Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 139
Перейти на страницу:

З «Рудабельскай рэспублікі» трэба было адправіць на фронт маладых і адважных хлопцаў, і не адзін дзесятак. Дачуліся ў Рудні, Кавалях, Лаўстыках, у Смыковічах і ў абедзвюх Дубровах і пайшлі да ваенкома з торбачкамі сталыя мужчыны і хлапчукі.

— У цябе ж і вусы яшчэ не растуць. Ну які з цябе салдат? Бяжы лепей дадому, каб маці паўрозамі не адхвастала.

— Дык і ў вас жа, дзядзечка, няма вусоў,— апраўдваўся чарнавокі хлапчук у новых лапціках і шарачковай світцы.

А Малаковіч з Пінчуком тлумачылі, як не проста праз нямецкія заставы дабрацца да Оршы, а там — падстаўляць галовы пад варожыя кулі.

Да слёз пакрыўджаныя хлапчукі вярталіся дадому. Некаторыя гатовы былі самі паехаць у любую часць. Але як і куды прабірацца, ніхто не ведаў — наўкол яшчэ стаялі немцы. Былі яны і ў Бабруйску. А ваенком разам з Пінчуком кожны дзень рознымі дарогамі каго праз Глуск, каго праз Ратміравічы і Парычы — адпраўлялі добраахвотнікаў у Чырвоную Армію. Калі выехала больш за паўсотні абстраляных хлопцаў, знік і Кастусь Данілавіч Пінчук. Ён сустракаў землякоў у Смаленску, распытваў, як яны дабіраліся, трывожыўся, ці не «заваліўся» хто. Самых адважных і кемлівых рэкамендаваў на службу ў ЧК.

У лясы вакол Бабруйска збіраліся партызаны з Гарадка, Бортнікаў, Віктараўкі і Глушы. Падышлі з Рудабелкі атрады Салаўя і Драпезы. У кожным з іх было чалавек па восемдзесят адборных узброеных партызан. Атрады абкружылі горад, пераймалі на дарогах нямецкія часці, затрымлівалі абозы, адбіралі коней і зброю, бралі ў палон афіцэраў, прарываліся на станцыю, на Бярэзінскі фарштат і паднімалі такі пярэпалах, што немцы пачалі баяцца кожнага ў саматканай світцы і ў кароценькім кажушку. Калі вакол горада сабралася каля чатырох тысяч чалавек, падпольны павятовы рэўком папярэдзіў нямецкае камандаванне, што ў распараджэнні рэўкома знаходзіцца дваццаць пяць тысяч узброеных партызан, і патрабаваў неадкладна ачысціць горад, не вывозіць народнага дабра, тэлефонных і тэлеграфных апаратаў, вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Паспешна грузіліся фурманкі і вагоны, на дварах і вуліцах валялася салома, вытрасеная з сеннікоў, каля ганка камендатуры гарэлі груды паперы. Горад пусцеў на вачах. Немцы адступалі маўкліва і змрочна. Калоны салдат былі падобны на этапы асуджаных. Афіцэры ішлі з панурымі галовамі, грукалі паходныя кухні, нібы пахавальная працэсія, цягнуліся абозы. Для адступлення былі адкрыты ўсе дарогі. Кожны салдат адчуваў, што з-за маўклівых, прыцярушаных снегам хвой і елак у спіну пазіраюць вочы партызан і чорныя зрэнкі вінтовак. Таму прыспешвалі крок, каб хутчэй выйсці з гэтага таямнічага і небяспечнага акружэння.

Яшчэ са станцыі Бярэзіна не адышоў апошні эшалон з нямецкімі салдатамі, яшчэ афіцэры мітусіліся на пероне, крычалі і пагражалі дзяжурнаму, каб не марудзіў з адпраўкаю, як на вакзале з'явіліся Платон Равінскі, Барыс Найман, толькі што вызвалены з турмы Балашоў, ужо апрануты ў чорнае паліто і кепку Густаў Шульц.

Старшыня рэўкома ўскочыў на скрынку і падняў руку. Заціхлі ў вагонах губныя гармонікі, замоўкла гамана на пероне. Салдаты пасталі паўкругам каля прамоўцы. Афіцэры загадвалі разыходзіцца па вагонах, але салдаты стаялі як глухія.

— Таварышы нямецкія салдаты, рабочыя і сяляне свабоднай Германіі! Бабруйскі рэвалюцыйны камітэт бальшавікоў віншуе вас з рэвалюцыяй у вашай краіне. Вяртайцеся на радзіму, скіньце абрыдлыя шынялі і кайзераўскія каскі, хутчэй завяршыце пралетарскую рэвалюцыю і стварыце сваю рабоча-сялянскую дзяржаву.

Кожнае яго слова перакладаў Густаў Шульц і закончыў ад сябе:

— Es lebe die deutsche Revolution! Gluckliche Reise, Genossen![15]

Натоўп салдат, нібы па камандзе, сотнямі глотак крыкнуў «ура!», замахаў рукамі і шапкамі, павольна пачаў разыходзіцца па вагонах. Рэўкомаўцы стаялі на пероне, пакуль не крануўся цягнік. З незачыненых дзвярэй і вокан цяплушак выглядалі пасвятлелыя твары салдат, яны махалі рукамі і нешта крычалі, ужо заглушанае пыхканнем паравоза і грукатам вагонаў. З апошняга вагона вытыркнуўся і затрапятаў маленькі чырвоны сцяжок.

Горад, здавалася, пасвятлеў і павесялеў. Над ганкам беленькага аднапавярховага доміка на Пушкінскай вуліцы вісеў чырвоны сцяг, а на кавалку фанеры на дзвярах сінім чарнілам было напісана адно слова «Рэўком».

вернуться

15

Няхай жыве нямецкая рэвалюцыя! Шчаслівай дарогі, таварышы! (ням.)

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)