Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 125
Перейти на страницу:

Прачнуўся ад гукаў сраньня аднаго з сукамэрнікаў, усе астатнія быццам бы спалі. Потым той, што пакакаў, пачаў апантана ананіраваць, а нацешыўшы плоць, пайшоў адпачываць за сталом. Як пазьней высьветлілася, гэта быў 66-гадовы бяздомны Алег Залатар, які ня раз сядзеў і кожную раніцу пачынаў з размоваў пра тое, як жа аформіць пэнсію, калі няма пашпарту. Акрамя яго, у камэры былі двое палітычных — Арцішэўскі і Іваноў — а таксама двое мужчын, якія трапілі ў казэматы праз алькаголь.

Арцішэўскі трапіў у ІЧУ за рэплікі ў нейкім з чатаў. Гадоў яму каля 40, ён выкладае ў БНТУ, валодае ушу. Паводле яго, яму спрабавалі навязаць крымінальны артыкул. Але сядзеў ён праз пратакол паводле 23.34, які ў судзе адправілі на дапрацоўку. Выйсьці павінен быў у нядзелю — заканчваліся трое сутак.

Іванова таксама спрабавалі раскруціць на крыміналку — як я зразумеў, ягоны страйкбольны пісталет здымаўся ў роліку, дзе жанчыны хаваюць зброю ў лесе. Сядзеў Іваноў таксама паводле 23.34, тэрмін ягоны быццам заканчваўся пад вечар суботы. У яго канфіскавалі бронекамізэлькі і шлем — на экспэртызу. У гэтым рыштунку Іваноў час ад часу здымаўся з таварышамі ў расейскіх сэрыялах — якраз у ролі амонаўца.

Субота прайшла ў абмеркаваньні затрыманьняў, пад вечар Іванова выпусьцілі, і я пераехаў на яго ніжнія нары. Кармілі ў ІЧУ дрэннай сталоўскай ежай, супрацоўнікі размаўлялі пераважна матам, а да смуроду ад парашы пачаў ужо прывыкаць. З акна ў камэры быў відаць кавалачак неба, прыватнага сэктару і шматпавярховік. Аднойчы атрымалася ўбачыць дзьвюх жанчын, якія праходзілі па дарозе.

У ноч на нядзелю на месца, якое вызвалілася ў камэры, падсялілі дзеда гадоў за 60. Зь ягоных словаў, дачка „здала“. Такім поўным камплектам мы дажылі да вечара нядзелі 8 лістапада. Тады выпусьцілі спачатку гэтага дзеда, а потым усіх „алькаголікаў“ — яны, напэўна, не такія небясьпечныя для грамадзтва, як палітычныя. Засталіся мы ўдвох з Максімам Арцішэўскім. Яму ў выніку прэзэнтавалі іншы пратакол — за непадпарадкаваньне.

Ноччу або раніцай — да пад’ёму заставалася пара гадзін — у камэру засялілі яшчэ восем чалавек з апошняга маршу. Сярод іх быў Аляксей Кірэеў, яшчэ двое мужчын за 50, Вадзім з тытанавым пратэзам у назе; 20-гадовы Арцём, які адслужыў нядаўна на мяжы; падобны да Ісуса Саша; сумны чалавек зь нямецкім прозьвішчам і Віця-дальнабойнік, які праслужыў 15 гадоў у ДАІ. Пазнаёміліся ўжо раніцай. Даведаліся ад іх, што пратэсты зусім ня зьдзьмуліся, а ў ЗША перамог Байдэн.

У чалавека зь нямецкім прозьвішчам на волі засталіся 9-месячны сын і жонка. Гэты мужчына пастаянна казаў, што выходзіць на вуліцу ня трэба, што сярод нас ёсьць падсадны. Ён быў такі адзін. Астатнія так і струменілі аптымізмам, нягледзячы на пабоі і, уласна, само знаходжаньне ў ІЧУ. Двух з сукамэрнікаў перавялі ў суседнюю кельлю, і мы нейкі час былі ўвасьмёх.

У панядзелак 9 лістапада пачаліся „суды“. Усім маім сукамэрнікам, акрамя Арцішэўскага, далі па 15 сутак. Калі мяне павялі перад абедам на другі паверх „судзіцца“, у адной з суседніх камэр у „кармушку“ выглядвала Насьця. Ад гэтага стала цяплей — ад таго, што яна побач. У калідоры на другім паверсе людзей заводзілі ў кабінэты, дзе і адбываліся „суды“ праз скайп, разьмяркоўвалі паводле сьпісаў міліцыянты. З адным зь іх пагутарыў і даведаўся, што Насьцю будуць „судзіць“ пасьля абеду. А другі расказаў, што ў нядзелю ў Менску затрымалі звыш 1200 чалавек — я памятаў, што раней такіх лічбаў пасьля маршаў не было, максымум 500-600.

Урэшце высьветлілася, што ў мяне ёсьць адвакат, які вывучае маю справу. Таму мяне вярнулі назад у камэру. Ужо пасьля абеду вывелі зноў. Ахоўнік яшчэ чамусьці спытаў, ці не зь Целяханаў я. Думаў, напэўна, што знаёмы ці сваяк. Яшчэ спытаў, чаго мяне другі раз вядуць. Калі даведаўся, што ёсьць адвакат, сказаў, што дакладна тады 15 сутак дадуць.

Убачыліся ў калідоры з Насьцяй, расказаў ёй, што ў нас у камэры вошы — нядаўна іх выявілі. У кабінэце праз скайп пагаварылі з адвакатам. Ён сказаў, хто яго наняў, паказаў, што ёсьць памылкі ў пратаколе — адзін з панятых зьяўляецца супрацоўнікам міліцыі. Сьведкі, на яго думку, былі выдуманыя. Я яму сказаў, што прызнаю віну — спадзяваўся на штраф за вершыкі ў двары. Сказаў, што мне вельмі трэба перадаць у камэру акуляры — калі дадуць суткі за вершыкі ў двары. Увесь час размовы з адвакатам у гэтым жа кабінэце стаяў і падслухоўваў міліцыянт.

Пачаўся „суд“, і „судзьдзі“ Фёдаравай я выклаў усё, што адбылося — як увечары 6.11 выступаў перад публікай колькасьцю прыкладна 20 асобаў, у тым ліку сабак і дзяцей, як затрымалі мяне каля 20:30, а не ў 21:45, як пазначана ў пратаколе, і іншае. Сказаў, што прызнаю тое, што парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах шляхам чытаньня вершаў. Пасьля з калідору паклікалі „сьведку“, які прадставіўся ўчастковым Мікітам Бельскім і пераказаў „судзьдзі“ пратакол, паказаўшы, што ён мяне затрымліваў. На пытаньне „судзьдзі“, ці чытаў я вершы, ён адказаць ня змог. Задаць яму пытаньні мне і адвакату не далі — „судзьдзя“ адразу ж пасьля „паказаньняў“ участковага сышла недзе хвіліны на тры і вярнулася з пастановай, зачытала мне мае 15 сутак, я пажадаў ёй посьпеху. Пасьля пачуў нейкі бадзёры вокліч з залі суду і крыкнуў у адказ, у выніку малады праваахоўнік за плечы адвёў мяне з кабінэта. Пасьпеў сказаць толькі Насьці, якая сядзела побач, што мне 15 сутак. Як высьветлілася пазьней, у маёй пастанове напісана, што віны я не прызнаў. Ды і халера зь імі.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)