Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 189
Перейти на страницу:

Алексіевіч: Чалавек, які ўсё жыцьцё сядзіць у турме, вядома, баіцца свабоды. Там міска баланды і знаёмыя правілы паводзінаў, і раптам цябе выкідаюць у так званую свабоду. Таму многія з гэтых людзей вяртаюцца назад у турму — у іх няма навыкаў іншага жыцьця. Чаму вось нічога не атрымалася зь перабудовы? Такая выдатная ідэя, людзі памкнуліся насустрач свабодзе. Але аказалася, што ніхто ўяўленьня ня мае, што такое свабода.

Не было свабодных людзей. А для свабоды патрэбныя свабодныя людзі. А іх не было. Адны сядзелі на кухнях і лаяліся, чакалі, што нехта нешта зьменіць наверсе, хтосьці на заводах і фабрыках у курылках абмяркоўваў тое самае.

Я думаю, што ў нашай культуры няма ніякага іншага досьведу, апрача досьведу гвалту. У нас няма досьведу радасьці, досьведу жыцьця, культуры радасьці, культуры жыцьця. У нас толькі досьвед гвалту, выжываньня, агулам — толькі ваенны досьвед. Сёньня і людзі паводзяць сябе таксама: паміж імі нейкія жорсткія дачыненьні. Дастаткова ўвайсьці ў тралейбус ці мэтро — і гэтая жорсткасьць і страх там разьлітыя ў паветры. Хоць людзі ўжо езьдзяць на добрых машынах і носяць ужо ня толькі кітайскія і турэцкія касьцюмы, але гэтыя погляды няўпэўненасьці і нянавісьці застаюцца. Я вось жыву побач з маленькай царкоўкай і бачыла, як сьвятар асьвячаў дарагія машыны. А пасьля гэтага да іх уладальнікаў падышоў бомж. І яны, якія, здавалася, толькі што дакрануліся да Бога, пачалі яго гнаць зь нецэнзурнай лаянкай прэч...

Радкевіч: Вось Вы казалі, што ў пачатку перабудовы людзі яшчэ ня ведалі, што такое свабода. А як Вы думаеце: цяпер беларусы ўжо пачынаюць акрэсьліваць для сябе, што такое свабода? Валянцін Акудовіч казаў неяк, што беларусы атрымліваюць пакуль асалоду ад прыватнага спажываньня, ад прыватнага жыцьця. А вось да разуменьня патрэбы грамадзкіх свабодаў яны яшчэ не дарасьлі?

Алексіевіч: Я думаю, што гэта дэфармацыя росту, гэта першапачатковае. Гэта яшчэ такі вульгарны пэрыяд. Людзі раней нічога ня мелі. Спачатку беднасьць, аскетызм. Людзям хацелася проста наесьціся. Мне ў адной краме сказалі: якая свабода, вунь пайдзі, гарэлкі колькі хочаш, нават бананы ляжаць, каўбасы поўна, якая яшчэ свабода табе патрэбная, нам і гэтага хопіць. Адначасова гэта не зусім так. У галовах нашых людзей як бы дзьве палічкі. На адной ляжаць гэтыя матэрыяльныя тавары, тое, што мы можам сабе дазволіць. А зь іншага боку, нейкая частка людзей езьдзіць за мяжу, бачыць іншы сьвет, яны здагадваюцца, што можа быць іншае жыцьцё, і яно можа быць інакш арганізаванае, але гэта як бы «не пра нас».

Таму што калі яны прыяжджаюць, дастаткова перайсьці мяжу альбо апынуцца ў залі чаканьня ці пашпартнага кантролю, ты апынаесься ў іншым часе, у іншых узаемаадносінах. Тыя людзі, якія раскланьваліся зь немцамі альбо з італьянцамі, я іх бачыла, як яны праходзілі пашпартны кантроль у Рыме — і зусім гэта іншыя людзі, калі яны апынуліся на пашпартным кантролі ў Беларусі. Яны неяк жорстка адзін з адным. А ўжо калі яны ўзялі рэчы і выходзяць да сваіх — яны зноў вяртаюцца ў нейкі канон, канон несвабоды, які прысутнічае ў сьвядомасьці. І гэта, на жаль, напэўна, рост, але рост такі зацяжны, хваравіты, вельмі доўгі рост. Я думаю. што на сёньняшні дзень мы валодаем толькі ваенным досьведам, турэмным досьведам, і гэты досьвед — пастка. Ён перашкаджае і інтэлектуалам, і палітыкам, і простым людзям. Ён перашкаджае нам прарвацца ў нейкае іншае жыцьцё, бо мы абмежаваныя гэтым, гэта ўспрымаецца як норма.

Што такое кніга Бандажэўскага, якога я вельмі паважаю, які сапраўды асоба, і гэты досьвед турэмны асьвечаны моцнай, цікавай, неардынарнай асобай. І ён проста кажа, як выжыць. Але ў Шаламава ёсьць выказваньне, што лягерны досьвед нікому не патрэбны. Ён патрэбны толькі ў лягеры. Ён разбэшчвае і кáта, і ахвяру. І вось я думаю, ёсьць яшчэ больш жорсткае вызначэньне — што лягерны досьвед кáта і ахвяру зьвязвае, гэта — братэрства ў падзеньні. І гэта жорстка, але гэта тое, што з намі сапраўды адбываецца. Мы разбэшчаныя, мы адно ад аднаго залежныя. Вось уся краіна абмяркоўвае тое, што сказаў Лукашэнка. Сказаў глупства, на ўзроўні «гопніка» — але ўся краіна гэта абмяркоўвае. І ўся дурнее...

Радкевіч: Вось Вы сказалі наконт кнігі Юрыя Бандажэўскага, што, вядома, гэта не мастацкая кніга, гэта свайго кшталту кніга па сыстэме выжываньня. Гэта кніга, напісаная ў турме, значыць, яна можа быць аднесеная да турэмнай літаратуры. У сучасным беларускім літаратурным працэсе ўзьнік цэлы пласт такой літаратуры, які пакуль не ацэнены. Я невыпадкова сказала «пакуль», бо сёньня на прэзэнтацыі кнігі Бандажэўскага было абвешчана аб заснаваньні новай літаратурнай узнагароды — гэта супольная прэмія Радыё Свабода і Беларускага ПЭН-цэнтру. Сучасная турэмная літаратура — Вы знаёмыя з такой творчасьцю?

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)