Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 189
Перейти на страницу:

Яшчэ дзьве, тры старонкі...

...Забівалі за ўсё ... ня там нарадзіўся, не на той мове размаўляеш. Не спадабаўся камусьці з аўтаматам... А да таго як мы жылі? У сьвяты першы тост у нас быў «за сяброўства»... Жылі разам...»

Скажаце, гэта хлусьня, дзяржаўная ідэалёгія? Не паверу. Лёзунгі «За савецкі інтэрнацыяналізм» — вось гэта дзяржаўная ідэалёгія. Прамовы Брэжнева. Палітінфармацыі ў школе. А тосты за сяброўскім сталом — не. Як і той факт, што празь некалькі тыдняў малыя дзеці гэтых сяброў білі ножыкам пудзіла. «Хто гэта?» — «Гэта армянская старая. Мы яе забіваем. Цётка Рыта, а хто ты? Чаму ў цябе рускае імя?» Шырокі чалавек...

Кніга Алексіевіч — акт пакаяньня. Просьба да нас — не, не аб пакаяньні, гэта асабістая справа кожнага. Аб пытаньні да самога сябе. Бо пытаньне да сябе — самае страшнае пытаньне. Але калі не задавацца гэтымі жудаснымі пытаньнямі — хто гарантуе нам, што на новым вітку сьпіралі яны зноў ня вернуцца да нас: і зноў у форме выбару паміж жыцьцём і сьмерцю, здрадай або гібельлю? А мы будзем не гатовыя. Не таму, што ў нас не было Нюрнбэрскага працэсу над камуністамі — таму, што ў нас не было Нюрнбэрскага працэсу над сабой.

Для сябе ў нас заўсёды знойдзецца апраўданьне: Ленін, Сталін, Брэжнеў. А гэта ня Сталін. Гэта прыгожая цётка Оля.

Вось з чаго стваралася тканка таго самага жахлівага СССР. Тканка большай часткі постсавецкіх краін — з таго самага. Плюс «недаразьвіты капіталізм», маскульт, інтэрнэт, нязграбна-глямурны папулізм у палітыцы... патрэбнае падкрэсьліць, адсутнае дадаць. Пярэстая сумесь. Вось таму і «час second-hand».

Алексіевіч не асуджае. Просіць: задумайцеся. Пачніце зь сябе. Як зрабіла сама.

Што ж, калі зь сябе... У мяне няма тугі па «вялікай дзяржаве», але я ведаю, што нарадзілася ў СССР. Так было запісана ў маім пашпарце і напісана ў маім буквары. Гэта — зусім ня ордэн, хутчэй, стыгма, але яе не адменіш. Радзіма — тое, дзе табе выпала нарадзіцца і вырасьці. Яе можна любіць або ненавідзець, або і адно і другое адначасна, але постфактум падмяніць месца нараджэньня нельга. Толькі — схлусіўшы. І таму Алексіевіч — мой пісьменьнік, а яе героі — часткі майго «я»: стары салдат-самагубца і юны паэт-самагубца, маскоўская дзяўчынка, якая трапіла ў тэракт у мэтро, і менская дзяўчынка, якая трапіла ў турму; армянка, якая выйшла замуж за азербайджанца; і малады таджыцкі гастарбайтэр, які жыве ў склепе.

«А ты ведаеш, што ў нас была вялікая вайна?... Кожны дзень я бачыў па два-тры трупы. Мама ў школу не пусьціла. Я сядзеў дома і чытаў Хаяма. У нас усе чытаюць Хаяма. А ты яго ведаеш? Калі ведаеш, то ты мне сястра».

Скончу некалькімі фразамі зь ліста Алексіевіч прэзыдэнту. Ліста, ўжо забытага намі — бо 2010 год таксама сыходзіць з нашай сьвядомасьці: занадта мы занятыя аддзяленьнем ягнят ад козьлішчаў і развагамі на тэму, хто «свой», а хто «чужы».

Вы верыце ў сілу, я веру — у слова. Баюся, што ў гэтай узаемнай нянавісьці мы можам страціць тое, што большае за ўсіх нас — Беларусь. У гісторыі застаюцца не героі «зачыстак», а тыя, хто мудры і велікадушны».

Ці пачуем?

Алексіевіч атрымала прэмію міру ад нямецкіх кнігавыдаўцоў

Радыё Свабода

13 кастрычніка 2013

Пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч уручаная прэстыжная Прэмія міру Саюзу нямецкага кнігагандлю. Цырымонія ўручэньня адбылася ў царкве сьвятога Паўла ў Франкфурце-на-Майне.

Прэмія ўручалася падчас адмысловай цырымоніі ў прысутнасьці 1000 чалавек і старшыні нямецкага бундэстагу Норбэрта Лямэрта.

Прэмія міру Саюзу нямецкага кнігагандлю была заснаваная ў 1950 годзе і сёньня складае 25 тысяч эўра. Ёй ганаруюць пісьменьнікаў, мастакоў, навукоўцаў і грамадзкіх дзеячоў, якія зрабілі ўнёсак ва ўмацаваньне міру, перш за ўсё сваёй дзейнасьцю ў галіне мастацтва і навукі.

У лік ляўрэатаў узнагароды мінулых гадоў уваходзяць такія выбітныя асобы, як лекар і філёзаф-гуманіст Альбэрт Швэйцэр, пісьменьнік і мастак Герман Гесэ, філёзаф і псыхоляг Карл Яспэрс, дзіцячая пісьменьніца Астрыд Ліндгрэн, літаратуразнаўца і дысыдэнт Леў Копелеў, драматург і палітык Вацлаў Гавэл, а таксама празаік Архан Памук.

Пра беднага Джойса, аўтара «Дзеяслова»

25 кастрычніка 2013

Аляксандар Лукашук, Прага

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)