Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 189
Перейти на страницу:

Вось голас старога бальшавіка: паміраючы, ён хрыпіць пра рэвалюцыю, якой здрадзілі. А вось — Марыі Вайцяшонак, дачкі польскага афіцэра-асадніка — аб ссылцы на руднікі, пра гады жыцьця ў зямлянцы, аб страшным сіроцтве ў савецкім прытулку. Хто зь іх савецкі, хто не? Абое савецкія. Мы постфактум можам выбіраць, якая ідэнтычнасьць нас больш грэе, але нарадзіцца і вырасьці ў іншым месцы ўжо не атрымаецца. Таўро радзімы. Дык, можа быць, паспрабаваць зразумець: што з намі было, каго з нас рабілі, кім мы сталі? Выкрасьліць — або ўсьвядоміць? Усьвядоміўшы — пераадолець.

Урэзалася ў памяць — баюся, назаўсёды: «Котку прынесьлі з-за зоны. У зоне катоў не было. Яны не выжывалі, таму што не заставалася ніякіх рэштак ежы, мы ўсё падбіралі. Елі нейкую траву, карэньчыкі, аблізвалі каменьчыкі. Нам вельмі хацелася пачаставаць чым-небудзь котку, але ў нас нічога не было, і мы кармілі яе сваёй сьлінай пасьля абеду і — яна ела. Яна ела!» І яшчэ — пра партызанаў. Яны ўзялі ў свой атрад уцекачоў з гета — габрэяў. Гэтыя партызаны гераічна змагаліся з ворагам, а ў вольны час гвалтавалі «жыдовачку» Розу. Роза зацяжарала — і яе застрэлілі. І тут жа, на суседніх старонках — пра дэманстрацыі, пра пірагі, якія бабуля пякла 7 лістапада, пра палкае жаданьне ўступіць у піянэры. Пра братэрства. Пра вялікі і цікавы культурны кантэкст: пра кнігі, якія рабіліся ня проста літаратурнымі падзеямі — часткай асабістага сьветапогляду. Аб добрых суседзях, якія былі ну проста як родныя... Перагорнеш старонку: і вось, арыштаваная маці просіць суседку выгадаваць дачку, і тая гадуе, сямнаццаць гадоў няньчыць, ратуе, беражэ дзіця, робіцца другой мамай — але менавіта яна напісала данос на сяброўку, паквапіўшыся на яе пакой.

Думалі, што зло — гэта Сталін, а зло — гэта прыгожая і вясёлая цётка Оля, якая «настукала» на роднага брата. Ён загінуў у лягеры. З гэтым як? Выкрасьлім? Або пакінем?

Перагорнем яшчэ некалькі старонак. «Мароз! У маёй жонкі лёгкае паліто, яна цяжарная. Грузім на станцыі вугаль, дровы, цягаем тачкамі. Незнаёмая дзяўчына пытаецца ў жонкі: «У цябе такое лёгкае паліто. А цяплейшага няма?» «Не». «Ведаеш, а ў мяне два. Было добрае сваё, і ад Чырвонага Крыжа атрымала новае. Ты скажы мне свой адрас, я вечарам прынясу». Увечары яна прынесла нам паліто, але не старое сваё паліто, а новае». Таксама выкрасьлім? Або пакінем? Ці падзелім напалам? Маўляў, тое, што дровы грузілі ў мароз — гэта савецкае. А што паліто новае прынесла (цікава, колькі гадоў у яе потым не было новага паліто — пяць, дзесяць?) — вось гэта чалавечае. А ці выйдзе падзяліць — зьлітае ў адно.

Такі ўжо ён, савецкі чалавек. І дзіця чужое выгадуе, і данос напіша. І кашулю апошнюю зь сябе здыме — і ў анус падсьледнаму ножку старога крэсла запхне.

Толькі вось думаю: а, можа, не савецкі? Можа, і не было яго, савецкага чалавека? «Культура — толькі тоненькая яблычная лупіна над распаленым хаосам» — гэта не Максім Горкі сказаў, гэта Ніцшэ. І ідэалёгія, і палітыка, і этыка — яблычная лупіна. І распалены хаос нашых страхаў і жаданьняў унутры. Чалавек — ён розны, у залежнасьці ад таго, што пераможа: не ва ўладзе пераможа — у яго асабістым выбары: тонкая лупіна або распалены хаос? І не таму, што ён савецкі. Таму што чалавек. «Не, шырокі чалавек, занадта нават шырокі, я б звузіў».

Савецкае ў кнізе — толькі падстава, ракурс.

Чаго патрабавала гэтая краіна? О, рознага — у розныя пэрыяды свайго існаваньня. Непасільнага. Подзьвігу, узьведзенага ў норму. Прыніжэньня, узьведзенага ў яе ж. Як быццам усе мы — шараговыя штрафбату. Але важнейшае іншае: як гэтыя патрабаваньні адбіваліся на чалавечай прыродзе? Чым адгукаліся? Адны кажуць: я толькі выконваў загад. Іншыя бяруць адказнасьць за ўсё — і спрабуюць выскачыць зь сябе, стаць лепшымі, лепшымі. Задыхаюцца, згараюць — але ад іх ідзе нешта накшталт цёплай хвалі. Распаўсюджваецца. Кранае кагосьці хоць краёчкам. Трэція крычаць: вялікую дзяржаву развалілі, сукі... Чацьвёртыя: гэта краіна вінаватая, вось будзе ў нас дэмакратыя... А ў маладых у галовах усё гэта намяшана — перамяшана.

Што лепш — мучыцца віной велізарнай краіны, якая яшчэ шуміць у вушах — як сваёю, асабістай віной? Адчуваць віну за тое, што не зрабіў? Зь якой нагоды?

Ці выкрасьліць гэтую краіну-віну з падручнікаў — і са сьвядомасьці? Паверыць, што яна ніколі і не была тваёй? Замяніць больш прывабным вобразам: лякіраваным СССР, дзе ўсе былі браты і сёстры, ліцьвінскім праектам, эўрапейскім мінулым? А куды падзець жыцьцё дзядоў і бабуль, татаў і мам, плоць ад плоці, кроў ад крыві? Таксама выкрасьліць — як выдаткі? Ці пакінуць цалкам для «хатняга ўжываньня», сказаўшы сабе: вось «увойдзем у Эўропу», і ў нас такое будзе немагчыма апрыёры. А як жа зь немцамі, якія жылі ў самой, што ні на ёсьць, «эўрапейскай Эўропе»? З італьянцамі пры Мусаліні? Таксама выкрасьліць? Ці ня шмат што мы выкрэсьліваем, спадарства? Ці не сябе саміх?

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)