Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 189
Перейти на страницу:

Фрагмэнт агляду часопісу «Дзеяслоў»

Да Прагі апошні, 65-ты нумар «Дзеяслова» дайшоў ужо пасьля Нобэлеўскіх жарсьцяў — а ў Менску ён зьявіўся раней, і адкрывала нумар Сьвятлана Алексіевіч,«Час second-hand» у перакладзе на беларускую Валера Стралко.

Гэтая публікацыя, бязьлітасная як прамы ўдар у сківіцу на пачатку першага раўнду — магчыма, самае моцнае рэдактарскае рашэньне і ўдача ў найноўшай гісторыі беларускіх часопісаў. Своечасова, да месца, на піку ўсясьветнага літаратурнага году. Здымаю капялюш, як кажа адзін мой сябар, перад Барысам Пятровічам.

Але надвор’е — рэч пераменлівая, таму пра «Second-hand» скажу ў галаўным уборы — чытаць Алексіевіч цікава, але немагчыма. Можна толькі цытаваць.

Наўгад:

«Я нарадзіўся ў СССР, і мне там падабалася».

«Гарбачоў — сакрэтны амэрыканскі агент... Масон... Здрадзіў камунізму».

«Тэлевізар у нас дома не выключаўся... Праграму «Новости» глядзелі кожную гадзіну».

І так — кілямэтрамі. Па-мойму, мы назіраем поўную перамогу матэрыялу над аўтарам. Алексіевіч паверыла Алесю Адамовічу, які быў чалавекам вясёлым, яго заносіла ў розныя бліскучыя прорвы, і там ён, каб адчапіліся канваіры, якіх нэрвавалі яго крокі ўлева-ўправа- ўцёкі, прыдумаў «звышлітаратуру». Уся справа, вучыў падступны Алесь, у тэхніцы: вось Дастаеўскаму спатрэбіўся досьвед сьмяротнага прысуду і катаргі, каб дабрацца да бездані чалавечай шляхам «глыбіннага бурэньня», «сілай таленту прабіцца да такога матэрыялу». А сучасны літаратар мае «коўш», як Адамовіч называе магнітафон, і адкрытым спосабам, не раўнуючы ротарны экскаватар, перамолвае тоны чалавечай руды.

Гэты артыкул Адамовіча, дзе ён пісаў пра пісьменьніка як пра кіроўцу землярыйнай машыны (прысьвечаны, дарэчы, якраз Сьвятлане Алексіевіч), называўся як інструкцыя («Як быць геніяльным») і нагадваў стары анэкдот:

Адна зьбяднелая арыстакратка паехала ў Нью-Ёрк і вярнулася адтуль у вельмі дарагім футры. На пытаньне пакаёўкі адказала, што сустрэла аднаго джэнтэльмэна. Пакаёўка таксама паехала ў Нью-Ёрк і вярнулася ў такім самым футры. На пытаньне зьдзіўленай гаспадыні патлумачыла, што проста ёй давялося сустрэцца зь пяцьцюдзесяцьцю джэнтэльмэнамі.

«Second-hand» мог бы напісаць, напрыклад, Джэймс Джойс, калі б працаваў на экскаватары. Ці гандляваў футрамі.

«Слава Богу, што людзі хочуць гаварыць па-беларуску»

23 лістапада 2013

Ян Максімюк, Прага

Ліставаньне з прэзыдэнтамі

Максімюк: На пачатку прыміце мае віншаваньні з нагоды прэміі Мэдычы, якую днямі далі Вам у Францыі за кнігу «Час second-hand». І ў сувязі з гэтым маё першае пытаньне. Яно можа Вам падацца досыць рытарычным, але я ўсё ж пастаўлю яго. Можаце адказваць, можаце не. Гэта прыемна — атрымліваць літаратурныя прэміі за мяжою?

Алексіевіч: Сапраўды, дзіўнае пытаньне. Вядома, гэта заўсёды радасна, таму што прэмія сьведчыць аб тым, што твая праца знаходзіць водгук і што цябе разумеюць, цябе чытаюць. Для пісьменьніка гэта, безумоўна, добрыя хвіліны.

Хацелася б, каб і на бацькаўшчыне было нешта такое — ня ў тым сэнсе, што я хачу прэміі — а каб былі такія адносіны да пісьменьніка, як за мяжою.

Напрыклад, я атрымала ліст ад прэзыдэнта Нямеччыны, якога тады, калі мне ўручалі Прэмію міру нямецкіх кнігавыдаўцоў у кастрычніку, не было ў Нямеччыне. Ён піша, што шкадуе аб гэтым, але хоча са мной сустрэцца. І ён кажа: я ведаю, што вы будзеце яшчэ ў сьнежні, вось давайце і сустрэнемся. Вы разумееце, які там узровень адносінаў да пісьменьніка, да тэмаў, якімі мы займаемся? Гэта радасна і сумна адначасова.

Максімюк: А ці атрымалі Вы калі-небудзь нейкую літаратурную прэмію ў Беларусі?

Алексіевіч: Не, у Беларусі ў мяне не было ніводнай прэміі. Расейскія прэміі былі, вялікія і малыя — напрыклад, вельмі вялікая прэмія «Трыюмф». Беларускіх не было ніколі.

Максімюк: Вы згадалі ліст ад прэзыдэнта Нямеччыны. А вось Вы калісьці напісалі ліст беларускаму прэзыдэнту. Ён Вам адказаў?

Алексіевіч: Ведаеце... Гэта Кацярына ІІ адказвала сваім пісьменьнікам, перапісвалася з Вальтэрам... На жаль, наш прэзыдэнт ня лічыць патрэбным кантактаваць зь пісьменьнікамі.

Максімюк: У Вас да яго прэтэнзія ці, можа, Вы спадзяваліся на адсутнасьць рэакцыі на Ваш ліст зь яго боку?

Алексіевіч: Не, справа не ў прэтэнзіі. Я проста хачу сказаць, што заўсёды сумна ўсьведамляць сабе, у якім часе мы жывем і якія ў нас адносіны палітычнай эліты з гуманітарнай ды наогул між людзьмі. Вельмі сумна якраз ад таго, што ў нашым грамадзтве няма дыялёгу, што ў нас нейкі камандны стыль ва ўсім. Ну і зразумела, што дыктатура ці любая форма аўтарытарнай улады робіць наша жыцьцё вельмі прымітыўным. Уся піраміда сходзіцца недзе зьверху на адным чалавеку. Гэта як у партызанскім атрадзе — усё залежыць ад таго, што гэта за чалавек, ад узроўню яго адукацыі, ад узроўню яго разуменьня жыцьця. Нешта такое адбываецца і ў нас.

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)