Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 189
Перейти на страницу:

19 жніўня 2013

Іна Студзінская, Менск

Ужо больш за 10 дзён сайт alexievich.info не адчыняецца ў Беларусі.

Хостынг знаходзіцца ў Нямеччыне. Раней сайт у Беларусі быў даступны. У іншых краінах ён цяпер адчыняецца без праблем.

Сама пісьменьніца ведае пра гэта:

«Гэта доўжыцца ўжо больш за тыдзень. Спачатку я думала, што гэта проста часовыя тэхнічныя непаладкі. Потым даручыла чалавеку, адказнаму за сайт, правесьці такую тэхнічную праверку. У дзевяці краінах людзі адгукнуліся, што ўсё ў парадку. Такім чынам высьветлілася, што толькі ў Беларусі сайт заблякаваны. Дзякуй богу, што хоць ва ўсім сьвеце ён даступны.

Сайт дзьвюхмоўны, чыста літаратурны. Таму я не разумею, навошта гэта. Можа, мне хочуць проста дапячы напярэдадні ўручэньня прэміі. Гэта проста нейкае глупства».

Заснавальнік парталу tut.by Юры Зісер кажа:

«У мяне няма ніякіх ідэяў, я нават не ўяўляю, што гэта можа быць і каму гэта патрэбна».

Радыё Свабода правяла экспэрымэнт: наўпрост сайт недаступны, але праз проксі-сэрвэры адчыняецца. Пытаньне, ці ёсьць гэты сайт у сьпісах абмежаванага доступу, пакуль што адкрытае.

Юлія Чарняўская пра Сьвятлану, сястру гастарбайтэра

4 кастрычніка 2013

Нататкі пра кнігу Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand»

Некалькі дзён таму ў Менск прыйшла кніга, якую беларусы чакалі ўжо даўно: «Час second-hand» Сьвятланы Алексіевіч. Чакалі рознага: хто — праўды пра час і сябе, хто — «паклёпу» на беларусаў, хто — крытыкі СССР, хто — апалёгіі «саўка». Гэтыя сацыяльныя экспэктацыі блукалі па прасторы байнэту — па форумах і сацыяльных сетках, выраджаючыся ў пякучае пытаньне: беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч ці не (расейская, «савецкая» — патрэбнае падкрэсьліць)? Вагі схіляліся да меркаваньня «савецкая».

Памятаю: пасьля выхаду яе першай кнігі «У вайны не жаночае аблічча» таксама казалі: ня наша. Толькі тады мелася на ўвазе — не савецкая. «Не такая» ў яе вайна. Няправільная, негераічная, занадта страшная. Няма станоўчых прыкладаў для падрастаючага пакаленьня. Цяпер сказалі б: няма пазытыву. Затое Быкаў і Адамовіч прызналі: наша.

Памятаю вэрхал, які ўзьняўся пасьля кнігі Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Тады крычалі, што яна аплёўвае войска... І зноў яна была «ня наша». Заступіліся за яе пісьменьнікі-франтавікі: Мікола Аўрамчык, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Аляксандар Дракахруст, Навум Кісьлік, Валянцін Тарас. Для іх яна была — свая.

Памятаю, пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году Алексіевіч напісала адкрыты ліст прэзыдэнту. Што, яе хвалілі за сьмеласьць, дзякавалі за адкрытую спробу заступніцтва? Не, яе лаялі за фармулёўку «Паважаны спадар прэзыдэнт». Ну так, мы значна лепш разумеем фотажабу, крык, лаянку: у гэтым мы куды больш савецкія, чым Алексіевіч. А сутнасьць ліста засталася за кадрам.

Трыццаць гадоў на Бацькаўшчыне Сьвятлану Алексіевіч спрабуюць «на зуб», імкнучыся паставіць на ёй лэйбл, пячатку. Дык чыя яна, Сьвятлана Алексіевіч? Ці пачуем мы яе голас у гэтым шумным хоры?

Алексіевіч кажа: я савецкі чалавек. Яшчэ яна кажа: я пішу па-расейску, гэта мая родная мова, мне блізкая расейская літаратурная традыцыя. А яшчэ: я беларуска, я вырасла ў беларускай вёсцы, мае кнігі нарадзіліся з размоваў беларускіх сялянак — пра вайну, пра Сталіна, пра голад, пра гора... За гэтыя трыццаць гадоў яна стала сваёй для амэрыканцаў, швэдаў, немцаў, японцаў. Ідэнтычнасьць бывае падвойная, трайная — асабліва ў сучаснасьці, гэта — асновы этналёгіі. Але як з гэтым справіцца тым, хто прывык мераць простым крытэрам «наша — ня наша»?

Чытаючы кнігу, я ні разу не задумалася над тым, чый жа пісьменьнік Сьвятлана Алексіевіч. Як не задумваюся, чытаючы Кундэру або Сарамагу. Вялікі пісьменьнік належыць сьвету. Святлана Алексіевіч — ня проста добры пісьменьнік: яна пісьменьнік вялікі.

Тыя, каго турбуе «этнічнае пачуцьцё» і палітычная плятформа аўтара, лёгка знойдуць у кнізе пацьверджаньне сваім спэкуляцыям. Там ёсьць усё — і «беларускасьць», і «расейскасьць», і «савецкасьць», і «антысавецкасьць». Яе герой — і дэмакрат, і сталініст, і лібэрал, і прыхільнік моцнай рукі — такая ўжо сьвядомасьць чалавека, якога захапіла хваляй гісторыі і выкінула на незнаёмы бераг — бераг іншых ідэй і каштоўнасьцяў, іншых стэрэатыпаў, іншых уяўленьняў. І вось ён стаіць, выплёўваючы салёную ваду, спрабуе адкашляцца — спалохана азіраецца, спрабуе будаваць свой маленькі дом з абломкаў ранейшых ілюзій і новых патрабаваньняў. Герой Алексіевіч — чалавек узрушаны. Яна кажа: я — гэта таксама ён. Можна пасьмяяцца зь яго, можна вывесьці яго за інтэлектуальныя дужкі, але за дужкі жыцьця — ня выйдзе.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)