Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 150
Перейти на страницу:

Вядома, яму трэба было думаць пра тое, як забіць Прышэлыіа, але замест гэтага ён усміхнуўся яшчарцы і сказаў:

— Прывітанне!

Яшчарка зрабіла некалькі крокаў да яго.

— Прывітанне! — адказала яна.

Карсан здранцвеў ад здзіўлення, а потым апамятаўся і зарагатаў. І смяяцца яму было не балюча — не настолькі ўжо ў яго перасохла ў горле.

А чаму і не? Чаму б істоце, якая вынайшла гэтае кашмарнае месца, не мець пачуцця гумару? Гаваркія яшчаркі, якія адказваюць табе на тваёй мове, — хіба гэта не міла?

Ён усміхнуўся яшчарцы і сказаў:

— Ідзі сюды.

Але яшчарка павярнулася і ўцякла, перабягаючы ад куста да куста, пакуль не схавалася з вачэй.

Ён зноў адчуў смагу.

І потым трэба штосьці рабіць. Ён не можа перамагчы, проста седзячы тут і аддаючыся роспачы. Трэба штосьці рабіць. Але што?

Пранікнуць праз бар'ер. Але ён не можа прайсці праз яго, не можа і пералезці. А калі падлезці пад яго знізу? І да таго ж, каб знайсці ваду, капаюць калодзежы. Адным стрэлам двух зайцаў…

Пераадольваючы боль, Карсан падышоў да бар'ера і пачаў капаць пясок голымі рукамі. Гэта была марудная, цяжкая праца: пясок асыпаўся, і чым глыбей ён капаў, тым шырэй даводзілася рабіць яму. Ён не ведаў, колькі гадзін прайшло, але на глыбіні чатырох футаў ён упёрся ў скалу. Скала была зусім сухая — ніякіх прыкмет вады.

А сілавое поле даходзіла да скалы. Усё дарэмна. І вады няма. Нічога.

Ён выпаўз з ямы і лёг на пясок, задыхаючыся. Потым ён падняў галаву, каб паглядзець, што робіць Прышэлец. Павінен жа ён нешта рабіць.

Так і ёсць. Ён штосьці майстраваў з галінак кустоўя, звязваючы іх тонкімі вусікамі. Дзіўнае збудаванне вышынёй футы чатыры і амаль квадратнае. Каб разгледзець яго лепш, Карсан узлез на кучу пяску, якую ён выкапаў. Ззаду з машыны тырчалі два доўгія рычагі, адзін з іх заканчваўся паглыбленнем накшталт кубка. «Падобнае на нейкую катапульту», — падумаў Карсан.

І праўда — Прышэлец паклаў у кубак важкі камень, адным шчупальцам парухаў угору-ўніз другі рычаг, потым крыху павярнуў машыну, нібы цэлячыся, а потым рычаг з каменем ірвануўся ўгору і ўперад.

Камень праляцеў за некалькі метраў над галавой Карсана, так далёка, што ён нават не стаў нагінацца, але ён прыкінуў, на якую адлегласць паляцеў камень, і аж свіснуў. Ён не мог бы кінуць камень такой вагі далей, чым на палову гэтай адлегласці. І калі нават ён адступіць да задняй сцяны сваіх уладанняў, гэтая машына дастане да яго, калі Прышэлец прысуне яго да самага бар'ера. Над ім праляцеў яшчэ камень — ужо бліжэй. «Гэта можа быць небяспечна», — вырашыў ён. Трэба нешта рабіць.

Рухаючыся ўздоўж бар'ера, каб катапульта не магла ўзяць яго ў вілку, ён запусціў у яе дзясяткам камянёў. Але ён убачыў, што з гэтага не будзе ніякага толку. Так далёка ён мог кідаць толькі невялікія камяні. І калі яны траплялі ў машыну, яны адскоквалі ад яе, не зрабіўшы ніякай шкоды. А Прышэлец на такой адлегласці лёгка ўхіляўся ад тых камянёў, якія падалі каля яго.

Акрамя таго, у яго моцна стамілася рука. Ад знямогі ў яго балела ўсё цела. Калі б толькі ён мог крыху адпачыць і не ўхіляцца кожныя трыццаць секунд ад снарадаў катапульты…

Ён, хістаючыся, адышоў да задняй сцяны. Але і гэта яго не ратавала. Камяні даляталі і туды, толькі радзей, як быццам даводзілася даўжэй заводзіць механізм катапульты.

Ён зноў зморана пацягнуўся да бар'ера. Некалькі разоў ён падаў і з цяжкасцю падымаўся на ногі. Ён ведаў, што яго сілы канчаюцца. І ўсё-такі ён не мог спыніцца, пакуль не выведзе са строю гэту катапульту. Варта яму задрамаць, і болей ён не прачнецца.

Першы пробліск ідэі з'явіўся ў яго пасля чарговага стрэлу катапульты. Яе снарад трапіў у адну з кучак камянёў, якія ён назбіраў ля бар'ера, і ад удару выскачыла іскра.

Іскра. Агонь. Першабытныя людзі здабывалі агонь, высякаючы іскры. А калі выкарыстаць гэтыя сухія крохкія кусты як паліва…

На шчасце, адзін такі куст аказаўся якраз каля яго. Ён зламаў яго, паднёс да кучы камянёў, а потым узяўся цярпліва стукаць каменем аб камень, пакуль адна іскра не папала на драўніну, падобную на трут. Дрэва занялося так хутка, што полымя абпаліла яму бровы, і ператварылася ў попел за некалькі секунд.

Але цяпер ён ужо ведаў, што рабіць, і праз некалькі хвілін пад аховай горкі пяску, які ён выкапаў з ямы, гарэла маленькае вогнішча. На распалку ён узяў мяккія галінкі, а агонь можна было падтрымліваць голлем другога куста, якое таксама гарэла, але марудней.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)