Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 125
Перейти на страницу:

Ужо атрымаўшы ў плечы свае суткі, мы пераначавалі, душачы там-сям пэрыядычна вошай, а днём у аўторак 10 лістапада пачаўся рух — нас вывелі ў калідор з рэчамі і паставілі каля сьцяны. Пахла пераводам у ЦІП. Аднак празь нейкі час, пад мацюкі ахоўнікаў, завялі назад у камэру. Празь некаторы час зноў вывелі. У паветры ўжо адчувалася накіраваньне ў Жодзіна. Я ведаў, што Насьця засталася тут, але ня ведаў, колькі ёй далі. Перад спускам на першы паверх удалося пагаварыць праз „кармушку“ — ёй таксама дасталася 15 сутак.

Падганяў да выхаду нас супрацоўнік амону ў балаклаве. Я спытаў у мясцовага міліцыянта, куды едзем. Той сказаў — у Жодзіна. Нас, 20 чалавек, пагрузілі ў зялёны „аўтазак“, які папраўдзе завецца прыкладна як „машына для перавозкі асабовага складу“. На прыступках гэтага МАЗа ляжаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Да Жодзіна ехалі моўчкі. Адзін раз нехта засьмяяўся — калі машына дзесьці на дарозе пасыгналіла нам „Жыве Беларусь!“. Амонавец толькі спытаў: „Што, сьмешна табе?“ Калі прыехалі ў Жодзіна, адчынілі дзьверы — з машыны паваліла пара, як з лазьні. Вось пакуль мы стаялі каля ІЧУ і чакалі прыёмкі, пачала працаваць „дыялёгавая пляцоўка“ — адзін з амонаўцаў вырашыў пагутарыць. Да гэтага хтосьці зь іх глядзеў нейкага блогера, які апавядаў аб пратэстах у Польшчы, а таксама відэа зь дзяржаўнай ТВ. На пад’езьдзе яшчэ яны перабралі нашы асабістыя справы — у машыне апынуліся дзесьці трое раней судзімых (328, атрыманьне і дача хабару, і быццам нявыплата падаткаў), а таксама некалькі „гоншчыкаў“ — людзей зь дзясяткамі парушэньняў 18.13 КаАП — чамусьці адзін амонавец пацяшаўся менавіта зь іх, калі прагугліў, што гэта за артыкул. Іншы пачаў абараняць. Так неяк і пачалася размова.

Высьветлілася, што нашы канваіры зусім ня жорсткія і таксама асуджаюць гвалт, кажучы пра сваіх залішне агрэсіўных калег „і ў добрай сям’і вырадак бывае“. У гісторыі пра тысячы пабітых яны ня вераць; ня вераць у тое, як мясцовыя жодзінскія турэмнікі выцягвалі людзей з амонаўскіх „калідораў“ дубінак. Шмат гаварылі пра Ціханоўскую і Нехта, але спадары асуджаныя ім патлумачылі, што гэтыя пэрсоны для іх не аўтарытэты, а выходзяць яны за новыя выбары і супраць гвалту. Віця-дальнабойнік ад імя калектыўнага несьвядомага заявіў людзям у балаклавах, што, можа быць, нічога б і не было, калі б замест 80% намалявалі 60% і нікога ў сінь ня білі.

Перад тым, як нас вывесьці, адзін з амонаўцаў, гледзячы на разасланы бел-чырвона-белы сьцяг, сказаў свайму калегу: „Вось чырвоная дарожка. У сьветлую будучыню“. Яны пасьмяяліся.

Гаварылі мы і пра сьцягі таксама, пераканалі былі амонаўцаў прыбраць сьцяг з прыступак — старшы іхны сказаў, што мы сваёй дыскусіяй паставілі іх „у бязвыхаднае становішча“. Але ў выніку, калі выходзілі з аўтазака, сьцяг усё ж такі не прыбралі, а прымушалі людзей наступаць.

Прымаў нас Міша Балаклава — хлопец у шапцы і шаліку да вачэй. Казалі, што ён вельмі хоча трапіць у амон. Міша пытаўся, чаму ў польскай арміі нас не навучылі шыхтавацца і ўсякае такое трызьненьне. Запомніўся тым, што ў адказ на словы аднаго з мужчын пра тое, што ён быў у кантакце з каранавірусным, сказаў, што зараз ударыць па пячонцы і каб больш такога не было. У аглядным кабінэце на падлозе зноў былі сьцягі.

Пасьля ўсіх займальных працэдур нас засялілі ў 32-ю камэру, дзе на голых мэталічных нарах ужо ляжалі 10 чалавек. Усяго нас аказалася роўна 20. Пералічваць усіх ня буду, але кампанія аказалася пярэстая. У тым ліку выкладчык БДУ, рамесьнік, былы вайсковец, інструктар кіраваньня, крышнаіт, студэнты і гэтак далей. На патрабаваньне Аляксея Кірэева („Давай вату!!!“) выдалі матрацы, пасьцельную бялізну і ручнікі. Матрацы былі новенькія, сіненькія, як бясхмарнае беларускае неба.

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)