл. — Вядома ж, першы час яна не аб чым не ЗДАГАДВАЛАСЯ і гэта было такім пацешным. Змяніліся і яе запісы ў маім дзённіку... Яны зрабіліся значна цікавейшымі... “Даражэнькі Том, — прамовіў ён, гледзячы на перапалоханы твар Гары, — здаецца, я губляю памяць. Уся мая мантыя ў курынным пер’е, але я ані не памятаю, як яно там апынулася”.“Даражэнькі Том, я зусім ня памятаю, што рабіла той хэлоўінскай ноччу, калі адбыўся напад на котку, але спераду ўся мая мантыя была перапэцкана фарбай”. “Любы Том, Персі ўвесь час паўтарае, што я вельмі бледная і сама на сябе не падобная. Думаю, ён у нечым падазрае мяне”... “Сёння адбыўся чарговы напад і я зноў ня ведаю, дзе была ў той час. Скажы, Том, што мне цяпер рабіць? Здаецца, я з’яжджаю з глузду”... “Том, мне здаецца, што гэта я раблю ўсе гэтыя напады!”

Гары сціснуў кулакі так моцна, што яго пазногці глыбока ўрэзаліся ў далоні.

— Дурной маленькай Джыні спатрэбілася зашмат часу, каб страціць давер да майго дзённіка, — працягваў юнак. — І, нарэшце, яна зрабілася падазронай і паспрабавала ад яго пазбавіцца. І тут аб’явіўся ТЫ, Гары. Ты падабраў яго і я быў больш чым задаволен. Бо з усіх людзей да якіх ён мог трапіць у рукі, менавіта ТЫ, быў чалавекам з якім я больш за ўсё жадаў сустрэцца...

— І чаму ж ты хацеў сустрэцца са мной?— спытаўся Гары. Ён ужо ашалеў ад злосці і прыкладаў значныя намаганні, каб яго голас гучаў спакойна.

— Ну, разумееш, Джыні ўсё распавяла пра цябе, — адказаў Рэдл, — усю тваю НЕВЕРАГОДНУЮ гісторыю, — юнак уперыўся, зрабіўшыміся яшчэ больш галоднымі вачыма, у шнар-маланку на гарыным ілбе. — Я ведаў, што мне надта трэба даведацца пра цябе яшчэ больш, я жадаў пагаварыць, сустрэцца з табой. Таму, я вырашыў паказаць цябе мой трыюмфальны злоў, гэтага агромістага ёлупа, Хагрыда і тым, заваяваць твой давер.

— Хагрыд — мой сябра, — заявіў Гары, яго голас пачаў дрыжаць. — А ты яго ілжыва абвінаваціў. Спачатку, я вырашыў, што ты папросту памыліўся, а ты...

Рэдл зноўку пачаў высока і злавесна смяяцца.

— Так, Гары, маё слова сыграла супраць Хагрыда. І сам паглядзі, хто больш выгодна глядзеўся ў вачах старога Арманды Дзіпета. З аднаго боку Том Рэдл — бедны, але таленавіты, сірата, але такі АДВАЖНЫ, прэфект, медаліст; а з другога — вялізны і нязграбны Хагрыд, які трапляў у непрыемнасці кожныя два тыдні — ці то спрабуючы вырошчваць у сябе пад ложкам ваўкалаканят, ці то ў потай бегаючы ў Забаронены лес, каб змагацца там з тролямі. Аднак, нават я сам здзіўляюся, насколькі добра спрацаваў мой план. Я меркаваў, што хоць ХТОСЬЦІ здагадаецца, што Хагрыд ня можа быць спадкаемцам Слізэрына. Нават Я патраціў пяць год, на то, каб высветліць усё магчымае аб патаемнай зале і знайсці яе ўваход... і ці мог гэта зрабіць Хагрыд, які ня меў ані розума, ані моцы!

— Здавалася, адзін толькі Дамблдор — настаўнік ператварэнняў верыў у невінаватасць Хагрыда. Ён пераканаў Дзіпета пакінуць Хагрыда ў школе, як вучня брамніка. Мяркую, Дамблдор аб нечым здагадваўся. Ён ніколі не любіў мяне так моцна, як іншыя настаўнікі...

— Іду ў заклад, Дамблдор наскрозь цябе бачыў, — сціснуўшы зубы прамовіў Гары.

— Нават пасля таго, як Хагрыда выключылі, Дамблдор працягваў надакучліва блізка хадзіць ля мяне, — абыякава заявіў Рэдл. — І я ведаў, што траплю ў бяду, калі зала будзе адчынена да таго, як я скончу Хогвартс. Аднак, я не жадаў змарнаваць доўгія гады, страчаныя на пошук. Таму, я вырашыў пакінуць гэты дзённік, каб на яго старонках захаваць сябе шастнаццацігадовага. І каб аднойчы ў будучым, калі выпадзе шанец, я змог правесці сваім шляхам кагось іншага і скончыць высакародную справу Салазара Слізэрына.

— Ну, у цябе не атрымалася яе скончыць, — пераможна сказаў Гары. — У гэты раз ані ніхто не памёр, нават котка. А праз колькі гадзінаў сконыцца гатоўка мандрагоравых лекаў і ўсе скамянелыя зноўку ажывуць.

— Хіба ж я ўжо не казаў цябе, — спакойным голасам прамовіў юнак, — мяне больш не цікавіла забойства глеекровак? Вось ужо колькі месяцаў, адзінай маёй мэтаю быў... ТЫ.

Хлопчык здзіўлена вытарапіўся на Рэдла.

— Уяві сабе, як моцна я раззлаваўся, калі мой дзённік у чарговы раз адкрылі і пісала туды зноўку Джыні, а не ты.Яна ўбачыла дзённік у цябе, убачыла і запанікавала. Што калі ты даведаешся, як ім карыстацца і я раскажу табе ўсе яе сакрэты?  Ці яшчэ горш, што калі я раскажу табе, хто на самой справе душыў тых пеўняў? Таму, гэтая малая дурында забралася ў тваю спальню, пакуль там нікога не было і скрала дзённік. Але я ўжо ведаў што рабіць. Для мяне было зразумела, што раней ці пазней ты трапіш на след спадкаемцы Слізэрына. А з таго што Джыні расказала пра цябе, я ведаў, што ты на ўсё пойдзеш, каб разгадаць гэтую таямніцу... асабліва, калі будзе атакаваны хтосьці з тваіх сяброў. А яшчэ, дзяўчынка расказала мне, што ўся школа пляткарыць з таго, што ты можаш размаўляць на парсельтонгу...

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)