Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 125
Перейти на страницу:

Праз два дні, 16-га, двум нашым імяніньнікам прыйшлі лісты ад валянтэраў, адзін нават атрымаў ліст ад маці. Прыкладна да аўторка мы згуртаваным калектывам жылі, зрэдку душачы там-сям вошай, якія адступалі ў швы адзеньня.

У Магілёве, у адрозьненьне ад Акрэсьціна і Жодзіна, былі ранішнія праверкі — аж паўузводу людзей у пагонах (некаторыя з драўлянымі малаткамі на доўгіх ручках і зь люстэркамі, як на мытні) заходзіла ў камэру. Там яны пераварочвалі матрацы і стукалі, мабыць, па нарах. Аднак чатыры запалкі ў камэры ўсё ж знайшлі не яны.

У аўторак да нас, вашывых палітычных, падсялілі яшчэ двух — менчукоў з апошняга маршу. Аднаму, студэнту Ігару, далі паводле двух пратаколаў (23.34 і непадпарадкаваньне) 25 сутак, другому, ахоўніку Лёшу, — 15 сутак паводле ўсім вядомага артыкулу. Ад іх даведаліся пра гібель Рамана Бандарэнкі і акцыі памяці.

Неўзабаве высьветлілася, што вышэйшыя сілы забараняюць спаць на матрацах удзень, а гарачая вада была адключаная „з прычыны правядзеньня работ“. Радыё зь „Юністар“ раптам пераключылася на „Культуру“. У душ у сераду нас не звадзілі. Аднак зьдзівілі тым, што звадзілі ў чацьвер! Як было выдатна памыцца ўпершыню за амаль два тыдні! І нават гарачую ваду ў працэсе мыцьця не адключалі! У чацьвер вечарам яшчэ прыйшлі перадачкі, зь якіх нічога ня скралі. Крышнаіту, дзякуй Богу, перадалі ўсялякія арэхі. Бо мяса ж ён ня еў.

У ІЧУ ёсьць бібліятэка, і мы бралі адтуль кніжкі. Мяркуючы па ўсім, спадары ахоўнікі спрабавалі жартаваць, бо першы раз, сярод іншага, прынесьлі нам зборнік апавяданьняў ібэрыйскіх пісьменьнікаў пад назвай нешта накшталт „Крык пеўня ў бухце“.

Дзякуючы мясцовай бібліятэцы прачытаў першы том „Зьнесеных ветрам“. Цікавае чытво, вядома. Такімі дзіўнымі здаюцца выпісаныя там уяўленьні людзей.

Днём у суботу, 21 лістапада, раптам вывелі на шпацыр. Бэтонны дворык, у суседніх былі яшчэ людзі. Хтосьці добрым баском засьпяваў казацкую песьню „Калі мы былі на вайне...“ Падумаў, што гэта міліцыянт і крыкнуў, што не туды ён пайшоў працаваць, вядома. Хлопцы, праўда, казалі, што гэта з асуджаных хтосьці.

Адзін сукамэрнік тэмпэратурыў, і аднойчы ноччу яму стала кепска — паехаў на „хуткай“. Вярнуўся неўзабаве. Яму зьбілі тэмпэратуру, прапісалі антыбіётыкі, якіх не было ў ІЧУ, і адпусьцілі. На патрабаваньне яму выдавалі флавамэд і кроплі для носу. Забаўляла, што назвы ён не запомніў і пэрыядычна патрабаваў выдаць яму фэнібут. Пасьля паездкі гэтага хлопца на „хуткай“ у мяне паступова зьнік нюх, я перастаў адчуваць смак і без таго прэснай ежы, башка была „мутная“ — як быццам пры паніжаным ціску. У некаторых таварышаў заклала насы.

Увечары 21-га сказалі зьбірацца. На аглядзе зноў разьдзелі дагала. Калі стаяў каля залепленага напалову вакна з голай натурай і глядзеў на відэакамэру зьверху, пачуў Насьцін голас. Мяркуючы па ўсім, яе ўжо амаль выпусьцілі. Хтосьці тлумачыў ёй, як дайсьці да вакзалу. Я апрануўся ў праінспэктаваныя рэчы, сказаў ахоўнікам побач, што чую голас знаёмы. Адзін адказаў, што так, разам з вашай дзяўчынай выйдзеце.

І мы выйшлі, трымаючыся за рукі.

„Ці сувымернае пакараньне з тым, што мы зрабілі?“

Аляксандар Мініч, лекар-анкаўроляг:

— У пачатку лістапада насупраць 1-й лякарні ў цэнтры Менску затрымалі некалькі дзясяткаў мэдыкаў і мяне ў тым ліку. На судзе загадчык маёй лябараторыі ў РНПЦ Аляксандар Ралевіч сказаў, што я адзіны і спрактыкаваны ляпараскапічны хірург і, калі я буду знаходзіцца ў зьняволеньні, мяне ня будзе кім замяніць. Аднак судзьдзя Настасься Ачалава выпісала мне 13 сутак, на якіх я заразіўся каранавірусам і выпаў з мэдыцыны яшчэ на два тыдні.

Ляпараскапічныя апэрацыі ў нашым аддзяленьні пачалі рабіць гадоў 20 таму. У ляпараскапіі лекар дасягае патрэбнага выніку пры меншым разрэзе, у выніку чалавек хутчэй аднаўляецца. Тэхнічна гэтыя апэрацыі больш складаныя і патрабуюць ад хірургаў адмысловых навыкаў.

Мяне затрымалі ў суботу, а ў панядзелак я павінен быў праводзіць ляпараскапічнае выдаленьне ныркі цяжарнай пацыентцы. З бусіка, пакуль у нас яшчэ не забралі тэлефоны, я патэлефанаваў калегу і папрасіў у выпадку неабходнасьці мяне замяніць. Калега справіўся. Не скажу, што гэта была нейкая супэрскладаная апэрацыя, але ў нас такое рабілі ўпершыню. І, калі б нешта ішло ня так, у мяне было б больш досьведу, каб выйсьці зь нестандартнай сытуацыі.

За 13 дзён я пасьпеў зьмяніць тры адрасы. Пабываў і ў ІЧУ на Акрэсьціна, і ў Магілёве, і ў СІЗА ў Жодзіне. Нічога жахлівага ў турме са мной не адбывалася.

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)