Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 174
Перейти на страницу:

Сэм не адказаў, пазіраючы ўгору, на скалу.

– Разявака! – прамармытаў ён. – Халера ясная! Мая найцудоўнейшая вяровачка! Яна там прывязаная да пня, а мы тут, унізе. Найлепшую лесьвіцу сьлімаку Глыксу пакінулі, аёй! Толькі засталося шыльду прывешаць з надпісам: "Злазіць тут! Мы пайшлі туды". А я ўсе сьцяміць ня мог, што ў нас ня так!

– Калі ты прыдумаеш спосаб, як нам абодвум скарыстацца вяроўкай ды прыхапіць яе з сабою ўніз, тады сьмела называй мяне разявістым ёлупнем ці яшчэ якім імем з тых, якімі радаваў цябе Дзед. Ускараскайся й адвяжы, а тады сам спускайся як заўгодна, калі жадаеш!

Сэм пачухаў патыліцу.

– Не, вядома, анічога тут не прыдумаеш, прашу прабачэньня. Аднак пакідаць яе так я не хачу, сапраўды.

Ён пагладзіў канец вяроўкі, зьлёгку патрос.

– Цяжка разьвітвацца зь любым, што прынёс з эльфавага краю. Магчыма, сама Галадрыель рабіла яе. Галадрыель, – прамармытаў ён, сумна хітаючы галавою. Тады зірнуў угару й пацягнуў за вяроўку ў астатні раз, быццам разьвітваючыся.

На неверагоднае зьдзіўленьне абодвух хобітаў, яна адвязалася! Сэм ажно бразнуўся на зямлю, і доўгія шэрыя петлі сасьлізнулі ціхенька прамютка на яго. Фрода засьмяяўся.

– Ну, і хто прывязваў вяроўку? – пакпіў ён. – Добра, што хоць патрывала, пакуль злазілі. Падумаць толькі – я ўсю сваю вагу давяраў твайму вузлу!

Сэм не сьмяяўся.

– Можа, я не такі спрытны ў карасканьні, спадару Фрода, – пакрыўдзіўся ён, – але ж пра вяроўкі й вузлы сёе-тое кемлю. Гэта ў нас сямейнае, як гаворыцца. Мой дзядуля дый за ім дзядзька Эндзі – гэна Дзедаў старэйшы брат – трымалі лінавую майстэрню ў Вузкапольлі колькі гадоў. I я на той пень завязаў пятлю ня горш за добрага шырскага вузлавяза, а мо й ня толькі шырскага.

– Тады, мабыць, вяроўка перарвалася, перацерлася аб каменьне, напэўна.

– Клянуся, не! – пакрыўдзіўся Сэм яшчэ болей і нахіліўся, аглядаючы канец вяроўкі. – Тут ніводнае валакенца не парушанае!

– Значыць, баюся, гэта менавіта вузел.

Сэм задумліва паматляў галавою, але нічога не адказаў. Прапусьціў вяроўку паміж пальцамі, узіраючыся.

– Вы лічыце, што пажадаеце, – вымавіў нарэшце, – а па-мойму, яна сама па сабе адвязалася, калі я яе паклікаў.

Тады скруціў яе дый паклаў асьцярожна, быццам каштоўнасьць, у заплечнік.

– Галоўнае, адвязалася, – сказаў Фрода. – Але зараз нам трэба думаць, што рабіць далей. Ноч на носе. Якія ж цудоўныя зоры й месяц!

– Ад іх радасьней на сэрцы, праўда? – Сэм падняў голаў. – Нешта ў іх эльфскае. I месяц паўнее. З гэнымі аблокамі ночы дзьве яго ня бачылі. А цяпер ён нам і пасьвеціць!

– Так, – пагадзіўся Фрода, – але ж да поўнага яму яшчэ колькі дзён. Я ня думаю, што нам варта прабірацца па багнах пры падпоўніку.

Як толькі спусьцілася ноч, рушылі зноў, да новай часткі падарожжа. Прайшоўшы троху, Сэм павярнуўся й паглядзеў назад – туды, адкуль прыйшлі. Рыгво цясьніны падавалася чорнай зарубінай на шэрым твары адхону.

– Добра, што мы забралі вяроўку, – зазначыў ён. – Няхай пагадае, латруга пралазы, куды мы падзеліся. Няхай паспрабуе свае ліпучыя лапы на гэных паліцах!

Хобіты накіраваліся прэч ад узножжа скалаў, прабіраючыся сярод нагрувашчаньня валуноў ды вялізных аскепкаў, мокрых і сьлізкіх ад нядаўняй залевы. Мясьціны яшчэ крута зьніжаліся, і неўзабаве хобіты ўтыкнуліся ў вялізную шчыліну, якая нібыта раскрылася ўпрост перад носам. Не шырокая, але ўсё-ткі досыць вялікая, каб не рызыкаваць скокам у паўзмроку. Падавалася, зь яе глыбіні чуваць глухое булькаценьне вады. Леваруч шчыліна выгіналася на поўнач, назад да гор, і перагароджвала шлях у тым напрамку – ва ўсялякім выпадку, пакуль было цёмна.

– Лепей паспрабуем крыху вярнуцца на поўдзень уздоўж краю скалаў, – прапанаваў Сэм. – Можа, якую яміну знойдзем альбо пячорку ці накшталт таго.

– Напэўна, – пагадзіўся Фрода. – Я стаміўся й наўрад ці здолею караскацца сярод камянёў доўга – хоць мне й неахвота затрымлівацца. Хацеў бы я, каб наперадзе пазначылася ясная сьцежка. Тады я тэпаў бы й тэпаў, покуль ногі не падкасіліся б.

Ісьці ўздоўж шчарбатых ды разьбітых узножжаў Эмін Мюйлу апынулася нудотна й цяжка. Сэм не знайшоў аніякай прыдатнай яміны ці пячоркі, каб схавацца на ноч, толькі голыя камяніскі дый адхон над імі, які зараз вышэў ды страмеў. Нарэшце, вытамленыя ўшчэнт, сябры папросту апусьціліся пад бокам вялізнага валуна непадалёк ад узножжа сьцяны. Там і сядзелі, скурчыўшыся, побач, сярод ночы й халодных камянёў, і намагаліся адагнаць сон, які напаўзаў неадольна. Маладзік узьняўся высока й зырка зазіхацеў. Ягонае няпэўнае белае сьвятло заліло паверхню камянёў і гладкі твар адхону, ператварыўшы пагрозьліва навіслую цемру ў халодную блёкла-шэрую прастору, заплямленую чорнымі ценямі.

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)