Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 125
Перейти на страницу:

Пайшлі ў бок унівэрсаму „Залатагорскі“, я выклікаў таксі, кіроўца ўжо пад’яжджаў. Паводле маршруту ў аплікацыі ён павінен быў спыніцца на дарозе насупраць крамы, але чамусьці паехаў за яе, таму мы з Насьцяй пачалі пераходзіць дарогу назад да ўнівэрсаму. Калі ўжо амаль перайшлі, побач спыніўся бусік, выйшлі некалькі супрацоўнікаў амону і сказалі ехаць зь імі. Так я, Насьця і падораная мне каробка пірожанкаў пачалі сваё падарожжа ў сьвет рэпрэсій.

Амонаўцаў у мікрааўтобусе было пяць. Яны спыталі і перапыталі нашы прозьвішчы, сказалі выключыць тэлефоны і прасачылі за тым, каб мы гэта зрабілі, баец насупраць папрасіў паставіць пірожныя на калені, каб на павароце яны ня ўпалі. Ён жа некалькі разоў паправіў відэарэгістратар — накіроўваў на мяне. Ціха і бяз гвалту даехалі мы да Савецкага РУУС. Пірожанкі амонаўцы забраць адмовіліся.

У пастарунку нас завялі ў падвал, у актавую залю, дзе знаходзіліся некалькі супрацоўнікаў міліцыі. Некаторыя зь іх задавалі пытаньні пра затрыманьне, але ніхто не прадстаўляўся. „Палітынфармацыю“ з намі вырашыў правесьці толькі адзін міліцыянт — на выгляд маёр, мяркуючы па гаворцы — ня менш за 10 гадоў выслугі. Ён казаў, што канцэрты ў дварах а сёмай вечара перашкаджаюць людзям адпачываць ад працы. Другі, малады, спытаў: „А хто такі Лявон Вольскі?“ 

Насьцю паклікалі на „апытаньне“, а мяне тым часам абшукалі, склалі матузкі-папругі, дзьве „ксівы“, партманэт ды іншыя жуйкі ў сьмецьцевы пакет з надпісам „Горбач П.С.“, а пасьля ў актавай залі зьнялі на відэа: у профіль, анфас. „Як адносіцеся да дзейнай улады?“ Адказаў, што да дзейнай улады не адношуся.

Пасьля вывелі назад у калідор і пасадзілі побач з Насьцяй, у якой ужо таксама адабралі асабістыя рэчы — ёй сказалі, што павязуць у турму. Цяпер на „апытаньне“ павялі мяне — падняліся, як я зразумеў, зь дзяжурным па пастарунку ў кабінэт, дзе хвілін 15 ён пытаўся ў мяне пра абставіны затрыманьня, пра тое, хто паклікаў выступаць, дзе можна пачытаць мае вершы (сказаў, што ў адным з нумароў часопісу „Маладосць“ за 2016 год). Я яму выказаў думкі пра тое, што затрымалі нас, каб „адпрацаваць“ дваровае „несанкцыянаванае мерапрыемства“. Той у адказ сказаў, што „гэта ня так працуе“. Зь ягоных жа словаў, запісваў „апытаньне“ ён „так, для сябе“.

Ажывіўся міліцыянт, толькі калі я згадаў пра сваё мінулае жыцьцё, працу зь сілавікамі, пра юбілейны мэдаль ад калісьці камандуючага ўнутранымі войскамі Караева. Таварыш дзяжурны спрабаваў жартаваць жарты „дык трэба Караеву патэлефанаваць“, але ўрэшце сказаў: „Калі ўжо гэта ўсё скончыцца...“ — і адвёў мяне назад да дзяўчыны. Там я расьпісаўся за ўзяты пад арышт тэлефон, міліцыянт сказаў што судзіць могуць нават заўтра, але я не паверыў — заўтра была субота. Копію пратаколу ня выдалі. Пакінуць сабе пірожанкі міліцыянты зноў адмовіліся.

Нас з Насьцяй павялі ў „малпоўню“. Тамтэйшы маёр выдаў нам маскі, зачыніў Насьцю ў камэры, а мне сказаў, што трэба абрэзаць гумку ў капюшоне курткі, выдаў вялікія нажніцы. Ня змог не спытаць у яго — чаго гэта мне такі небясьпечны прадмет даверылі? Той адказаў: „Калі паспрабуеш нешта зрабіць, я цябе проста тут шлёпну“. Я і не спрабаваў. Маёр сказаў, што цягам паўгадзіны нас адправяць на Акрэсьціна, і гэта добра — пасьпім на мяккім.

Так яно і выйшла — празь некаторы час мяне і Насьцю ўжо вялі з пастарунку, дзе каля ўваходу дзяжурылі два аўтаматчыкі. Селі ў звычайны патрульны легкавік — за стырном старлей, на пасажырскім — лейтэнант, ззаду сядзеў адзін у цывільным, ён выйшаў недзе на праспэкце Дзяржынскага. Малады лейтэнант шмат гаварыў, разважаў аб пратэстах, быў поўны жыцьця. Сышліся з усімі супрацоўнікамі ў думцы, што нам проста не пашанцавала. Недалёка ад варот на Акрэсьціна спыніліся, каб пакурыць. Пірожанкі лейтэнант пакінуць сабе адмовіўся.

Пасьля перакуру заехалі за вароты, і мы з Насьцяй, трымаючыся за рукі, зайшлі ў будынак турмы. Там нас абшукалі, жанчына папытала пра здароўе — сказаў ёй, што я ў аднаразовых лінзах (у мяне зрок -11), але да панядзелка, да суду, я пляную ў іх пратрымацца. Жанчына нават выказала невялікі непакой з гэтай нагоды. Насьці аддалі пірожанкі, каб яна забрала іх з сабой у камэру.

Пазьней выдалі бялізну і павялі на трэці паверх разам зь яшчэ парай-тройкай такіх жа няўдачлівых грамадзян. Гэта было ўжо пасьля адбою. Калі зайшоў у камэру, гарэў толькі начнік. Чалавек зь ніжніх нараў каля дзьвярэй паказаў, што верхнія вольныя. Я залез туды і доўга ня спаў — думаў усе гэтыя думкі нядаўна затрыманага. Жахліва сьмярдзела параша. Бліжэй да раніцы праваліўся ў сон.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)