Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 189
Перейти на страницу:

А як пісьменьнік я адчуваю сябе чалавекам, які рабіў бы сваю справу пры любым рэжыме — і пры савецкай уладзе, і цяпер. Значыць, на маё прыватнае жыцьцё гэта ніяк не магло паўплываць.

Максімюк: Скажыце, а як цяпер зьмянілася грамадзкае стаўленьне да пісьменьніка? Я калісьці размаўляў на гэтую тэму зь вядомым чэскім пісьменьнікам і дысыдэнтам, Іванам Клімам, і ён тады ці то паўжартам, ці то паўсур’ёзна сказаў нешта накшталт: У таталітарную эпоху, калі я быў пісьменьнікам, якога афіцыйна не публікавалі, а мае рэчы выходзілі самвыдатам, людзі потайкам падыходзілі да мяне на вуліцы і, аглядаючыся па баках, паціху дзяліліся ўражаньнямі ад маёй апошняй кніжкі. Тады, казаў Кліма, я быў для грамадзтва нейкай пэрсонай. Цяпер, калі ўжо няма камунізму, на мяне і сабака не забрэша... Ці Вы таксама адчуваеце, што нешта ў гэтым сэнсе зьмянілася?

Алексіевіч: Па-мойму, можна казаць пра нешта падобнае. Аўтарытэт пісьменьнікаў у грамадзтве быў зьведзены да нуля. Гэта выглядае крыху іначай у Расеі, крыху іначай у нас. Мы для ўлады ўжо не ўяўляем нейкага сур’ёзнага супраціву. Калі ўлада і баіцца нас, дык па інэрцыі... А насамрэч, калі я гавару зь людзьмі, якіх сустракаю на вуліцы ці ў кавярні і якія мяне пазнаюць, дык выяўляецца, што людзі практычна нічога ня ведаюць пра беларускую літаратуру. Толькі зрэдку можна знайсьці такога патрыятычна настроенага, нацыянальна арыентаванага чалавека, які можа пра яе нешта сказаць. Але гэта вельмі рэдка. А так — людзі занятыя зусім іншым... Вось сёньня, як казаў мне адзін таксіст, у якога дзьве дзяўчынкі, я зарабляю на куртачкі для іх, у наступным месяцы я павінен зарабіць ім на абутак, а потым куды-небудзь іх паслаць, даць адукацыю... Як добра сказаў адзін з расейскіх сацыёлягаў, наш сьвет населены людзьмі, якія «спрабуюць». Калі ў 1990-х прыйшла свабода, яны ня кінуліся чытаць Салжаніцына, асэнсоўваць, што адбылося, слухаць і чытаць беларускіх нацыянальных лідэраў, якія змагаліся ў свой час за Беларусь... Яны сталі «спрабаваць», езьдзіць, глядзець на сьвет. То бок іх зацікаўленасьць стала вельмі моцна матэрыяльнай. І нам абсалютна ня варта перабольшваць сваю ролю.

Што такое Эўропа?

Максімюк: Ну і Вы таксама сталі езьдзіць. Вы сталі бываць у Эўропе, жылі там даўжэйшы час. Скажыце, як Вам тамтэйшае эўрапейскае жыцьцё? Чым яно Вас уразіла і ў які бок — станоўчы ці адмоўны?

Алексіевіч: Я пражыла ў Эўропе 12 гадоў, у найбольш разьвітых эўрапейскіх краінах: Нямеччыне, Францыі, Італіі, Швэцыі. Мне спадабалася тое жыцьцё, хоць у ім ёсьць і свае страты, і свае тупікі... Але ў ім ёсьць нейкі такі мэханізм, у якім розныя групы людзей знаходзяцца ў дыялёгу. Гэта ўжо адладжаны мэханізм, і ён існуе на ўсіх узроўнях. Там нікому нельга зьняважыць міністра, як гэта робіцца ў нас. Няхай бы Мэркель паспрабавала каго-небудзь так зьняважыць. Назаўтра на вуліцу выйшлі б мільёны людзей. Вось гэта і ёсьць Эўропа. Эўропа — гэта ня «аўдзі» і не якая-небудзь шмотка, а вось гэта, пра што я сказала. А калі ў нас людзі сядзяць у турме — я пра гэта ня раз пыталася ў дзясяткаў людзей — дык мне адказвалі: ну вось, дурні, палезьлі і атрымалі. То бок ніхто на вуліцы ня выйшаў. Выйшлі сотні, ня болей за гэта... Пра якую Эўропу тут можна весьці гутарку? А там гэты мэханізм адладжаны. Там ёсьць пачуцьцё чалавечай годнасьці, якога ў нас не знайсьці днём з агнём, ні зьверху, ні зьнізу. Вось гэта самае моцнае эўрапейскае ўражаньне.

Максімюк: Калі я Вас зразумеў, жыцьцё ў Беларусі адрозьніваецца ад эўрапейскага перш за ўсё ўзроўнем грамадзкай салідарнасьці і павагі да чалавека як да асобы. Ёсьць яшчэ іншыя адрозьненьні?

Алексіевіч: Нядаўна мяне моцна зьдзівіў адзін беларускі пісьменьнік, які раптам задаў францускаму прэс-аташэ па культуры пытаньне: праўда, што беларусы эўрапейцы, у адрозьненьне ад расейцаў? Уяўляеце, да якой ступені мы захварэлі, калі мы ўсё гэта разумеем на такім узроўні?

Я хачу сказаць, што Эўропа — гэта не геаграфічнае паняцьце, а мэнтальнае. Маё жыцьцё ў Эўропе мяне цалкам упэўніла ў тым, што нас проста немагчыма супаставіць з галяндцамі або французамі па самаадчуваньні. Там чалавек проста не дазволіць абыходзіцца з сабою так, як у нас. Там чалавек ня будзе галасаваць за чалавека, якога не паважае. Там працуе грамадзтва, працуе калектыў. Калі трэба паставіць нейкі помнік у горадзе, дык гарадзкая грамадзкасьць абмяркоўвае гэта два гады. А ў нас прыйшоў і сказаў — будзе там. А чаму будзе? А хто гэта вырашыў? Дзе вучоныя, дзе архітэктары? Вось у чым эўрапейскае жыцьцё. Яно — ва ўсіх дробязях, яно і ў тым, як людзі раніцай выносяць сьмецьце, рассартоўваючы яго ў тры або чатыры кантэйнэры. Эўропа — гэта выкананая велізарная праца, і то не адным пакаленьнем. Я думаю, што размовы нашых маладых людзей пра Эўропу сьведчаць толькі пра тое, што яны ўяўляюць сабе Эўропу на ўзроўні мітаў. І Эўропу, і сваё месца ў ёй.

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)