Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 139
Перейти на страницу:

«Сего 24 марта я, по избрании повстанческим комитетом, принял на себя обязанности командующего войсками гомельской группы, восставшими против правительства большевиков и Ленина.

Командующий 1-й армией Народной республики —

Стрекопытов».

— Ну, гады! — скрыгатнуў зубамі Салавей.— Мы яму капыты па самы хвост павыкручваем. Цяпер усё ясна! Даеш Гомель!

Састаў з двума паравозамі прагрукатаў па мосце за Дняпро.

На палях снегу амаль не было, толькі ў разорах ды ў канавах ляжала мокрая калатуша, падобная на аўсяны кісель. І неба праяснілася: густы волкі вецер зганяў з яго нізкія сівыя хмары.

На пляцоўцы перад паравозам стаялі тры чырвонаармейцы з вінтоўкамі ў руках і ўглядаліся ў далечыню чыгуначнага палатна. Цягнік мінаў раз'езды і станцыі, нідзе не спыняючыся. Салаўёвы байцы падкідалі ў топку дровы і падвясельвалі машыніста: «Круці, Гаўрыла!», «Дуй на ўсе застаўкі!» І той круціў. Цягнік імчаўся праз густую шэрую слату.

Пад вечар спыніліся на невялічкай станцыі Уза. Было мокра і золка. У зацішку, за платамі і пакгаузамі загулі, запалалі вогнішчы. Мокрыя шынялі чырвонаармейцаў курыліся параю, а няголеныя твары ў святле полымя здаваліся мядзяна-чырвонымі.

Салавей выправіў групу разведчыкаў у напрамку Касцюкоўкі, а сам пераходзіў ад вогнішча да вогнішча, гаварыў з чырвонаармейцамі і камандзірамі, правяраў зброю, падбадзёрваў маладых байцоў і з нецярплівасцю чакаў навін ад разведкі. Што там робіцца ў Гомелі? Як можна хутчэй дапамагчы таварышам?

А ў Гомелі разрастаўся і бушаваў мяцеж. Выпушчаныя з турмы крымінальнікі грамілі магазіны, склады і кватэры, па цёмных вуліцах горада швэндаліся хеўры п'яных зладзеяў, гарланілі непрыстойныя песні і бязладна стралялі.

Гасцініца «Савой» зрабілася цытадэллю рэўкома. Сюды прыбягалі работнікі міліцыі, Чэка, чырвонаармейцы каравульнага батальёна.

Мяцежнікі наступалі на цэнтр. Ужо занялі Лібаўскі вакзал, па Замкавай, Магілёўскай і Кавальскай вуліцах падыходзілі да «Савоя». Яны здымалі, абяззбройвалі і проста забівалі патрулёў, прыціскалі к Сожу рэдзенькія ланцужкі міліцыі і чэкістаў, захапілі будынак Чэка і тэлеграф.

Стракапытаў адразу адбіў тэлеграму за № 1078:

«Всем железнодорожникам по всей сети российских железных дорог. Военная власть большевиков в Гомеле низложена. Движением руководит повстанческий комитет. Арестовывайте членов Чрезвычайных комиссий, комиссаров и всех врагов народа. Не пропускайте большевистских эшелонов. Если нужно, разрушайте пути, осведомляйте население и действуйте смело и энергично.

Осведомляйте на станции Гомель-Полесский повстанческий комитет».

А камітэт гэты ўзначальвалі белыя афіцэры — камандзір палка Мачыгін, царскі палкоўнік Сцёпін, Стракапытаў і група эсэраў, якая трымала сувязь з эсэраўскім цэнтрам і даўно рыхтавала контррэвалюцыйнае паўстанне. Яны хацелі злучыцца з белымі арміямі Дзянікіна, Пятлюры і Калчака ў супольным паходзе на Савецкую рэспубліку.

Адсюль жа, з гарадскога тэлеграфа, Мачыгін пазваніў у «Савой». Да тэлефона падышоў старшыня рэўкома Камісараў. У трубцы ён пачуў нізкі асіплы голас:

— Паўстанцкі камітэт прапануе зараз жа здацца на літасць пераможцаў. Супраціўленне не мае ніякага сэнсу. Колькі вас, фанатыкаў і дурняў? Паўтары сотні? Вы ж і вінтоўкі трымаць не ўмееце. Калі праз дзесяць хвілін не прыдуць вашы парламенцёры з белым сцягам, пачынаем абстрэл гасцініцы ўсімі агнявымі сродкамі. Чуеце? Чакаем дзесяць хвілін.

— Вы дачакаецеся не белага сцяга, а бясслаўнай пагібелі за сваю здрадніцкую авантуру,— спакойна адказаў Камісараў.— Апамятайцеся і спыніце бандыцкі разгул. Пашкадуйце салдат, якіх бы ашукалі. Рэвалюцыйная Расія вам гэтага не даруе.

Мачыгін агідна вылаяўся і кінуў трубку. Праз дзесяць хвілін па «Савою» грымнуў першы залп. Сыпаліся разбітыя кулямі шыбы, ляцеў тынк і руды цагляны пыл. З трэцяга паверха засакатаў кулямёт. На скрыжаванні Магілёўскай і Кавальскай вуліц пачалі падаць скошаныя мяцежнікі, з вокан гасцініцы грымелі вінтовачныя стрэлы. «Савой» адбіваўся. Камуністы вырашылі трымацца да апошняга патрона. Яны з хвіліны на хвіліну чакалі дапамогі з Бранска, Магілёва, Бабруйска і Смаленска. Час ішоў, патронаў станавілася ўсё меней і меней, у скрынцы заставалася толькі чатыры кулямётныя стужкі.

Білецкі заўважыў, што на дах суседняга дома некалькі мяцежнікаў цягнуць кулямёт. Кароткая чарга з «Савоя» як ветрам змяла іх адтуль. Стракапытаўцы адыходзілі і хаваліся за дамы. Афіцэры размахвалі пісталетамі, лаяліся і гналі салдат на вуліцу.

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)