Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 189
Перейти на страницу:

Я не магу ўявіць сабе, каб у нас пры такой колькасьці дзяцей з анкалягічнымі захворваньнямі не было таварыства мацярок у абарону гэтых дзяцей. У нас няма проціатамнага руху, няма моцнага экалягічнага руху, у нас няма сапраўднага валянтэрства. З гэтага тчэцца арганізм чалавечага жыцьця ў Эўропе. У нас нічога падобнага няма. А ёсьць нейкія мары маладых людзей за келіхам віна ў кавярні...

Максімюк: Гэта прагучала даволі пэсымістычна. Вы ня бачыце зрухаў у постсавецкім грамадзтве да такога разуменьня грамадзкага жыцьця, да якога дайшлі высокаразьвітыя грамадзтвы ў Эўропе?

Алексіевіч: У Беларусі я гэтага ня бачу. У Расеі я нешта такое бачыла, калі там былі пажары і калі валянтэры дапамагалі людзям... Праўда, у нас такое таксама здаралася некалькі разоў. Калі я зьбірала матэрыял для новай кнігі для аповеду пра маладых, якія сядзелі ў турме на Акрэсьціна, тады я гэта бачыла, калі маладым везьлі і грошы, і рэчы... На гэта бязь сьлёз нельга было глядзець...

Максімюк: Дык, можа, адказ на пытаньне пра рух Беларусі да Эўропы якраз і хаваецца ў маладых — трэба адно, другое, трэцяе пакаленьне, каб грамадзтва зьмянілася?

Алексіевіч: Ведаеце, я ня думаю, што справа тут толькі ў пакаленьнях. Маё пакаленьне шасьцідзесяцігадовых непатрэбнае, яно кудысьці адышло, сьцерлася... Пасьля таго, як я вярнулася з Эўропы, мяне ўвесь час хвалюе адно пытаньне: дзе нашы людзі? Калі я выяжджала, мне здавалася, што нас было вельмі шмат. А цяпер — нікога няма. Маё пакаленьне сышло са сцэны, сышло з адчуваньнем паразы. Я думаю, маё пакаленьне магло яшчэ шмат чаго зрабіць. Але, безумоўна, Вы тут маеце рацыю. Толькі час і, магчыма, тэхніка — смартфоны, якія хутка будуць разумнейшыя за нас — працуюць на свабоду.

Пытаньне не даспадобы

Максімюк: Вы заўсёды моцна падкрэсьліваеце сваё ўкараненьне ў расейскай культуры. З другога боку, Вы жывяце ў Беларусі і не адмаўляецеся ад беларускай ідэнтычнасьці. Таму наступнае пытаньне да Вас я кірую як да экспэрта ў беларуска-расейскіх дачыненьнях. Скажыце, чым па-Вашаму адрозьніваецца беларускі і расейскі мэнталітэт, склад думкі, характар, сьветапогляд, ці як гэта яшчэ назваць? Чым беларус адрозьніваецца ад расейца, калі наогул?

Алексіевіч: Ведаеце, такая пастаноўка пытаньня, мне, шчыра кажучы, не падабаецца. Вось можаце сабе ўявіць пытаньне — чым мы адрозьніваемся ад французаў або ад італьянцаў? У галаву ж ня прыйдзе. А ў нас яшчэ цяпер вельмі балючы момант гістарычных крыўдаў і вельмі складаных адносін з Расеяй... Я ня ведаю. Я не магу гаварыць агулам пра Расею, або агулам пра Беларусь. Я магу гаварыць пра людзей. І ў Расеі, і ў Беларусі я знаходжу вельмі шмат людзей, якія блізкія мне па духу. Я зь імі блізка, як і з тымі эўрапейцамі, зь якімі пасябравала ў Эўропе. Але часам ты адчуваеш сябе так, як той турэцкі пісьменьнік, які аднойчы сказаў: у Эўропе я адчуваю сябе лепш, чым дома, таму што дома — я чужы. Я там як бы чалавек іншай арыентацыі, як бы не зусім турак. Так што такія паняцьці як сапраўдны расеец, сапраўдны беларус — мне не падабаюцца ні расейскія патрыёты, ні такія занадта ўжо «выпечаныя» беларусы. Мне здаецца, што трэба навучыцца ўсім разам жыць і браць адзін у аднаго з культуры тое, што можна ўзяць. А вось такая жорсткая пастаноўка пытаньня мне неяк не падабаецца...

Максімюк: А да якой канкрэтна расейскай культуры Вы сябе залічваеце? Таксама да культуры, у якой выступае і расейскі імпэрскі дыскурс, які такія «ўскраіны» як Беларусь і Ўкраіну лічыць неад’емнай часткай шырэйшага «рускага сьвету»?

Алексіевіч: Вы ж самі ведаеце адказ на гэтае пытаньне. Як нармальны інтэлектуал, я, зразумела, не магу аднесьці сябе да імпэрскага дыскурсу. Таму што для нармальнага гуманітарыя гэта абсалютна агідная рэч. Я гэта не магу падтрымліваць. То бок я падтрымліваю гуманітарны дыскурс, тое, дзе чалавек падобны на чалавека, і дзе чалавек з чалавекам сыходзяцца. Я магу да гэтага паставіцца толькі так. А вось да гэтых часовых пастановак пытаньняў — да гэтых дзіцячых захворваньняў — я, зразумела, не магу па- сур’ёзнаму паставіцца... Я ж не падтрымліваю ні расейскіх патрыётаў ці расейскіх фашыстаў, або Пуціна зь нейкімі ягонымі гульнямі з Украінай і Беларусьсю. Вы ж самі як нармальны інтэлектуал ведаеце адказ на гэта...

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)