Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 150
Перейти на страницу:

Фултан кіўнуў.

— І да дзяўчыны наверсе ён таксама адносіцца?

— Зразумела.

— Выдатна, выдатна! — Боб Арджытай стаў радасна паціраць рукі. — Спадзяюся, інжынер Аляксей Платаў не раззлуецца, калі яго нявеста разок-другі спусціцца сюды, да нас.

— Крэтын! — раззлаваўся Фултан.

Усе засмяяліся.

— Гэта я так, пажартаваў, — апраўдваўся Боб, — каб хлопцаў падбадзёрыць.

Фултан разгублена паглядзеў на яго, потым сціснуў яго за локаць і лёгенька ляпнуў па плячы, павярнуўся і, чаканячы крок, пайшоў да дзвярэй.

Да адлёту заставалася васемнаццаць гадзін. Лагерсан, Фултан, доктар Паўльсэн, Аляксей і Ірына сабраліся наверсе, у галоўным салоне.

— Дык вось, — сказаў камандзір. — Улічыце, што ксемедрын чапаць нельга. Мне загадалі здабыць шэсцьдзесят кілаграмаў, і я прывязу роўна шэсцьдзесят кілаграмаў, ні грама меней.

Усе згодна кіўнулі.

— Нічога не зробіш, — уздыхнуў лекар. — Цяпер на індыкатары антыграва лішнія шесцьдзесят чатыры кілаграмы. У нас васемнаццаць гадзін, каб знайсці лішняе і…

— Нам яго не знайсці, — сказаў Аляксей. — На караблі няма больш нічога лішняга.

Лагерсан уважліва паглядзеў на сяброў, а тыя глядзелі на яго так, нібы вырашэнне праблемы залежала толькі ад яго аднаго.

Знізу чуўся глухі гоман касманаўтаў, ніхто больш не смяяўся. Нездаволенасць расла з кожнай секундай.

— Чаго вы ад мяне чакаеце? — са злосцю спытаў Лагерсан. — Вядома, прасцей за ўсё сабраць усіх і сказаць: «Сябры, адзін з нас лішні. Давайце кінем жэрабя, і той, каму не пашанцуе, павінен памерці. У адзіноце, як кінуты сабака».

Чацвёра афіцэраў не адрывалі ад яго позірку, і ў іх у вачах чыталася разгубленасць і нямы дакор.

— А некаторыя з вас лічаць, што я павінен добраахвотна пакінуць «Ібіс», так? Вядома ж, я камандую караблём, а камандзір абавязаны паказваць прыклад!

— Ніхто гэтага не кажа, — адазваўся Фултан.

— Смешна — звычайна ў выпадку небяспекі капітан пакідае карабель апошні. А я, па-вашаму, павінен пакінуць яго першы. — І Лагерсан ненатуральна засмяяўся.

— Паслухай, Арнэ, у час пасадкі індыкатар антыграва быў блакаваны. Можа, ён проста сапсаваны? — сказаў Фултан.

— Што ты гэтым хочаш сказаць?

— Ён паказвае шэсцьдзесят чатыры кілаграмы лішняй вагі, але, магчыма, гэта памылка. Чаму б нам не паспрабаваць узляцець?

Лагерсан на секунду задумаўся.

— Я згодзен, — сказаў ён. — Паспрабуй.

Праз дваццаць хвілін Аляксей націснуў кнопку, корпус касмічнага карабля ўздрыгнуў і завібраваў. Лагерсан не адрываў позірку ад альтыметра. Пятнаццаць секунд праляцелі ў напружаным чаканні.

— Нуль! — злосна крыкнуў Лагерсан. — Мы не ўзняліся ні на сантыметр!

Усе зноў сабраліся ў цэнтры салона. Камандзір звярнуўся да Паўльсэна:

— Ну, а што вы прапануеце, доктар?

— Э, нам застаецца толькі сесці на сама жорсткую дыету. Праз тры-чатыры дні мы парадкам пахудзеем і зможам узляцець.

— Немагчыма.

— Не бачу іншага выйсця, камандзір. Альбо паляцім без ксемедрыну, альбо пачакаем, пакуль народ не пахудзее.

— Доктар, вы забываеце, што курс і час палёту былі разлічаны загадзя. Калі мы адкладзём палёт на некалькі дзён, то наткнёмся ў дарозе на воблака В-36, а гэта — пэўная гібель. Значыць, ляцець трэба ці праз васемнаццаць гадзін, ці праз дваццаць дзён, калі нам ужо не будзе пагражаць сустрэча са смертаносным воблакам.

— А хіба нельга адхіліцца ад курса?

— Не, тады трэба ўзняцца па нармалі да арбіты планеты, а гэта звязана са значнай стратай хуткасці. Мы спознімся на дваццаць дзён, не кажучы ўжо пра дадатковую рызыку. А вы ўяўляеце сабе, што значыць спазніцца на дваццаць дзён?

— Ведаю! — крыкнуў лекар. — На Зямлі кожную гадзіну памірае ў сярэднім трыццаць тысяч чалавек. Вы гэта ўжо не раз паўтаралі. Але што я магу зрабіць? Хіба мая віна, што ўспыхнула эпідэмія?

— Змоўкніце!

— І не падумаю! Вы самі цікавіліся маёй думкай.

Лагерсан павярнуўся да яго спінай. Апусціўшы галаву, ён хадзіў уздоўж сценкі карабля, раз-пораз у злосці стукаючы рукою па абшыўцы.

— Добра, паспрабуем скараціць дзённы рацыён удвая, — сказаў ён.

— Нічога не атрымаецца, Арнэ, — спакойна заўважыў Фултан. — Ты ўжо двойчы зніжаў норму, апрача таго, у нас засталося ўсяго некалькі кілаграмаў канцэнтрату.

— Значыць, трэба выліць шэсцьдзесят чатыры літры вады!

— Арнэ, — у голасе Фултана пачуліся змрочныя ноткі. — Паглядзі, колькі ў нас засталося вады. Нам і так прыходзіцца берагчы кожную кроплю. Яшчэ раз урэзаць запас вады і кіслароду — значыць асудзіць палёт на няўдачу.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)