Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 171
Перейти на страницу:

Мінула трохі часу, і, як пасьля стала вядома, старшыня тадышняга Камітэту дзяржбясьпекі СССР Ю. Андропаў дакладваў у ЦК КПСС: «Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі мае зьвесткі аб нездаровых настроях беларускіх пісьменьнікаў — члена КПСС Карпюка і Быкава… Карпюк нелегальна распаўсюджвае сярод сваіх знаёмых усялякія пасквілі ў выглядзе кнігі Гінзбург-Аксёнавай „Круты маршрут“ і іншыя. Адмоўна ўзьдзейнічае на моладзь. Пад яго ўплывам студэнт Гродзенскага педінстытуту Малашэнка піша вершы, прасякнутыя пэсімізмам і ўпадніцтвам, некаторыя зь іх утрымліваюць шкодны палітычны сэнс… Погляды Карпюка ў пэўнай ступені падзяляе Быкаў, аўтар тэндэнцыйнай аповесьці „Мёртвым не баліць“… У цяперашні час да Быкава выказваюць інтарэс ідэалягічныя цэнтры ворага. Гэта відно, прынамсі, зь перапіскі зь ім супрацоўніка закрытага сектара „Народна-працоўнага саюзу“ (НПС), якая вядзе яго антысавецкую апрацоўку. З Быкавым устанавіў кантакт італьянец Поджы, які падазраецца ў прыналежнасьці да спэцорганаў ворага… Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі з санкцыі ЦК кампартыі рэспублікі рыхтуе мерапрыемствы, накіраваныя на праду-хіленьне магчымых варожых акцый з боку названых асобаў».

Карпюк распавёў нам з Клейнам, што абвiнавачваньнi яму прад’явiлi такiя, што без суду можна было яго расстраляць. Здаецца, iх было сем, i сярод iх такiя: платнае супрацоўнiцтва з фашыстамi ў канцлягеры Штутгоф; дэзэртырства з партызанскай брыгады; укараненьне ў савецкую разьведгрупу агента гестапа; сувязь з агентам палiцыi; самазванае прызначэньне камандзiрам атраду i яшчэ нешта драбнейшае. Вядома, Карпюк адразу кiнуўся iх абвяргаць. Першым чынам паехаў у Менск, у архiў партызанскага руху, дзе, аднак, не знайшоў нiводнага дакументу з свайго атраду. Не было нават i той справаздачы, якую ён уласнаручна пiсаў улетку 44-га пасьля вызваленьня Беларусi. Тады ён напiсаў усiм сваiм знаёмым партызанам, каб тыя засьведчылi яго камандзiрства. I не атрымаў нiводнага адказу. Затое празь нейкi час яму паказалi ў гаркаме каля 20 iхнiх сьведчаньняў, i ўсе супраць яго, былога iх камандзiра. Там жа, у справе, быў падшыты i аркуш былога камбрыга Вайцяхоўскага, якi пiсаў, што камандзiрам грамадзянiна Карпюка нiколi не прызначаў i наогул такога атраду ня ведае. Toe ўжо магло зьбянтэжыць каго заўгодна. Карпюк кiнуўся ў Ленiнград, дзе на пэнсii жыў камбрыг. Той ласкава прыняў яго i кажа: «Лёша, чаго ты хочаш? Я напiсаў тое, што мне сказалi. Магу табе напiсаць iншае, па-праўдзе». I напiсаў iншае, па-праўдзе, зь якiм Карпюк прымчаў дадому i пабег у гаркам. Магiльнiцкi прачытаў паперу i заявiў: «У нас ёсьць iншы дакумэнт Вайцяхоўскага, завераны пячаткай, а гэта — пустая пiсулька». I кiнуў «пiсульку» Карпюку.

Наконт укараненьня нямецкага агента ў нашу разьведгрупу я ўжо штось ведаў — зноў жа з гутарак Карпюка з Вайцяхоўскiм. Справа выглядала так. Улетку 44-га пасьля вызваленьня Карпюк у лiку iншых партызанскiх камандзiраў быў паклiканы ў Менск, каб напiсаць справаздачу пра дзеяньнi атраду. Аднойчы ён зь сябрам, таксама партызанскiм камандзiрам Андрэевым, iшоў уздоўж драцяной загародкi, за якой тоўпiлiся нямецкiя ваеннапалонныя. I раптам Карпюк убачыў там знаёмага немца, зь якiм колiсь сядзеў у канцлягеры. Немец таксама пазнаў яго. То быў неблагi немец, добра адносiўся да савецкiх, частаваў iх курывам. На тое зьвярнуў увагу Андрэеў, i Карпюк распавёў, адкуль у яго гэткае знаёмства. Тады Андрэеў кажа: «Трэба сказаць ахове, хай яны яго вызваляць». Так i зрабiлi. Зайшлi да аховы, i Карпюк распавёў пра аднаго з ваеннапалонных. Болей ён таго немца ня бачыў. Толькi пасьля стала вядома, што немца перавербавалi, уключылi ў якасьцi перакладчыка ў нашу разьведгрупу, якую закiнулi ў чэшскiя Татры. Але там група загiнула, i вiна за тое легла на перакладчыка. А цяпер яшчэ i на Карпюка. Так усё спрытна зьвязалi.

Тое, што маёр Хамiн фармуляваў як дэзэртырства Карпюка з партызанскай брыгады, было, па сутнасьцi, ягонымi ўцёкамi з адной брыгады ў другую. Сталася так, што ў той першай брыгадзе, у якую Карпюк прыбег зь лягеру, яму не паверылi, западозрылi i мелiся расстраляць. Уцёкшы з канцлягеру, Карпюк легка ўцёк з саплiвай зямляначкi i прыбiўся да iншай брыгады, якой камандаваў Вайцяхоўскi. Той паверыў хлопцу, выпрабаваў яго ў баях i затым прызначыў камандзiрам атраду сваёй брыгады. (Тады паверыў, а цяпер памагае зацягнуць пятлю на шыi колiшняга свайго падначаленага.) Прыкладна такiмi ж прыцягнутымi за вушы былi i абвiнавачваньнi ў сувязi з агентам палiцыi. Тым агентам быў мясцовы лясьнiк, якi адразу ж, як яго завербавала палiцыя, прыбег у брыгаду i сказаў: «Вазьмiце мяне ў атрад, бо мне там нельга». А той жа камбрыг яму кажа: «Чаго ты баiшся? Працуй, iнфармуй нас». Ён так i рабiў — працаваў на два фронты, а сувязь з брыгадай трымаў праз атрад Карпюка. Праўда, як заўжды, двайная гульня кепска скончылася, — пасьля вайны таго двайнiка ўзялi. А цяпер за яго ж хочуць узяць i камандзiра атраду.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)