Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 110
Перейти на страницу:

Затое рэферэндум завяршыўся вялікай перамогай Лукашэнкі. Больш 75 % грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні, станоўча адказалі на ўсе пытанні, пастаўленыя прэзідэнтам. Такім чынам атрымаў ён грамадскую згоду на ўзмацненне сваёй улады, умацаванне сувязей з Расіяй і завяршэнне русіфікацыі краіны.

28 мая адбыўся другі тур выбараў. На выбарчыя ўчасткі прыйшло 56 % выбаршчыкаў. Прадстаўнікі прэзідэнта зноў падказвалі, што найлепш было б, калі б парламент увогуле не быў выбраны. Апазіцыя не мела магчымасці прадставіць свой пункт гледжання на справу ці ў які-небудзь іншы спосаб запрэзентавацца грамадству. Пасля двух тураў галасавання выбраных было 119 дэпутатаў, галоўным чынам у сельскіх акругах. У адпаведнасці з канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь парламент, які налічваў 260 дэпутатаў, мог пачаць працу пры ўкамплектаванні 2/3 дэпутацкіх месцаў.

12 чэрвеня прэзідэнт Лукашэнка падпісаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы, хаця ў адпаведнасці з законам вынікі рэферэндуму павінны раней быць зацверджаны парламентам. Існуючы Вярхоўны Савет Лукашэнка прызнаў нелегітымным, у якога няма права прымаць новыя законы. На яго думку, паўнамоцтвы парламента папярэдняга склікання скончыліся з момантам абвяшчэння новых выбараў. Аднак паводле канстытуцыі (арт. 91), паўнамоцтвы парламента папярэдняга склікання канчаюцца з момантам склікання першай сесіі новаабранага Вярхоўнага Савета. На практыцы прэзідэнт ігнараваў пастановы ВС, прызнаючы вяршэнства сваіх указаў. Прэзідэнцкіх указаў у сваю чаргу не прызнаваў Канстытуцыйны трыбунал, які стары ВС далей лічыў паўнамоцным. Чарговыя ўказы прэзідэнта аспрэчваліся Трыбуналам як неадпаведныя канстытуцыі. Паколькі Трыбунал станавіўся галоўным абаронцам дэмакратыі, прэзідэнт прыгразіў чарговым рэферэндумам, на якім грамадзяне мелі вырашыць аб яго кампетэнцыях.

Паражэнне апазіцыі ў абодвух турах галасавання давяло да глыбокай ператасоўкі на беларускай палітычнай сцэне. Невялікія партыі, якія да гэтай пары супрацоўнічалі з БНФ, пасля адыходу ад групоўкі Пазьняка змянялі лідэраў і стваралі новыя кааліцыі. Некалькі партый і груповак сацыялдэмакратычнага напрамку стварылі Сацыялдэмакратычны хаўрус, а тры ліберальныя групоўкі заснавалі Аб’яднаную грамадзянскую партыю, якую ўзначаліў Станіслаў Багданкевіч, звольнены з пасады старшыні праўлення Нацыянальнага банка. На чарговы тур дапаўняльных выбараў, назначаных на 29 лістапада, апазіцыйныя групоўкі пайшлі аслабленыя партыйнымі міжусобіцамі і ўнутранымі спрэчкамі. Апрача калгаснага лобі, якое прадстаўляла Аб’яднаная аграрна-дэмакратычная партыя Беларусі (30 мандатаў пасля майскіх выбараў), другой сілай у парламенце была Камуністычная партыя Беларусі (27 мандатаў). Хаця КПБ прапагандавала тыя ж лозунгі, што і прэзідэнт, аднак ніколі не дайшло да фармальнага паразумення паміж гэтымі абедзвюма сіламі. Прычынай гэтаму было нежаданне Лукашэнкі дзяліцца з кім-небудзь уладай. Апрача таго лідэры добра арганізаванай і ўплывовай камуністычнай партыі маглі перагнаць яго ў прапагандаванні лозунгаў аб вяртанні ў савецкую рэчаіснасць. Праграмы шматлікіх арганізацый, якія ўдзельнічалі ў выбарах, напрыклад, Славянскага сабора «Белая Русь», Хаўруса афіцэраў Беларусі, Патрыятычнага руху Беларусі ці беларускай фракцыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзіміра Жырыноўскага, у прынцыпе абмяжоўваліся да падтрымкі палітыкі прэзідэнта.

29 лістапада да змагання за 141 дэпутацкае месца прыступіла 826 кандыдатаў. Лукашэнку залежала на самым нізкім удзеле выбаршчкаў у галасаванні, паколькі ў выпадку невылучэння парламента стварыліся б законныя падставы для ўвядзення г. зв. «прамога прэзідэнцкага кіравання». Па гэтай прычыне ў беларускіх сродках масавай інфармацыі, так як і ў маі, паведамленні аб маючых адбыцца выбарах паяўляліся спарадчына. Прэзідэнт публічна заявіў, што нават калі і пойдзе на выбарчы ўчастак, абавязкова скрэсліць усіх кандыдатаў. У дзень выбараў звычайна нуднае беларускае тэлебачанне амаль безупынна дэманстравала выдатныя творы сусветнай кінематаграфіі.

Нягледзячы на інфармацыйную блакаду і пастаяннае кампраметаванне інстытута парламентарызму грамадзяне Беларусі ўсё-такі пайшлі на выбарчыя ўчасткі і ў двух турах дапаўняльных выбараў — 29 лістапада і 10 снежня — выбралі 79 дэпутатаў, у большасці беспартыйных, падтрымоўваных адміністрацыяй, камуністаў і кандыдатаў партыі аграрыяў. У гарадах большасць выбашчыкаў прагаласавала за апазіцыю, але з-за нізкай прысутнасці не атрымалі яны дэпутацкіх мандатаў. У новым парламенце дэпутаты, які называлі сябе незалежнымі, распараджаліся 96 мандатамі. На першай сесіі 60 незалежных дэпутатаў стварылі фракцыю «Згода» для падтрымкі прэзідэнта.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)