Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 171
Перейти на страницу:

Але што здарылася, пра тое неўзабаве стала вядома. Прыйшоў прадстаўнiк з гаркаму, абвясьцiў цэлы стос палiтычных грахоў члена КПСС Аляксея Карпюка i вынес на абмеркаваньне прапанову гаркаму — выключыць. Карпюка ў рэдакцыi ведалi гадоў, можа, пятнаццаць, старэйшыя работнiкi некалi працавалi зь iм, i мала хто з разуменьнем паставiўся да тае прапановы гаркаму. Праўда, ведалi ягоны няўрымсьлiвы характар, але паважалi яго як героя вайны, вядомага на Гарадзеншчыне партызанскага камандзiра. Як пачалi галасаваць, толькi тры цi чатыры камунiсты (пераважна адстаўнiкi-вайскоўцы) прагаласавалi за выключэньне, астатнiя — за вымову. Прадстаўнiк гаркаму сваё заданьне ня выканаў i пайшоў незадаволены. Трэба было чакаць працягу.

I сапраўды, працяг не замарудзiў зьявiцца — праз тыдзень Карпюка выклiкалi на бюро гаркаму i выключылi аднагалосна.

На вулiцы ў абедзенны перапынак я спаткаў першага сакратара гаркаму Магiльнiцкага, якога трохi ведаў, i спытаў: за што так строга? Хiба Карпюк — злачынца? А ён мне адказвае: «Горш чым злачынца». I пайшоў, не разьвiтаўшыся. Разгублены, я пайшоў у другi бок i думаў. Колькi iх, гэткiх сакратароў, валадароў нашых лёсаў, прайшло панад намi? Над кожным пэўны час зьзяў валадарны нiмб сiлы i сьвятасьцi, здавалася, яны маглi ўсё. I яны рабiлi тое, чаго ад iх вымагалi iншыя, вышэйшыя, яшчэ з большым нiмбам. У тым яны бачылi цi не адзiны сэнс сваёй працы i чакалi, калi будуць аддзячаны кар’ерай i вышэйшасьцю.

Але здаралася, што i згаралi — ад празьмерных высiлак, п’янкi цi амаралкi i сыходзiлi ў нябыт на другi ж дзень, як вытрасалiся з сваiх кабiнэтаў. Бы iх i не было нiколi. Тады на iх месца прыходзiлi iншыя — таксама зь нязьменным нiмбам партыйнасьцi, i ўсё пачыналася спачатку. Што да Магiльнiц-кага, дык менавiта на справе Карпюка ён узьнёсься высока — аж да пракурора рэспублiкi, каб у свой час гэтак жа нiзка гэпнуцца i згарэць. Цяпер яго ў Гораднi няма чым i прыпомнiць. Хiба ў зьвязку з ганебнай расправай над пiсьменьнiкам Карпюком.

Але Карпюк быў ня з тых, хто мог бязвольна скарыцца ўладзе, цi ворагу, цi звычайнай жыцьцёвай бязглузьдзiцы. Усё жыцьцё гэты чалавек iмкнуўся асядлаць свой лёс, хаця тое i каштавала яму аграмадных высiлкаў i далёка не заўжды ўдавалася. Але ўдавалася нават у вайну, як ён уцякаў з канцлягеру, пасьля выбавiўся ад расстрэлу ў партызанскай брыгадзе. Ды й на фронце ўвогуле яму шэнцiла, бо пазбыцца пагiбелi зь яго цяжкой ранай ня кожнаму ўдалося б. Карпюк выжыў. Зь ягонай прагай да жыцьця ён жыў бы i болей, калi б тое жыцьцё не ўкарацiлi зламысьнiкi. Для Карпюка пачалася доўгая паласа душэўных пакутаў, хаджэньняў па iнстанцыях, па ўсiх гэтых парткамiсiях зь iх драпежным партыйна-партызанскiм актывам. Ужо тыя, пра каго Карпюк гаварыў i пiсаў, што яны за вайну нi разу ня стрэлiлi ў жывога немца, паказалi сваю прынцыповасьць — аднагалосна адвяргалi Карпюковы апэляцыi.

Сiнхронна спрацавалi i ягоныя калегi ў Саюзе пiсьмень-нiкаў — зьнялi Карпюка з працы сакратара абласнога аддзяленьня. З тым загадам у Горадню прыехаў сакратар СП Грачанiкаў, якi, аднак, паслаў сваё менскае начальства на тры лiтары i да адыходу цягнiка зашыўся ў рэстаране, чым выклiкаў нашае да яго шанаваньне.

Канешне, бяда ня ходзiць адна. У той час беды кружлялi карагодамi. Захварэла Карпюкова жонка, настаўнiца Iна Анатольеўна, Аляксей змушаны быў адвезьцi яе ў Бараўляны. На руках у беспрацоўнага пiсьменьнiка засталося трое дзяцей. Кнiжкi, што мелiся неўзабаве выйсьцi, апэратыўна павыкiдвалi з выдавецкiх плянаў. Грошай ня стала, як ня стала i нiякiх спадзяванак на iх. Карпюк пазычаў у мяне, але я таксама ня быў багаты i пiсаў у лiтфонд заявы аб аднаразовай дапамозе — для сябра. Яму дапамогi ўжо не давалi. Часам, у шэрую гадзiну мы дзе-небудзь спатыкалiся ўтрох — Карпюк, Клейн i я — меркавалi, як быць? Клейн раiў не пагаджацца — змагацца, пiсаць — праўда на тваiм баку. Але каму патрэбна была Карпюкова праўда?

Як пасьля стала вядома, у абласным КДБ вылучылi адмысловага афiцэра, маёра Хамiна, якi засеў «хiмiчыць» на Карпюка крымiнальную справу. Выключэньне з партыi было толькi пачаткам — чалавека належала пасадзiць.

Паколькi Карпюк меў геройскую рэпутацыю з вайны, вырашылi падлавiць яго менавiта з гэтага боку. Маёр зьезьдзiў у Польшчу, па вайсковых сьлядох Карпюка, наведаў Штутгоф, дзе той сядзеў i адкуль уцёк, шукаў кампрамат i дакумэнты. Ну i, вядома, пакарыстаўся ўласнай фантазiяй, — сачынiў, чаго не хапала. Сачыняць яны ўжо ўмелi, былi адукаваныя. Гэта колiшнiя чэкiсты былi з абмежаваным уяўленьнем i змушалi зэкаў самiх прыдумваць сабе злачынствы. Гэтыя сачынялi самi.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)