Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 189
Перейти на страницу:

Але дарэмна шукаць ў Беларусі — як і ў Расеі — ацэнак, аналізу творчасьці або радасных віншаваньняў, нічога няма нават у Фэйсбуку і на сайце незалежнага Саюзу пісьменьнікаў. Маўчыць і Беларускі ПЭН-Цэнтар. На пытаньне пра адсутнасьць рэакцыяў прэзыдэнт ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч пытаецца ў адказ: «А што там за прэмія? У яе ўжо столькі гэтых прэміяў...»

Беларускае грамадзтва да сёньняшняга дня, нягледзячы на інтэрнэт і спадарожнікавую тэлевізію, застаецца ізаляванае і адчувае ўзьдзеяньне прапаганды. Літаратурная перакладчыца Ірына Герасімовіч спасылаецца на мэнталітэт, які, відаць, уласьцівы беларусам:

«Да моцных бакоў беларусаў не належыць тое, што яны ня хочуць бачыць далей за свой нос. Бо гэта б значыла, што трэба было б параўноўваць сябе з узроўнем іншых эўрапейскіх пісьменьнікаў, а гэта выклікае страх».

Журналіст Алесь Кудрыцкі лічыць, што Алексіевіч трапіла ў звыклую пастку эмігранта, бо яна доўгі час жыла за мяжою:

«Калі пісьменьнік выяжджае за мяжу, магчыма ён знаходзіць іншую аўдыторыю, але як тады быць з чытачамі на Бацькаўшчыне? На такіх людзей у нас глядзяць скептычна. Ім робяць закід, што яны вядуць прыемнае жыцьцё за мяжою, замест таго, каб працаваць дзеля свайго народу».

Сяргей Шупа, спэцыяліст па літаратуры ў беларускамоўнай службе Радыё Свабодная Эўропа, мае іншае тлумачэньне:

«Алексіевіч надзвычай цяжка паддаецца ідэнтыфікацыі. Яна грамадзянка Беларусі, піша па-расейску. Якая ў яе ідэнтычнасьць? Магчыма, постсавецкая».

Беларусь да сёньняшняга дня культурна расколата. Бальшыня гаворыць па-расейску, беларускую мову рэжым Лукашэнкі сьвядома маргіналізуе. Гэтак нэасавецкі прэзыдэнт змагаецца супраць нацыянальнай апазыцыі і ўзмацненьня заходняй арыентацыі, якія для шмат каго зь дзеячоў культуры сымбалізуе беларуская мова. Алексіевіч сказала ў інтэрвію для FAZ: «Так, я пішу толькі па-расейску і таксама лічу сябе прадстаўніцай расейскай культуры. Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна нявысьпелая». Радыё Свабода скарысталася гэтым адказам, каб спытацца, ці ня хоча гэтак Алексіевіч разьвітацца зь беларускай культурай. Неразважнае выказваньне пісьменьніцы магчыма яшчэ выкліча найбліжэйшымі днямі паток рэакцыяў, лічыць Інго Пэц, нямецкі журналіст, які спэцыялізуецца на беларускай тэматыцы.

Журналістка FAZ кажа, што працытавала Алексіевіч дакладна

24 чэрвеня 2013

Радыё Свабода

Журналістка нямецкага выданьня Frankfurter Allgemeine Zeitung Керстын Гольм пракамэнтавала для Радыё Свабода сытуацыю вакол інтэрвію Сьвятланы Алексіевіч з нагоды прысуджэньня пісьменьніцы прэстыжнай Прэміі міру нямецкіх кнігавыдаўцоў. Паводле Сьвятланы Алексіевіч, пададзеная у газэце цытата — «Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна нявысьпелая» — недакладная.

У інтэрвію Радыё Свабода спадарыня Алексіевіч патлумачыла: «Я ніяк не магла сказаць тое, што напісана ў тэксьце інтэрвію. Гэта зусім не адпавядае маім перакананьням. Я заўсёды казала, што ў мяне дзьве маці — беларуская вёска, у якой я вырасла, і расейская культура, у якой я выхоўвалася. Як можна ад іх адмовіцца?

Беларуская мова для мяне — гэта і вясковыя краявіды, і вясковыя бабкі, сярод якіх я расла, празь беларускую мову я пазнавала сьвет жаночага голасу — я ніколі не лічыла і не лічу яе нейкай адсталай ці нясьпелай».

Керстын Гольм піша: «Цытаваная мною фармулёўка існуе даслоўна ў запісе інтэрвію. Пра «дзьвюх маці» і свае прыгожыя фармулёўкі наконт «праўды жаночага голасу» яна мне тады аднак нічога не казала. Але гэта без сумневу таксама важна і таксама праўда. Таму я б успрымала гэтае высьвятленьне Сьвятланы Алексіевіч хутчэй за ўсё як тлумачэньне і дапаўненьне. Бо ж у інтэрвію людзі гавораць шмат пра што (занадта) коратка. Таму я хацела б яшчэ дадаць ад сябе: Сьвятлана Алексіевіч расказвала мне пра бібліятэкараў у Пінску і пра прыроду, якая дае ёй столькі надзеі, і мне здаецца ясным, што ўсё гэта мае дачыненьне да беларускай мовы. І яшчэ ад мяне: Расейская мова ў постсавецкай прасторы выконвае ролю lingua franca, як некалі лацінская ў Эўропе, на якой пішуць, калі хочуць, каб цябе пачулі ў сьвеце. Пра расейскія адпаведнікі словаў «bäuerlich» і «unausgereift»: У размове гэта гучала адпаведна як «крестьянский» і «несозревший».

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)