Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 110
Перейти на страницу:

Пасля некалькіх гадоў адноснай свабоды слова, у 1995 г. сродкі масавай інфармацыі паўторна сталі рупарам дзяржаўнай дактрыны. Красамоўным фактам было адкліканне прэзідэнтам Іосіфа Сярэдзіча з пасады галоўнага рэдактара «Народнай газеты», якая фармальна была органам Вярхоўнага Савета. На практыцы аказалася, што парламенту не пад сілу запэўніць незалежнасць нават сваёй газеце. Пашырэнне ўлады прэзідэнта папярэдзіла грунтоўная змена кадраў у цэнтральных установах і зліццё кампетэнцый прэзідэнцкай і дзяржаўнай адміністрацый. Лукашэнка вельмі хутка пазбавіўся супрацоўнікаў, якія хаця і паспяхова павялі ягоную выбарчую кампанію, аднак прабавалі захаваць свае погляды на асноўныя пытанні дзяржаўнай палітыкі. Галоўным крытэрыем кадравай палітыкі стала павышэнне па службе людзей паслухмяных прэзідэнту. Непасрэднае ўмяшанне Лукашэнкі ў кадравыя справы не абмежавалася толькі да цэнтра, але датычыла таксама абласцей і раёнаў. У пачатку 1995 г. сфарміравалася г. зв. «вертыкальная ўлада» («вертыкаль») — сістэма дзяржаўнага кіравання па вайсковаму ўзору.

Кантралюючы сродкі масавай інфармацыі, войска, спецслужбы і адміністрацыю Лукашэнка мог ігнараваць заканадаўчыя органы і правасуддзе. У грамадскім уяўленні прэзідэнцкая ўлада стала сінонімам дзяржаўнай улады, а парламент — месцам пастаянных, незразумелых і бясконцых спрэчак. Дэмакратыя стала сінонімам дэструкцыі ў палітычнай і гаспадарчай сферах ды прычынай парушэння сацыяльнай бяспекі. У сапраўднасці савецкае беларускае грамадства гатовае было поўнасцю адобрыць сістэму, якую ствараў Лукашэнка. Была гэта добра вядомая грамадзянам Беларусі сістэма, прызнаваная імі па сацыяльных прычынах. Змаганне прэзідэнта з «дэмакратамі» не выклікала ніякага грамадскага абурэння. Нават збіванне на тэрыторыі парламента, па загаду Лукашэнкі, апазіцыйных дэпутатаў ад БНФ спецыяльнымі атрадамі міліцыі, не выклікала рэакцыі ўнутры краіны. Аб тым, што дзеялася ў сядзібе Вярхоўнага Савета 19 красавіка 1995 г., насельніцтва Беларусі магло даведвацца толькі з замежных сродкаў масавай інфармацыі або са шматгадзінных выступленняў прэзідэнта па тэлебачанні. Паслядоўная манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі, мінімалізацыя значэння палітычных партый і парламента замацоўвалі перакананне грамадзян у тым, што вось выбралі яны кагосьці, хто «зробіць парадак з дэмакратыяй» і верне — так як абяцаў — савецкі дабрабыт.

Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, назначаных на 14 мая 1995 г., Лукашэнка запрапанаваў правядзенне рэферэндуму, які меў быць паказчыкам папулярнасці ягонай палітыкі. Грамадзяне павінны былі адказаць на чатыры пытанні: ці падтрымоўваюць палітыку прэзідэнта, напраўленую на шчыльнае супрацоўніцтва з Расіяй; ці хацелі б, каб руская мова, побач беларускай, стала дзяржаўнай мовай; ці акцэптуюць адмену беларускіх нацыянальных сімвалаў; ці даюць прэзідэнту згоду на роспуск Вярхоўнага Савета, калі б парламент парушыў канстытуцыю.

Напярэдадні выбараў прэзідэнт і людзі з яго акужэння адкрыта заклікалі байкатаваць выбары і прымаць удзел толькі ў рэферэндуме. Дзеля гэтага падрыхтаваны быў спецыяльны дакументальны фільм «Нянавісць», які быццам бы па просьбе гледачоў да 14 мая дэманстраваўся па тэлебачанню двойчы. Фільм быў выдатным творам таталітарнай прапаганды, якая не нясе адказнасці ні за факты, ні за перадаваемы змест. Рэжысёр фільма Юрый Азаронак даказваў, што ў магілах у Курапатах ляжаць ахвяры беларускіх нацыяналістаў, якія падчас гітлераўскай акупацыі забівалі там савецкіх грамадзян і яўрэяў з усёй Еўропы. Нацыяналісты карысталіся такой жа сімволікай як незалежная беларуская дзяржава. У фільме Азаронка калабарацыяністы перыяду акупацыі прамаўлялі галасамі дэпутатаў — лідэраў БНФ. Апазіцыя не атрымала ніякіх магчымасцей абвяргнуць хлусню, якой на працягу некалькіх дзён кармілася грамадства.

14 мая выбраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічала 64,7 % выбаршчыкаў. А сталася гэта так па прычыне палажэння аб выбарах, якое дэпутацкі мандат прысвойвала толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50 % галасоў пры больш чым 50-адсоткавай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат змагалася некалькі, а нават больш дзесяці кандыдатаў, вылучэнне пераможцы аказалася вельмі складаным. У 42 акругах горада Мінска не выбраны быў ніводзін дэпутат. У сельскіх акругах адпаведную колькасць выбаршчыкаў зябяспечвалі старшыні калгасаў і кіраўнікі мясцовай адміністрацыі, якія пакарысталіся багатым арсеналам савецкіх метадаў мабілізацыі грамадства.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)