Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 189
Перейти на страницу:
Код адсутнасьці Сьвятланы Алексіевіч

25 чэрвеня 2013

Севярын Квяткоўскі, Менск

Кася Камоцкая аднойчы распавяла:

Мяне дачка зарэгістравала на «Аднаклясьніках». І мяне адразу знайшоў былы вучань маёй школы — даўно жыве ў ЗША.

Кася зьдзівілася, калі ў лісьце прачытала, што «вельмі моцна паўплывала на лёс» свайго школьнага прыяцеля:

«Я цябе слухаў па радыё «101,2 FM», — пераказвала Кася, — апошні эфір перад закрыцьцём станцыі ў 1996. Блізка да самага фіналу загучала песьня «Людзі на балоце», і я раптам вырашыў — усё! Трэба зьяжджаць!»

**

Сьвятлану Алексіевіч на Захадзе ведаюць, а Касю Камоцкую — не. Як ня ведаюць аўтараў вершаў, якія выконваў Касін гурт «Новае Неба».

Філёзаф Валянцін Акудовіч — адзін зь вялікіх прыхільнікаў гурту. Ягоную кнігу «Код Адсутнасьці» таксама ня ведаюць у Заходняй Эўропе.

Што францускі ці нямецкі аматар інтэлектуальнай літаратуры мусіць перажыць, каб прачытаць ці паслухаць і прасякнуцца тэкстамі песень «Новага Неба» з назвамі «Людзі на балоце», «Мая краіна», «Падводнае гета», «Чаканьне Калядаў»?

Ці — не адарвацца ад тэкстаў Валянціна Акудовіча «Ідэя Адражэньня», «Мова (Знак бяды)», «Беларусь як прастора сакральнага», «Межы Айчыны і мовы»?

**

Сьвятлана Алексіевіч дае чытачу жах і несправядлівасьць у тых форме і маштабе, якіх ніколі не было ў Заходняй Эўропе.

Жах і несправядлівасьць Другой сусьветнай, якія ў большай або меншай ступені ведаюць у кожнай беларускай сям’і проста ад відавочцаў.

Жах і несправядлівасьць вайны ў Афганістане, пачутыя ад удзельнікаў падзеяў у дварах на лавачках, у калегаў па вучобе ці рабоце.

Жах і несправядлівасьць Чарнобылю, пра якія мы напачатку дазнаваліся з вуснаў у вусны, а пасьля шырока праз СМІ.

Жах і несправядлівасьць — як сталы фон жыцьця ў савецкай, а пасьля постсавецкай сыстэме.

Жах і несправядлівасьць, ад якіх зьехаў аднаклясьнік Касі Камоцкай, калі пабачыў, што пасьля кароткай перадышкі ўсё зноў вяртаецца на свае колы.

Той перадышкі, калі зьявіўся гурт «Новае Неба» сярод мноства творчых ініцыятываў.

Тых творцаў, якія працягваюць дзень за днём будаваць сваю прастору, дзе няма месца жаху і несправядлівасьці, а толькі — свабодзе і любові.

**

Неяк я вандраваў у адной байдарцы з Валянцінам Акудовічам. Камандзе зь некалькіх чаўноў трэба было трапіць з возера Нарач у рэчку Нарачанку.

Уваход у раку быў шчыльна зарослы трысьнягом. Наша — першая — байда літаральна прасякала шлях наперад. Больш за гадзіну няспыннай працы. Так сталася, што найстарэйшы з усіх — Валянцін Акудовіч — зрабіў найбольшы кавалак работы.

Пазьней, калі стомлена-радасныя мы паціху пачыналі ісьці па вольнай вадзе ракі, Валянцін стаўся самым апошнім. Па старой сваёй звычцы замыкаў ар’ергард, зрабіўшы на карме байдаркі падабенства трона з заплечніка і дыванка.

Я быў пасярэдзіне, а на носе кіравала тэоляг Ірына Дубянецкая. Задача першага ў байдзе — пільнаваць карчы, завалы ды іншыя небясьпечныя перашкоды на шляху вандроўнікаў. А галоўная рулявая цяга, якая дае магчымасьць максымальна хутка разьвярнуць човен, знаходзіцца ў вясьле капітана на карме.

**

Менавіта Сьвятлана Алексіевіч, а не Валянцін Акудовіч — амбасадар Беларусі ў Заходняй Эўропе. Пісьменьніца-дакумэнталістка рэпрэзэнтуе позьнедысыдэнцкую савецкую думку.

Сьвятлана Алексіевіч ня толькі фізычна даўно адсутная ў Беларусі. Ад пачатку сваёй дзейнасьці і да сёньня яна мэнтальна жыве ў позьнім СССР, перажывае і пераасэнсоўвае людзей, якія і думаць ня думалі пра будаваньне чагосьці іншага, апроч уласнага жыцьця ў савецкай рэальнасьці. А на Захадзе пакуль ня бачаць прынцыповых цывілізацыйных зьменаў з боку большасьці былых савецкіх рэспублік.

Як можна пабачыць размовы беларускіх нацыянальных дысыдэнтаў пра новую меркаваную беларускую рэальнасьць на кухнях, у кавярнях, ці, напрыклад, падчас вандровак на байдарках?

Сп-ня Алексіевіч ня можа быць расейскай ці беларускай пісьменьніцай. Яна савецкая пісьменьніца, чыя творчасьць будзе актуальнай роўна столькі, колькі на тэрыторыі былога СССР будзе існаваць дысыдэнцкая інтэлектуальная апазыцыя (пост)савецкай сыстэме.

Гэта прыблізна да таго часу, калі кожны беларускі школьнік будзе ведаць верш «Мая краіна» і кнігу «Код Адсутнасьці».

**

Корч, корч! — закрычала Ірына Дубянецкая.

Так, — задуменна зацягваючыся цыгарэтай адказаў Валянцін Акудовіч. — Там наперадзе будзе яшчэ шмат карчоў.

У Беларусі заблякаваны доступ да сайту Сьвятланы Алексіевіч
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)