Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 150
Перейти на страницу:

— Вось, трымайце, — буркнуў Джон, выцягнуўшы бумажнік з задняй кішэні штаноў. — Камандзір, — хрыплым, умольным голасам сказаў ён. — Тут толькі фатаграфіі жонкі. Яны і ста грамаў не важаць.

— Маўчаць! — загадаў Лагерсан. — Кладзі ўсё. І гадзіннік таксама.

Джон згроб усё сваё дабро ў кучку і панура паплёўся на месца. На стале ўжо высілася груда разнастайных рэчаў, глянуўшы на якія сэрца ў старызніка забілася б ад радасці: тут былі вечныя асадкі, шпількі для гальштука, нататнікі, ланцужкі, каляровыя алоўкі.

— Наступны.

Да стала падышоў чалавек гадоў сарака з ускудлачанымі рыжымі валасамі. Гэта быў навічок.

— Кліфт Івенс, камандзір, — далажыў ён.

— Выверні кішэні, Кліфт.

— Ужо зроблена, камандзір, — сказаў Кліфт і паказаў вывернутыя кішэні ў штанах.

— Выдатна.

Кліфт хацеў ужо ісці, але Лагерсан вярнуў яго.

— Здымі пярсцёнак, Кліфт.

— Я ўжо спрабаваў, камандзір. Нічога не атрымліваецца.

— Намыль палец. А калі і тады не дапаможа, прыйдзецца табе расстацца з пальцам.

Экіпаж у поўным складзе сабраўся ў навігацыйным салоне. Усе стаялі тварам да сцяны карабля.

— Выкіньце ўсё гэта, і хутчэй, — загадаў Лагерсан, як толькі закончыўся агляд.

Чацвёра людзей паднялі брызент з сабранымі рэчамі і накіраваліся ў шлюзавую камеру. Пяць хвілін праляцелі ў напружаным, панурым маўчанні. Нарэшце загарэлася зялёнае вочка, потым чырвонае і зноў залёнае.

— Што паказвае індыкатар?

— Дзвесце пяць кілаграмаў лішку, камандзір.

Арнэ Лагерсан разгублена правёў рукой па твары. Выкінуты ўсе сталы, канапы, кухонныя інфрапліты, засцерагальныя рамяні, посуд. Яны засталіся без усяго, што стварае пэўны камфорт, вызваліліся ад таго, што не з'яўляецца прадметам крайняй неабходнасці. Ад чаго ж яшчэ можна адмовіцца?

— Фултан! — сказаў камандзір. — Колькі засталося аварыйных клапанаў скафандраў?

— Пяць.

— Тры выкінуць. Доктар Паўльсэн, хадземце са мною. Нам трэба абмеркаваць пытанне аб рацыёне.

Як толькі доктар і камандзір карабля падняліся наверх, касманаўты ўсхваляваныя і занепакоеныя тым, што здарылася, разбрыліся па зале. Адны селі проста на падлогу і, сціснуўшы галаву рукамі, застылі нерухома з заплюшчанымі вачыма; другія, стараючыся не думаць аб трагічнай перспектыве, спрабавалі жартаваць і смяяцца.

Боба Арджытая, дзевяностакілаграмовага бамбізу і здаравяка, акружала невялікая група людзей.

— І што гэта такое — сіла цяжару? — штучна-наіўным тонам спытаў Боб.

— Адразу відаць, што ты асёл. Зараз я табе растлумачу, дурань. — Яго сябра Джо, які стаяў побач, закасаў рукавы. — Уяві сабе, што ты сядзіш у сябе ў небаскробе, на сорак першым паверсе. Дык вось, я бяру цябе за шкірку і выпіхваю ў акно. А потым знянацку адпускаю. Ну што, зразумеў? Што тады здарыцца, га?

— Гэта ты дарма, Джо, — сказаў нехта. — Нічагуткі не здарыцца. Боб з духу пярэчання возьме ды на злосць табе не ўпадзе.

Нехта засмяяўся, нехта злосна паціснуў плячамі, а тыя, каму абрыдла слухаць няўдалыя жарты, адышлі.

— Смех смехам, сябры, — сказаў Боб, — але я і праўда не разумею гэтага. Няма чаго строіць з сябе разумных — вы ведаеце роўна столькі, колькі і я. Індыкатар паказвае, што ў нас дзвесце пяць лішніх кілаграмаў. Дык няўжо, каб іх чорт узяў, з-за нейкіх там нікчэмных двухсот кілаграмаў мы павінны тарчаць на гэтым Тытане? Паспрабуй тут разбярыся.

— Ну, ці ж не асёл ты? — усклікнуў Джо. — Так і быць, паспрабую растлумачыць табе больш наглядна. Уяві, што ў цябе ёсць шалі з чашамі. На адной чашы сядзіш ты, а на другой ляжыць груз, дзевяноста кілаграмаў. Што здарыцца, калі ты таксама важыш дзевяноста кілаграмаў?

— Разумнейшага нічога не прыдумаў?! — усклікнуў Боб. — Зразумелая рэч, шалі застануцца ў раўнавазе.

— Вось іменна, — згадзіўся Джо. — Чашы шаляў не апусцяцца і не падымуцца, але калі ты вымеш з кішэні асадку і выкінеш яе, то чаша з грузам апусціцца, а цябе злёгку падыме. Зразумеў?

— Дурань! — усклікнуў Боб. — Як дзейнічаюць шалі, я з пялёнак ведаю.

— Але антыграў працуе па гэтым жа прынцыпе, — сказаў Джо. — Розніцы ніякай.

— Ціха вы, Фултан ідзе.

Фултан падышоў да групы касманаўтаў.

— Вось што, хлопцы, — дружалюбна сказаў ён. — Прыйдзецца нам выкінуць усё лішняе адзенне.

Боб Арджытай зарагатаў.

— Цудоўна! — з штучным энтузіязмам усклікнуў ён. — Камандзір, відаць, вырашыў адправіць нас дадому ў адных трусіках…

— Хопіць выскаляцца, — абарваў яго Фултан. — Здымайце чаравікі, кашулі, бялізну.

— Загад пашыраецца на ўсіх без выключэння? — спытаў Боб.

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)