Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 228
Перейти на страницу:

Толькі адна справа — звыкнуцца, а зусім іншая — перажыць, калі ўсё адбываецца на тваіх вачах. Лічы ж, шэсцьдзесят гадоў была, была ў вёсцы школа, і раптам няма. I сапраўды ж узяць — з чаго пачыналася ў сяле Савецкая ўлада — са школы. Усёй грамадой і будавалі яе, а пакуль пабудавалі, вучыліся спачатку па хатах. Месяц ці колькі там у адной хаце, потым у другой. Аж вось займелі сваю школу. Невялічкую, пачатковую, але сваю, як царкву займелі. Пазней, калі адышла граніца і стаў тут дзетдом, пад школу прызначылі дамок камсаставу. Расфарміравалі дзетдом — самы вялікі дзетдомаўскі корпус, які ў свой час таксама служыў пагранічнікам казармай, аддалі пад школу. I настаўнікі, і вучні раскашавалі. I бацькі радаваліся — месца ў новай школе было багата. Хаця, трэба адзначыць, бацькі не вельмі прыглядаліся да той школы. Гэта, пэўна, як хлеб,— ёсць, так і павінна быць, ясі яго і не думаеш. Але вось калі ўжо няма яго... Нешта падобнае адбывалася і з той школаю. Надышоў выпускны вечар, і шмат хто з бацькоў пачаў за галаву хапацца: а як жа маё дзіця, малое яшчэ, на восень будзе? Дырэктар школы і той жа Мар'ян супакойвалі:

— У Станіслаў вучыцца будзе хадзіць.

— То добра, то я і сам ведаю, што без навукі не застанецца,— гаварыў Лукаш-страннік.— Савецкая ўлада так не кіне, грамату кожнаму дасць. Толькі Станіслаў блізкі свет — дзевяць кіламетраў...

— Вазіць будуць,— цярпліва тлумачыў Мар'ян.— На машыне, аўтобус калгас купіць.

— Ці то купіць, ці то не. Дый машына, яна ламаецца, псуецца... I што я скажу яшчэ табе, Мар'яне, дзіця не пад маім вокам, гадзіна, а то і дзве да школы, столькі ж пасля школы, якая яму навука наўме. Вазьмі сталага чалавека, нас з табой, каб гэта мы ў Станіслаў за дзевяць кіламетраў рабіць хадзілі. Гары яна гарам, такая работа.

— Не трэба так, Лукаш, улада ведае, што робіць.

— Улада ведае, тут я згодны. Ды ці ведаем мы, мужыкі, што ва ўлады наўме. I няўжо гэта тры вёскі баб і мужыкоў на адну школу дзяцей не могуць нарабіць... Ці то няма чым, ці то няма куды.

— Ёсць чым і ёсць куды,— смяяўся Мар'ян разам зЛукашом.— Ды вось узяць цябе: адных дзевак нарабіў.

— Ты мяне, Мар'ян, дзеўкамі не папікай. Мы з табой што хацелі, тое і нарадзілі. А дзе ж астатнія, нашу вёску ўзяць, ды дзве другія... Вымірае мужык, як тыя маманты вымерлі. I чаму яны, Мар'ян, вымерлі, ты дзецям тлумачыш, растлумач і мне. Растлумач...

— Не, Лукаш, табе я не здольны.

— Дзецям здольны, а мне... Што я, дурней паравоза.— Лукаш, здаецца, трохі нават пакрыўдзіўся.

— Дзецям, Лукаш, здольны, а табе — не.— I гэта было сапраўды так. Лукашу Мар'ян не здолеў бы растлумачыць, чаму тыя маманты раптам узялі і памерлі, хаця ён выкладаў у школе біялогію і, канечне, ведаў, што гэта адбылося не раптам. Раптам — гэта сёння так гаворыцца, а тады адбывалася ўсё пакутліва доўга і пакутліва балюча, як сёння з гэтай іх школкай, іх вёскай дый самім мужыком. На зімы і вёсны, на гады, а то і стагоддзі расцягнулася ўсё. Намучыўся, набедаваўся той мамант, пакуль памёр. Які ён ні таўстаскуры, які ні магутны, дрымуча-кудлаты і дубаваты, але, пэўна, пасля ўсіх сваіх пакут недзе быў і рады смерці. Збаўленне. Гэта ж так ён калеў і дубеў, так гнаў яго голад па непрытульнай, пакрытай лёдам зямлі. Раней ён уладарыў на гэтай зямлі, а тут так здарылася, што і пераначаваць няма дзе. Як расказаць аб усім гэтым Лукашу, той і не паверыць. Ды і сам ён, Мар'ян, не вельмі дае веры, што ўсё адбывалася іменна так. Мо крыху ж інакш. Холад, голад — ад гэтага, канечне, нікуды не ўцячэш. Але хіба ж яго, Мар'яна, вёска не зведала ні холаду, ні голаду. I град, і мор былі, чума і тыф, праз усё прайшлі. Цяпер толькі б жыць, але чамусьці не хочуць. Жыццё як пакаранне. I нібыта адзіны толькі дзень у кожнага застаўся. Надыдзе вечар, схаваецца сонца. I ўсё, больш не падымецца, не развіднее. I ніхто асабліва не шкадуе, не ўбіваецца — не развіднее, і бог з ім, нам бы толькі дацягнуць да вечара, нам бы сваё ўрваць, ухапіць сёння.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)