Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 150
Перейти на страницу:

І ўсё было блакітнае, акрамя аднаго прадмета. Каля далёкага боку круглай сцяны ляжала нешта барвовае. Гэта быў амаль правільны шар дыяметрам каля метра. Ён быў занадта далёка, каб яго можна было ясна разгледзець у гэтым блакітным мігценні. І ўсё-такі Карсан чамусьці здрыгануўся.

Ён выцер пот з ілба тыльным бокам рукі.

Што гэта, кашмар? Гэтая гарачыня, гэты пясок, гэтае цьмянае адчуванне жаху пры адным позірку на барвовы шар?

Сон? Не можа быць: у час касмічнага бою не засынаюць.

Смерць? Немагчыма: калі бяссмерце і існуе, то ў ім не можа быць гэтага недарэчнага блакітнага пяску, блакітнай гарачыні і барвовага жаху.

І тады ён пачуў голас.

Ён пачуў яго не вушамі — голас загучаў усярэдзіне яго галавы. Ён ішоў ніадкуль і адусюль.

«Падарожнічаючы ў прасторы і часе, — звінела ў яго ў мозгу; — я выявіў дзве цывілізацыі, гатовыя пачаць вайну, якая б знішчыла адну з іх і настолькі аслабіла б другую, што яна непазбежна рэгрэсавала б і ўжо ніколі не выканала б свайго прызначэння, а распалася б і вярнулася ў пыл, з якога яна ўзнялася. Ды гэтага не павінна здарыцца».

«Хто… ты?» — Карсан не сказаў гэтага ўголас, але пытанне ўзнікла ў яго ў мозгу.

«Ты не зможаш гэтага правільна зразумець. Я… — голас замоўк, як быццам шукаў у мозгу Карсана слова, якога там не было, якога ён не ведаў. — Я — вынік эвалюцыі цывілізацыі такой старажытнай, што яе ўзрост нельга выказаць зразумелымі табе словамі. Цывілізацыі, што злілася ў адзінае цэлае, якім можа стаць і твая прымітыўная цывілізацыя… — зноў паўза, падшукванне слова, — праз доўгі час. Такім могуць стаць і тыя, каго ты называеш Прышэльцамі. Таму я і ўмяшаўся перад пачаткам бітвы, гэткай роўнай, што вынікам яе будзе знішчэнне абедзвюх цывілізацый. Адна з іх павінна выжыць. Выжыць, каб развівацца далей». «Адна, — падумаў Карсан. — Мая ці…» «У маіх сілах спыніць вайну, паслаць Прышэльцаў назад, у сваю галактыку. Але яны ўсё роўна вернуцца або вы рана ці позна іх знойдзеце. Толькі пастаянным умяшаннем мог бы я прадухіліць узаемнае знішчэнне, але я не магу застацца. Таму я вырашыў умяшацца цяпер. Я цалкам знішчу адзін флот без ніякіх страт для другога. Так адна з цывілізацый зможа выжыць».

«Кашмар. Вядома, гэта кашмар», — падумаў Карсан. Але ён ведаў, што гэта не кашмар.

Усё гэта было занадта бязглузда, занадта неверагодна, каб не адбывацца на самай справе.

Ён не адважыўся задаць пытанне — які? Але яго думкі задалі гэтае пытанне самі.

«Выжыве мацнейшы, — сказаў голас. — Гэтага я не магу — і не стаў бы — мяняць. Я проста ўмешваюся, каб гэта была сапраўдная, а не… — зноў паўза, — а не Пірава перамога, каб цывілізацыя, што пераможа, не была ёю зламана.

Я выбраў двух індывідуумаў — цябе і Прышэльца. Я бачу, што ў вашай старажытнай гісторыі, гісторыі міжнацыянальных войнаў, вядомыя паядынкі паміж прадстаўнікамі плямёнаў, якія вырашалі зыход барацьбы.

Табе і твайму праціўніку трэба будзе вытрымаць паядынак. Абодва вы голыя і бяззбройныя, абставіны аднолькава незнаёмыя абодвум, аднолькава непрыемныя абодвум. Час не абмежаваны — тут няма часу. Адзін з вас пераможа. Яго цывілізацыя выжыве».

— Але… — Карсан сам не ведаў, што ён хацеў сказаць, але голас адказаў:

«Гэта справядліва. Умовы такія, што вырашыць не выпадковая фізічная перавага. Паміж вамі бар'ер. Ты зразумееш. Розум і мужнасць будуць важнейшыя за сілу. Асабліва мужнасць — воля да жыцця».

— Але пакуль гэта будзе адбывацца тут, нашы касмалёты…

«Не, вы ў іншым часе, іншай прасторы. Пакуль вы тут, у вядомым вам свеце час стаіць на месцы. Я бачу, ты думаеш, ці на самай справе ўсё гэта існуе. І так і не. Але для цябе цяпер гэта існуе сапраўды. І калі ты памрэш, ты памрэш сапраўды. А твая смерць будзе канцом усёй вашай цывілізацыі. Цяпер ты ведаеш дастаткова».

І голас змоўк.

Карсан зноў застаўся адзін. Не, не адзін — ён узняў вочы і ўбачыў, што той барвовы прадмет, той страшны шар, які, як ён цяпер ведаў, і ёсць Прышэлец, коціцца да яго.

Коціцца.

У яго як быццам не было ні рук, ні ног, ніякіх вонкавых прыдаткаў. Ён каціўся па блакітным пяску, як кропля ртуці. А перад ім нейкім чынам шырылася, паралізуючы, хваля галавакружнай, дурманлівай, страшнай нянавісці.

Карсан азірнуўся. За некалькі футаў ад яго ў пяску ляжаў камень — адзінае, што магло сысці за зброю. Камень быў невялікі, але з вострымі краямі, як у асколка крэменю. Ён і падобны быў на блакітны крэмень.

Карсан схапіў камень і прыгнуўся, гатовы адбіць напад. Праціўнік набліжаўся — ён рухаўся хутчэй, чым мог бы бегчы Карсан.

Не было калі думаць пра тое, як змагацца з ім, ды і як можна было загадзя ўявіць сабе змаганне з істотай невядомай сілы, невядомай будовы, з невядомымі прыёмамі барацьбы?

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)