Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 139
Перейти на страницу:

Па вуліцах хадзілі барадатыя і проста даўно не голеныя партызаны з нямецкімі карабінамі і трохлінейкамі, з драбавікамі і двухстволкамі; на папружках, як бляшаныя таўкачыкі, целяпаліся гранаты. Апрануты былі хто ў што. Світкі, лапці, кажушкі, аўчынныя і заечыя шапкі. Следам хадзілі хлапчукі, забягалі наперад, каб паглядзець на тых, што прагналі немцаў.

На ўсіх скрыжаваннях вуліц, каля рынку і ў гарадскім садзе збіраліся натоўпы гараджан, у многіх на грудзях былі чырвоныя банты. Людзі віншавалі адзін аднаго, паціскалі рукі партызанам, запрашалі ў госці. То там, то тут пачыналіся стыхійныя мітынгі — людзям хацелася нагаварыцца, хацелася, каб пра іх думкі і пачуцці ведалі ўсе.

Хоць дзьмуў халодны колкі вецер, гонячы пачарнелае лісце і крупінкі першага снегу, натоўпы не разыходзіліся. Усе нечага чакалі, сустракаліся з даўнімі знаёмымі, якіх не бачылі ўсю акупацыю, і гаварылі, гаварылі на поўны голас, не баючыся і не азіраючыся.

Па Мураўёўскай і Скобелеўскай вуліцах беглі расхлістаныя, расчырванелыя і мурзатыя хлапчукі і на ўсю сілу крычалі: «Ідзе Чырвоная Армія», «Чырвонаармейцы ідуць». Натоўпы рушылі на Мінскую вуліцу. Людзі строіліся ў калоны, аднекуль з'явілася некалькі чырвоных сцягоў, зробленых на скорую руку. Над галовамі заблішчалі медзяныя, даўно не чышчаныя трубы, завухкаў вялікі турэцкі барабан і забразгалі звонкія літаўры. Невялічкі аркестр пажарнікаў, збіваючыся ў рознагалосіцы, зайграў «Варшавянку». Людзі падхапілі песню. У натоўп гараджан уліваліся партызаны. Перад аркестрам ішлі члены рэўкома, учарашнія падпольшчыкі і толькі што вызваленыя з крэпасці бальшавікі. Наперадзе калоны з'явіўся партрэт Карла Маркса, нацягнуты на вялікі ліст фанеры. Яго нёс слесар з завода Вітушэўскага Гарасім Адзярыха.

А насустрач па Мінскай вуліцы, глуха тупаючы стаптанымі ботамі, пабліскваючы цьмянымі штыкамі, у горад уваходзіў сто пяцьдзесят трэці полк Чырвонай Арміі. Паперадзе ехаў на кані невялічкі камандзір, у кубанцы, сіняй венгерцы і чырвоных галіфэ з хромавымі леямі. Над калонаю калыхаўся вялікі сцяг палка. На ім паўкругам жоўтымі ніткамі было вышыта: «Лучше погибнуть в неравной борьбе, чем гибнуть, покорно отдавшись судьбе». А ў сярэдзіне круга — «Да здравствует власть Советов!»

Салдаты былі апрануты ў шынялі, у зацухмоленыя ватоўкі, папахі, кубанкі, зялёныя шапкі. У пярэдніх радах ішлі абутыя ў боты і чаравікі з абмоткамі, а далей шлёпалі ў лапцях і атопках.

На рагу Мураўёўскай і Мінскай вуліц ад імя рэўкома чырвонаармейцаў вітаў Пётр Міхайлавіч Серабракоў. Многія яго ведалі і раней як Паўла Балашова.

Салдат павялі ў толькі што вызваленыя казармы бабруйскай крэпасці. Нават па абліччах было відно, што ў палку сабраны людзі самых розных нацыянальнасцей. Былі прыгожыя чарнавокія венгры і маленькія, нібыта сонныя, кітайцы, чубатыя казакі і рослыя бялявыя латышы. Да самых варот крэпасці побач з камандзірам беглі хлапчукі — у матчыных жакеціках і безрукаўках, у вялікіх шапках, што спаўзалі на вочы і кірпатыя насы, у атопках з асінавымі падэшвамі і ў бацькоўскіх вялізных ботах. Хлапчукі прайшлі дзесяткі вёрст, сустракаючы з паходаў і праводзячы ў бой Чырвоныя палкі.

Увечары ў пустых пакоях павятовага рэўкома сабраліся ўчарашнія падпольшчыкі, прыйшлі бальшавікі з чыгункі і заводаў горада, тут былі і камандзіры партызанскіх атрадаў. Старшынёй рэўкома выбралі ІІлатона Равінскага, намеснікам — Пятра Серабракова, старшынёй ЧК — Барыса Наймана, ваенным камісарам — Пракопа Малаковіча. Тут жа было вырашана пакінуць у Бабруйску Аляксандра Салаўя. Яму даручылі арганізаваць каравульны батальён і камандаваць ім.

— А як жа наша воласць? — запытаў ён.

— Там ёсць Максім Ляўкоў, Нічыпар Званковіч, Лявон Адзінец. Ды ў вашай «рэспубліцы» любы можа быць старшынёй рэўкома і ваенным камісарам, там і беспартыйныя — сапраўдныя бальшавікі,— пераконваў яго Равінскі.— Рудабелка — самая надзейная апора нашага павета.

Так і астаўся Аляксандр Салавей камандзірам другога Бабруйскага каравульнага батальёна. Яму адвялі так званыя чырвоныя казармы. Зайшоў у іх камандзір, заціснуў пальцамі нос, паглядзеў на запаскуджаную падлогу, пабітыя шыбы, на горы саломы і смецця І толькі пакруціў галавою.

Назаўтра па спісу рэўкома салдаты другога каравульнага батальёна сабралі да казармы чалавек восемдзесят купцоў, гандляроў, былых царскіх стражнікаў І чыноўнікаў. На некаторых яшчэ былі запыленыя чорныя кацялкі, шубы з аблезлымі бабровымі каўнярамі, зялёныя шынялі з кантамі і абшытымі сукном гузікамі. Дні два назад яны яшчэ адзін аднаго называлі панамі, а цяпер маўчалі, кожнаму хацелася схавацца за нечую спіну, быць непрыкметным, прыкінуцца няшчасным. Чаго іх сюды сабралі — ніхто не ведаў. Кожны чакаў самага горшага, успамінаў свае грахі і калаціўся: «Хоць бы не дазналіся бальшавікі».

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)