Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 171
Перейти на страницу:

Мы з Клейнам меркавалi, што калi як сьлед намагчыся, дык гэтыя абвiнавачаньнi магчыма абвергнуць. Заставалася, аднак, галоўнае: платнае супрацоўнiцтва Карпюка з фашыстамi ў Штутгофе. Хамiн для доказу таго падрыхтаваў дакумэнт — старонку зь фiнансавай ведамасьцi, дзе значыўся подпiс Карпюка. Карпюк сам нам аб тым распавёў i сказаў: «Не магу даўмецца, адкуль тэты подпiс. Але подпiс мой». Тое ўжо было горш. Аднойчы ў Менску, улучыў шы зручны момант на нейкай нарадзе, я распавёў Кузьмiну аб фальсыфiкацыях супраць Карпюка. Той моўчкi выслухаў i кажа: «Галоўнае — там росьпiс за маркi. А ўжо немцы задарма грошай ня плоцяць».

З тым цяжка было не пагадзiцца.

Аповесьць «Сотнiкаў» (у першым варыянце «Лiквiдацыя») нарадзiлася ня так «з галавы», як з пачуцьцяў, што былi натхнёныя хутчэй не вайной, а нашай сучаснасьцю. Вядома, можна сказаць, што сюжэт бiблейскай прыпавесьцi пра Авэля i яго брата Каiна жыве ў чалавецтве даўно i праяўляецца рэгулярна, у вайну тым болей. Але калi ў iншы час брат забiваў брата дзеля карысьцi — спадчыны цi багацьця, дык у вайну — дзеля элемэнтарнае, бiялягiчнае мэты выжыць. Toe быццам апраўдвала або, прынамсi, давала штось зразумець у шэрагу тагачасных матываў i наступстваў.

У мiрны ж час ужо не забiвалi дзеля элемэнтарнай патрэбы выжыць, лiтаратарам не стралялi ў патылiцу. Затое шырока практыкавалася забойства iх твораў. Творы не друкавалi, за iмi палявалi, рукапiсы перахоплiвалi на пошце, тайна аддавалi ў карныя органы, якiя выносiлi свае прысуды — i творам, i аўтарам. I рабiлi тое не акупанты, ня людзi iншай нацыi цi рэлiгii, а свае — калегi, таварышы, нават сябры. Партыя не магла (а можа, i не хацела) рабiць усю няўдзячную ўвогуле працу ўласнымi рукамi, рукамi сваiх штатных функцыянэраў, усiх гэтых сакратароў-глаўлiтаўцаў-цэнзараў, чэкiстаў у форме i ў штацкiм, актывiстаў iдэалягiчных камiсiй, таму шырока карысталася паслугамi тых самых пiсьменьнiкаў. Як тады гаварылi — лiтаратурных палiцаяў, i тое было дакладна. Усе рэдактары лiтаратурных (ды i астатнiх) газэтаў i часопiсаў, загадчыкi аддзелаў i рэдакцый, цi ня ўсе члены рэдкалегiяў i асобна давераныя рэцэнзэнты — былi зь лiку пiсьменьнiкаў, членаў СП, самi пiсалi i друкавалiся ў тых самых органах, што i астатнiя. Менавiта там яны i выкручвалi рукi ўсiм iншым, хто не трапляў у iх кiраўнiчае, як бы пастаўленае над лiтаратурай кола. Некаторыя гэта рабiлi зь цьвёрдым бальшавiцкiм перакананьнем, што так i трэба, што тое — у iнтарэсах партыi i народу. Iван Пташнiкаў, праз рукi якога прайшла ў тыя гады цi ня ўся беларуская проза, меў выключнае значэньне ў лiтаратуры, бо нiхто зь яе кiраўнiцтва — нi Шамякiн, нi Танк, нi шмат якiя парторгi — ня мелi такой магчымасьцi прымаць, адмаўляць, рэзаць i перайначваць, як загадчык аддзелу прозы часопiсу «Полымя». Дзiўна, што тое амаль не адбiвалася на якасьцi яго ўласных твораў, якiя выходзiлi з-пад ягонага пяра зусiм неблагiя. Але, як часта здараецца, да ўласнага былi iншыя, адмысловыя патрабаваньнi. Iншыя з рэдактараў, здаралася, разумелi сваё сабачае становiшча, але ж у кожнага былi сем’i, дзецям патрэбны быў хлеб. I яшчэ было распаўсюджана юдава меркаваньне — а каго замест? Маўляў, замест нас паставяць яшчэ горшых, таму лепш — мы. Рэдка хто зь iх знаходзiў у сабе сiлу i рашучасьць сказаць: не! Я ня буду. Тое амаральна. Рэзаць пiсьменьнiцкi твор — тое самае, што рэзаць яго дзiця. Прабачце, падаю заяву i сыходжу. Вядомы толькi адзiн прыклад гэткага кшталту — расейскi пiсьменьнiк зь Менску — Фёдар Яфiмаў. Ён жа выказаў нязгоду з задушэньнем Чэхаславацкай вясны, за што i быў выключаны з партыi. У пэўным сэнсе «Сотнiкаў» стаўся лiтаратурнай рэакцыяй на тагачасную рэчаiснасьць, хоць дзея там адбывалася ў iншым асяродку ды ў iншы час. Як заўжды, пасьля напiсаньня падкочвалася праблема з друкаваньнем — куды адвезьцi? Мне ўжо стала няёмка змушаць на тое «Маладосьць», мабыць, не адмовiла б мне i на гэты раз, але i ня надта ўзрадавалася б. Тым болей, што адносiны галоўнага рэдактара мiлага Пiмена з начальствам сталi даволi нацягненыя. I ў немалой ступенi праз Быкава. Падумаўшы i павагаўшыся, аднёс рукапiс у «Полымя». Усё ж той часопiс быў болей аўтарытэтны, з большымi заслугамi перад партыяй, значыцца, i з большымi прабiўнымi магчымасьцямi, што тады найболей было каштоўна. Праўда, друкаваць Быкава «Полымя» не сьпяшалася, ды i я не прысьпешваў яго, памалу пераклаў аповесьць на расейскую мову, Iрына243 перадрукавала i, маючы «лёгкую руку», адвезла рукапiс у «Новый мир». Надзiва хутка там прачыталi, пазванiў сам Аляксандр Трыфанавiч — будзем друкаваць. Калi? Яшчэ ня вырашана, але цягнуць доўга ня будзем. Абнадзеены, я пачаў чакаць.

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)