Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 150
Перейти на страницу:

Дзесяць метраў. Пяць. І тут яно спынілася.

Правільней, яго штосьці спыніла. Яго пярэдняя частка раптам стала пляскатай, нібыта яно наткнулася на невідочную сцяну. Яно нават адскочыла назад.

Потым яно зноў пакацілася ўперад, ды ўжо павальней, асцеражней. І ў тым самым месцы зноў спынілася. Паспрабавала ў іншым месцы — і таксама спынілася.

Паміж імі быў нейкі бар'ер. І Карсан успомніў: «Справу вырашыць не выпадковая фізічная перавага. Паміж вамі бар'ер».

Гэта, вядома, нейкае сілавое поле. Не поле Нетцы, вядомае на Зямлі: яно свяцілася і патрэсквала. Гэтае было невідочнае і не выдавала ніякіх гукаў.

Бар'ер ішоў ад аднаго краю перакуленага паўшар'я да другога. Карсану не давялося самому ў гэтым пераканацца — гэта зрабіў Прышэлец. Ён бокам пракаціўся ўздоўж бар'ера і не знайшоў праходу.

Карсан ступіў паўтузіна крокаў уперад, выцягнуўшы перад сабой левую руку, і нарэшце дакрануўся да бар'ера. Ён быў гладкі, пругкі, падобны болей на гуму, чым на шкло. Цёплы навобмацак, але не цяплейшы за пясок пад нагамі. І ён быў зусім нябачны, нават зблізку.

Ён кінуў камень і налёг на бар'ер абедзвюма рукамі. Бар'ер як быццам крыху падаўся. Але не больш, нават пасля таго, як Карсан наваліўся на яго ўсёй сваёй вагою. Гэта было падобнае на сталь, пакрытую слоем гумы. Да нейкай мяжы — пругкасць, а далей — несакрушальная цвёрдасць.

Ён прыўзняўся на наскі, але там, куды ён мог дацягнуцца, быў бар'ер.

Прышэлец, дакаціўшыся да краю арэны, вяртаўся. У Карсана зноў закружылася галава, яму стала моташна, і ён адступіў ад бар'ера. Але Прышэлец не спыніўся.

А ці далёка ідзе бар'ер уніз. Карсан устаў на калені і пачаў раскопваць пясок. Пясок быў лёгкі, рыхлы, капаць яго было лёгка. Ён выкапаў яму глыбінёй на два футы, — і бар'ер там усё яшчэ быў.

Прышэлец зноў каціўся да яго. Відавочна, ён нідзе не знайшоў праходу.

Але ж павінен быць спосаб пранікнуць праз бар'ер, падумаў Карсан. Мы павінны неяк дабрацца адзін да аднаго. Іначай уся гэтая дуэль не мае сэнсу.

Але не трэба спяшацца. Спачатку трэба паспрабаваць што-колечы яшчэ. Прышэлец ужо вярнуўся і спыніўся з таго боку бар'ера, усяго за нейкіх метры два ад Карсана. Здавалася, ён разглядае яго, хоць Карсан ніяк не мог выявіць у яго якіх бы там ні было органаў пачуццяў. Нічога падобнага на вочы, вушы, нават на рот. Зрэшты, цяпер ён убачыў на паверхні з дзесятак выемак, і якраз у гэты час з дзвюх такіх выемак раптам высунуліся два шчупальцы, якія пагрузіліся ў пясок, быццам спрабуючы ягоную шчыльнасць. Шчупальцы былі каля цалі дыяметрам і фута паўтара даўжынёй. Яны ўбіраліся ў выемкі, калі ў іх не было патрэбы — напрыклад, калі Прышэлец каціўся. Да яго спосабу перамяшчэння яны, відавочна, не мелі дачынення. Наколькі Карсан мог меркаваць, Прышэлец перакочваўся, неяк змяняючы размяшчэнне свайго цэнтра цяжару, хоць як ён мог гэта рабіць, Карсан не меў нават далёкага ўяўлення.

Яшчэ раз паглядзеўшы на Прышэльца, ён здрыгануўся. Гэта была істота, да жудасці чужая ўсяму зямному, усім формам жыцця, выяўленым на іншых планетах Сонечнай сістэмы. І ён інстынктыўна адчуў, што розум, якім надзелена гэтая істота, гэтаксама чужы ўсяму зямному, як і ягоны арганізм.

Ды паспрабаваць трэба было. Калі гэтая істота не мае тэлепатычных здольнасцей, спроба асуджана на няўдачу. Але Карсану здалося, што такія здольнасці ў Прышэльца ёсць. Ва ўсякім разе, ён пасылаў вакол сябе амаль адчувальную хвалю адчування — адчування нянавісці. А калі гэтак, то, мабыць, ён зможа і чытаць думкі.

Карсан падняў камень — сваю адзіную зброю, потым дэманстратыўна шпурнуў яго на зямлю і ўзняў перад сабою пустыя рукі далонямі ўперад. Ён загаварыў, хоць і ведаў, што яго словы будуць незразумелыя гэтай істоце, — але ён падумаў, што гэтак яму будзе лягчэй засяродзіцца на думках, якія ён хацеў перадаць.

— А можа, мы заключым мір? — сказаў ён, і ягоны голас дзіўна прагучаў у абсалютнай цішыні. — Нам сказалі, што адбудзецца, калі нашы цывілізацыі будуць ваяваць адна з адной: знішчэнне адной і аслабленне і рэгрэс другой. Зыход бітвы залежыць ад таго, чым скончыцца справа ў нас. Ці не заключыць нам мір. Вы застаяцеся ў сваёй галактыцы, мы — у сваёй?

Карсан адключыў усе свае думкі, каб атрымаць адказ.

І адказ прыйшоў — ён абрынуўся на яго амаль фізічна, аж Карсан пахіснуўся. Ён нават адступіў на некалькі крокаў, жахаючыся ад сілы і глыбіні той нянавісці, той прагі забіваць, якія адкрыліся перад ім у перададзеных Прышэльцам вобразах. Не ў членападзельных словах, як перадаваліся яму думкі Адзінай Істоты, а ў хвалях дзікага шаленства. Нейкі момант, што здаўся яму вечнасцю, ён змагаўся з сілай гэтай нянавісці, каб ачысціць ад яе свой розум і адагнаць чужыя думкі, якія ён дапусціў сабе ў галаву. Яго занудзіла.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)