Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 174
Перейти на страницу:

– Файна! – вымавіў Фрода, устаў ды шчыльней загарнуўся ў плашч. – Ты, Сэме, вазьмі маю коўдру й пасьпі крыху. А я пахаджу туды-сюды, павартую.

Раптам замер і, нахіліўшыся, ухапіў Сэма за руку.

– Што там? – прашаптаў. – Зірні вунь туды, на адхон!

Сэм глянуў дый удыхнуў рэзка праз зубы.

– Ссс! Вядома, што гэта. Глыкс! Вось гадзіна атрутная! Падумаць толькі, я плянаваў зблытаць яго нашым спускам! Гляньце на яго! Нібыта павук, які прычапіўся да скалы!

Уніз па адхоне, амаль вертыкальным і ў сьвятле месяца зусім, на погляд, гладкім, рухаўся, растапырыўшыся, маленькі чорны пачварань. Магчыма, яго мяккія, учэпістыя пальцы знаходзілі шчылінкі й расколінкі, якія хобіт аніколі не заўважыў бы й ня выкарыстаў. Але ж падавалася, што ён упрост спаўзае, прыляпляючыся ліпкімі падэшвамі й далонькамі, нібы нейкая перарослая інсэкта. Глыкс спускаўся галавой уніз, быццам вынюхваючы шлях. Раз-пораз павольна прыпадымаў галаву, паварочваў яе ледзь ня прама назад на доўгай худой шыі, і хобіты заўважалі пробліск двух маленькіх, блядных, міргатлівых агеньчыкаў – вачэй, якія момант пазіралі на месяц дый зноў адварочваліся, прыкрываліся павекамі.

– Думаеце, ён можа нас бачыць? – спытаў Сэм.

– Ня ведаю, – адказаў Фрода спакойна, – але ж мяркую, што не. Нават, вачам сяброў цяжка нас заўважыць, калі мы ў эльфскіх плашчох. Цябе я ня бачу ў цені нават за некалькі крокаў. А я чуў, што ён ня любіць ані сонца, ані месяца.

– Тады чаму ён спускаецца менавіта тут?

– Цішай, Сэме, калі ласка! Можа, ён унюхае нас. I чуе ён, мяркую, ня горш ад эльфаў. Напэўна, ён пачуў нешта. Мо нашыя галасы. Мы нядаўна галасілі ўволю й яшчэ колькі хвілінаў таму размаўлялі ўголас.

– Ну, ён мяне дастаў, – абурыўся Сэм. – До, зашмат я яго ўжо бачыў. Я ахвотна зь ім перамоўлюся слоўкам-другім, калі пашанцуе прыціснуць дзе. Ня думаю, што цяпер мы ад яго адчэпімся.

Глыбей насунуўшы шэры каптур, Сэм падкраўся да скалы.

– Асьцярожней! – прашаптаў Фрода, падыходзячы ззаду. – Не спалохай яго! Ён нашмат больш небясьпечны, чым выглядае!

Чорная паўзучая пачварка ўжо пралезла тры чвэрткі шляху данізу, заставалася з паўста ступнёў. Скурчыўшыся ў цені вялізнага валуну, замершы, хобіты сачылі за ёй. Глыкс, падавалася, напаткаў цяжкі кавалак шляху ці ўстрывожыўся чымсьці. Чуваць было, як ён сапіць, раз-пораз даносіўся хрыпаты прысьвіст подыху, які гучаў, бы лаянка. Глыкс прыўзьняў галаву – і пачулася, нібыта сплюнуў. Тады рушыў зноў. Зараз ужо ясна разьбіралі ягоны хрыпаты зь сьвістам шэпт:

– Ахх, ссс! Асьсьцярожнейсс, мая кашштоўнасьсьць. Пасьсьпяшышш, горшш затрымаесьсься! Нельга рыззыкавацьць сссваёй шшыяй, нельга, мая кашштоўнасьсьць, так? Не, кашштоўнасьсьць, не. Глыксс!

Ён падняў галаву, зірнуў на маладзік, міргнуў ды хутка заплюшчыў вочы.

– Ненавідзім! – прашыпеў ён. – Гідкае, гідкае ссрабрасьсьценькае сьсьвятлішшка, ссс, шшпіёніць за кашштоўнасьсьцю, за намі, ссс, шшкодзіць нашшым вачаммс!

Глыкс спускаўся, і шыпеньне ягонае ўсё набліжалася.

– Дзе жжж яна, дзе жж мая кашштоўнасьсьць? Яна нашшая, яна нашшая, мы яе жадаем! Зззлодзеі, ззлодзеі, маленькія, гідкія злодзеі! Дзесс яны з маёю каштоўнасьсьцю? Праклённс на іххх! Мы ненавідзім іххх!

– Не падобна, каб ён ведаў пра нас, – прашаптаў Сэм. – Што такое ягоная "каштоўнасьць"? Ён мае на ўвазе...

– Ціха! – выдыхнуў Фрода. – Ён надта блізка й можа пачуць шэпт.

Сапраўды, Глыкс раптам прыпыніўся, і ягоная вялікая галава на кастлявай шыі захісталася з боку ў бок, быццам ён прыслухоўваўся. Блядныя вочы былі паўпрыкрытыя павекамі. Сэм ледзь стрымліваўся, ажно пальцы ягоныя ўздрыгвалі. З шаленствам і агідаю пазіраў на мярзотнага пачварня, што зноў пачаў рух, усё шапочучы й шыпячы сам сабе.

Нарэшце яму засталося ня болей за тузін ступнёў ад зямлі. I тут, проста над галовамі хобітаў, Глыкс спыніўся. Далей пачынаўся зусім непраходны адхон, што хіліўся пад сьцяну. Нават Глыкс на ім ня мог адшукаць аніякай зачэпкі. Паспрабаваў вывернуцца, каб лезьці нагамі ўніз, але не ўтрымаўся й зь віскатам зваліўся ўніз. Падаючы, скурчыў ногі й абвіўся рукамі – рыхтык павук, які сарваўся зь ніткі павуціньня.

Сэм умомант выскачыў з сховішча й за пару скокаў пераадолеў адлегласьць ад валуна да сьцяны. Не пасьпеў Глыкс выпрастацца, як Сэм ужо стаяў над ім. I адразу вынайшаў, што нават і аглушаны падзеньнем, засьпеты зьнянацку Глыкс – зусім не падарунак. Не пасьпеў Сэм за яго ўхапіцца, як сьлізкія ногі й рукі абвіліся вакол хобіта, прыціскаючы рукі да бакоў, здушваючы зь мяккай, але неадольнаю сілаю, рыхтык кольцы вяроўкі або гужу, што павольна зацягваецца. Ліпкія пальцы шнарылі, намацваючы глотку, а вострыя зубы ўпіліся ў плячо. Усё, што Сэм мог зрабіць, – тыцнуць круглай цьвёрдай галавою ў пысу. Глыкс зашыпеў ды сплюнуў, але ж ахвяры ня выпусьціў.

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)