Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 125
Перейти на страницу:

У камэру на Акрэсьціна мы заехалі групай дактароў: шэсьць чалавек на шэсьць ложкаў. Нам далі матрацы і падушкі. Пасьцельнай бялізны ня выдалі, затое ў кране была гарачая і халодная вада. Пазьней мяне перавялі ў трохмясцовую камэру, і таксама з дактарамі. Жорсткасьці да нас ніхто не праяўляў, але ж трэба было выконваць правілы: днём матрацы павінны быць скручаныя, ляжаць на шконцы нельга, пры выхадзе на калідор стаяць тварам да сьцяны з рукамі за сьпінай.

У Жодзіне я спачатку трапіў у камэру на 8 чалавек. Мужчын тут, праўда, было 14. Потым мяне перасялілі ў больш камфортныя ўмовы: у камэру, дзе нават з маім прыходам заставаліся свабодныя ложкі.

У адрозьненьне ад першай камэры, тут былі ежа, кнігі, горы туалетнай паперы, сродкі гігіены. Для сябе я так і не зразумеў, як у адзін час у адным месцы могуць быць дзьве настолькі розныя камэры. Дарэчы, у Жодзіне кожную раніцу дзьве гадзіны гралі патрыятычныя песьні кшталту „Любімую не аддаюць“. Я ставіўся да гэтага спакойна, але многія ўспрымалі гэта як катаваньні.

Усе, з кім я знаходзіўся за кратамі, былі „палі­тычнымі“. У Магілёве, калі зайшоў у камэру, нехта з хлопцаў пажартаваў: „Заўсёды хацеў зь лекарам пасядзець“. Тут жа здарыўся адзін кранальны момант. Некалькі мужчын атрымалі лісты ад незнаёмых дзяўчат з Магілёва. Мабыць, тыя даведаліся іх прозьвішчы са сьпісаў арыштаваных і вырашылі перадаць словы падтрымкі.

З усіх супрацоўнікаў, зь якімі мы сутыкаліся, пэрсанал магілёўскай турмы быў самым карэктным. Тут нас упершыню звадзілі ў душ і кожны дзень выводзілі на шпацыр.

У турме я захварэў. Ад каго заразіўся, дакладна ня ведаю. Пяцёра маіх сукамэрнікаў былі прастыўшы. У некалькіх зь іх у нейкі момант прапаў нюх.

Сваякі на ўсялякі выпадак перадалі мне гарачкапаніжальнае. Лекі нам на рукі не аддавалі, таму я прасіў ахоўнікаў прыносіць мне мае ж таблеткі. Дарэчы, у турме ёсьць правіла, што ў камэры аднаму заставацца нельга: ці выходзім усе, ці ніхто. У адзін дзень, калі мяне пачало трэсьці і знаходзіцца на вуліцы мне было б некамфортна, сукамэрнікі таксама адмовіліся ад прагулкі.

Вызваліўся 20 лістапада. ПЦР-тэст паказаў, што ў мяне COVID-19 — і на два тыдні я пайшоў на бальнічны.

На пратэсты выходзяць зусім ня ўсе лекары. У асноўным тыя, хто гатовы гаварыць, — гэта запатрабаваныя прафэсіяналы. Людзі, якія былі на стажы за мяжой, разумеюць, як павінна быць уладкаваная мэдыцына, і хочуць нешта зьмяніць. Я не належу да тых дактароў, якія зь дзяцінства марылі працаваць у мэдыцыне. У 1991-м я канчаў школу. Якраз была перабудова, мы думалі, што неўзабаве зажывём, як за мяжой, а якія прафэсіі там самыя высокааплатныя? Юрысты і лекары. Вучыўся я добра, і бацькі параілі мне ісьці ў мэдычную ВНУ. Тады мы не чакалі, што зноў апынёмся ў Савецкім Саюзе, дзе лекару плаціць ня трэба. Але гэта здарылася, і мы працягнулі так жыць. А сёлета ў нас упершыню зьявіўся шанец нешта зьмяніць, у тым ліку і ў мэдыцыне.

Так, я падпісаў ліст мэдыкаў супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў. Яго падпісалі некалькі тысяч чалавек. Публікацыю пра гэта зрабіў телеграм-канал „Белыя халаты“. Пазьней, мабыць, за гэты подпіс мяне „прапясочылі“ на сайце пра „шалапутных дзяцей айчыны, якія пераабуліся“. Нібыта радзіма нас выхавала, дала нам усё, а мы, злыдні, ёй здрадзілі. Дарэчы, на ўсе свае стажы — а іх былі дзясяткі — ад дзяржавы я не атрымаў ніводнага рубля. У мэдычных колах з гэтага сайту ўсе сьмяяліся і называлі яго дошкай гонару.

Ня думаю, што да лекараў трэба ставіцца неяк інакш, чым да іншых людзей. Мірна выходзіць на вуліцу, каб паказаць сваю нязгоду — гэта наша канстытуцыйнае права. Калі з пункту гледжаньня цяперашняй улады гэта парушэньне закону, добра, мы гатовыя адказаць. Але ўзьнікае пытаньне аб выбары меры пакараньня. Яна вагаецца ад папярэджаньня да максымальных 15 сутак. Ёсьць варыянт прызначыць штраф. Навошта тады ізаляваць ад працы тых, хто служыць на карысьць грамадзтва? Ці сувымерна гэта з тым, што мы зрабілі? Мне здаецца, не.

Атрымаўшы дыплём, я працаваў уролягам. Так здарылася, што ў 2011 годзе ў выніку сур’ёзнай хваробы ў мяне ледзь не загінуў брат. Дзякуючы дапамозе сяброў мы змаглі адправіць яго ў Ізраіль. Мы з мамай паехалі зь ім, каб суправаджаць яго. Ведаючы на добрым узроўні ангельскую, у Ізраілі я пазнаёміўся з калегамі-ўролягамі, якія маюць вялікую практыку ляпараскапічных апэрацый. Цягам чатырох месяцаў знаходжаньня ў Ізраілі я змог пастажавацца ў ляпараскапічнай уралёгіі ў чатырох клініках. Пазьней, вярнуўшыся ў Беларусь, стаў выкарыстоўваць новыя веды. Пры гэтым працягваў вывучаць асаблівасьці ляпараскапічных апэрацый: стажаваўся ў іншых краінах, у тым ліку і ў Ізраілі.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)