Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 139
Перейти на страницу:

Да іх падышоў падцягнуты, у старым шынялі, чыста паголены невысокі камандзір.

— Грамадзяне, салдаты Доўбар-Мусніцкага і былога кайзера Вільгельма пакінулі вам спадчыну — вось палюбуйцеся на яе. Усіх акупантаў вы сустракалі хлебам-соллю, цішком плакалі, калі яны адыходзілі адсюль. Каму, як не вам, прыбіраць пасля сваіх жаданых гасцей? Бярыцеся за венікі, мётлы, анучы і вёдры і пачынайце прывучацца да карыснай працы. За старшага будзеце вось вы.— Салавей паказаў, на тлустага, у залатых акулярах на пасінелым носе, мужчыну.— Як толькі закончыце, камандзір аддзялення адпусціць вас дадому.— Ён павярнуўся і хутка пайшоў за вароты.

Нехаця, нібы саромеючыся адзін аднаго, няўмела браліся чыноўнікі, купцы першых гільдый і былыя ўраднікі за рыдлёўкі і дзеркачы, закасвалі рукавы і калошы штаноў і пачыналі вымятаць і скрэбці чорную, заваленую смеццем і брудам падлогу.

А ў Салаўя клопатаў было па самую шапку: чалавек дваццаць яго салдат зусім босыя — ад ботаў засталіся толькі халявы, а ступакі абкручаны караўкамі, хто ў падвязаных аборамі старых галёшах, хто ў разбітых лапцях. З ордэрам павятовага камітэта ён паслаў групу чырвонаармейцаў на рынак і ў шавецкія майстэрні горада. Яны тлумачылі шаўцам і гаспадарам крам, што многія чырвонаармейцы разутыя, і прасілі дапамагчы батальёну абуткам. Адны ўпіналіся, іншыя аддавалі без слова, хто пару, а хто і дзве — ботаў, пашытых на продаж. Пад вечар хлопцы прынеслі паўсотні пар новенькіх юхтовых і хромавых чобатаў. Яны блішчалі наглянцаванымі перадамі і халявамі, пахлі свежай скураю.

— А гэта для вас, таварыш камандзір,— сказаў малады венгр з сінімі парахавымі плямамі на твары і падаў Салаўю зграбныя хромавыя боты з «рыпам».

— Мае яшчэ з месяц вытрымаюць. Аддай іх лепей онь таму хлопцу, што ходзіць у атопках. Яму і пафарсіць не пашкодзіць — малады.

Падабутыя, паголеныя салдаты новага батальёна рассяляліся ў чыстай, хоць і халоднай казарме. У дальнім кутку паставіў свой ложак і Салавей.

— Мы для вас, таварыш камандзір, гэтую баковачку пабелім і столік знойдзем,— угаворвалі салдаты.

— Чаго ж гэта мне аднаму жыць? З людзьмі цяплей і весялей. Разам жыць і разам ваяваць.

Салавей не расставаўся са сваімі салдатамі, еў з імі з аднаго катла, пісаў пісьмы за тых, хто яшчэ сам не навучыўся, расказваў пра рэвалюцыю і пра бальшавікоў. А то падсядзе ўвечары да хлопцаў на ложак і зацягне:

Вихри враждебные веют над нами...

Темые силы нас злобно гнетут.

І цягнуцца да песні, як да агеньчыку, байцы з усяе казармы. І ўжо звонкія і прастуджаныя галасы падхопліваюць :

В бой роковой мы вступили с врагами,

Нас еще судьбы безвестные ждут.

Калі замоўкне песня, сцішаныя чырвонаармейцы пазіраюць на свайго камандзіра. А ён сядзіць задуменна па-хатняму свой. Потым паднімае адно брыво:

— Эх, хлопцы, як бы мне хацелася сустрэцца з вамі гэтак гадоў праз пяць або дзесяць. Паглядзець, якія вы станеце.

— А чаму ж не? І сустрэнемся. Я адсюль блізенька жыву. Нас тут колькі? Чалавек дваццаць падрэцкіх. От і прыязджайце, з усімі і пабачыцеся,— пачаў запрашаць Салаўя Сцяпан Герасімовіч.

— Отвоюемся, к нам на Волгу припожалуйте. Сядем на зорьке в камышах, а там уток — туча темная. Приволье, степи. Рыбу только ленивый не берет,— загаварыў асіплым голасам аддзялком Паласухін.

На Салаўя пазіралі дзесяткі сініх, шэрых і чорных, як вугаль, вачэй. Каго толькі ні было ў яго батальёне!

Саратаўцы і масквічы, венгры і латышы, палякі і кітайцы, сотні са дзве добраахвотнікаў з бабруйскіх майстэрань і з суседніх вёсак. Трэба было іх навучыць хадзіць строем, страляць з вінтоўкі, перапаўзаць пад варожым агнём, днём і ноччу ахоўваць горад, склады, масты і абодва вакзалы. Вось і матляўся цэлымі днямі камандзір то на пляцы перад казармаю, то правяраў каравулы, а ў вольны час любіў уголас памарыць пра будучае, каб кожны ведаў, за што ён ваюе.

— Пабіць мы іх паб'ём. Хоць і галодныя і разутыя, але паб'ём. Нас мільёны, лічы, уся Расія з бальшавікамі, у Германіі рэвалюцыя, адтуль яна, глядзі, пакоціцца і ў другія землі. Адваюемся, і такое ў нас жыццё пачнецца, што і не снілася нікому. Зямля — наша, заводы — нашы. Саху з сявенькаю — на сметнік. Машыны будуць араць і сеяць. Вучыцца ўсе пойдуць. Прыеду ў твой Саратаў і спытаю, а дзе тут прафесар таварыш Паласухін? Тады і я можа на агранома выб'юся. З маленства люблю зямлю. Хочацца, каб ніхто не быў жадзён кавалку хлеба.

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)