Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 217
Перейти на страницу:

Аўтар яшчэ смачна пацягнуў носам, прастагнаў ад задавальнен-ня, бытта ставячы кропку:

М-м-мых!

Затым Волесь паклаў на калена сшытак, хуценька нашрайбаваў нешта на сваім тварэнні ды падаў лісток:

Трымай, Ліжавета, на памяць!

Палешчаная і да таго шчаслівая, што, здавалася, аж засвяціліся на яе бародаўцы нават тры валасінкі, кабета падарунак беражліва прыняла і сунула за пазуху:

А нішто сабе вершык! Хай будзе ў мяне — пахвалюса перад сваім кавалерам!

Жанчына ў капелюшы, што ўпамінала чацвёртую запаведзь, выказала зноў незадавальненне:

— Цьфу, адное зубаскальства ў яго! I ўчора, і пазаўчора, і раней — тое самае і тое самае! I калі вы, Верабей, нарэшце сур'ёзнае створыце што!

Каб аж за душу брала! — падхапілі яе думку.

I праўду-матку ў вочы рэзала!

З перцам! Ад усяго сэрца!

Пара-а ўжо, пара-а, Санька!..

А што — магу шкажаць і голашам шэрца!

Твар Вераб'я перамяніўся. Худы чалавечак імгненна набраў выгляду палымянага змагара за ідэю.

Шчупленькі стары з маладжавым і натхнёным выразам вачэй расставіў ногі, адкашляўся ў кулак ды абвёў усіх вачыма, па якіх стала ўсім відаць, што ў гэтую хвіліну ўзняўся ён да вялікіх вышынь, дзе ўсё вельмі значнае і сур'ёзнае.

Вытрымаў гэтак мінуту ды прадэкламаваў:

ШУЧАШНІКУ
Давайце лгаць адзін другому, Давайце подлічаць, хітрыць, Давайце ўсе паможам жлому Пладзічча, дзейнічаць і жыць! Хай кожны ўсякага абмане, Лішычча чэсці і штыда, Няхай вяршыняй шчасця штане Лёгка дабытая яда! Давайце шлавіць прашчалыг! Давайце высечам шады! I ўмешто лепшай долі мы Убачым фігу жа труды!

Мабыць, яшчэ ніколі ў нашым горадзе, як доўга красуецца ён на крутых нёманскіх берагах, ні адзін твор у час літаратурных дыспутаў не выклікаў гэтулькі эмоцый.

Сто гадоў таму назад «Мэер Юзэфовіч» і «Хам» у літаратурным салоне пані Элізы[44] абмяркоўваўся, напэўна, куды больш спакойна ды сціпла.

Карцела выказацца і Лаўрэну, бо і яму апошні вершык спадабаўся. З Вераб'я не мог надзівіцца:

«Унь які худы і мізэрны, сухі і малы, а на такое — зу-ух! Адкуль у такім чалавечку і бярэцца? Волесь жа зусім не вучаны — звычайны вясковы дзядзька, што ў горад пад старасць зацясаўса! I нават не з-пад Свіслачы-горада, а з другой Свіслачы, з вёсачкі, а як, халера па яго, складно рэжа пра гэтую самую праўду-матку, як шпарыць! Бы па пісанаму гаворыць менавіто тое, што ляжыць якраз і ў цябе на душы!

Зрэшты, а Касцевіч, з якім служылі ў войску? Той нават са сваімі вершыкамі да самай Вільні дайшоў! А як Міхася мужыкі любілі, бо шпарыў пра тое, што было ў людзей на душы! А таксама і па Міхасю нельга было пазнаць, адкуль у таго чорта браласа ўсё — складно так і ёмко! Нават паны яго лаяць лаялі, але і паважалі!..»

Покуль Лаўрэн гэтак разважаў, перакрыкваючы адзін аднаго, людзі пачалі дружна даводзіць адзін аднаму, як Верабей трапна выказаўся ў сваім вершы. Адусюль было толькі і чуваць:

Ён — другі Васілёк!

А што думаеш? Верш аб праўдзе не горшы за Касцевічаў — «Як я пана перанёс», альбо «Эх, гарэліца мая, што ты вычаўпляеш!», ці — «Век дваццаты, век харошы — абы грошы, толькі б грошы!»

— Шкада, «Маланка»[45] цяпер не выходзіць!

Да-а, шко-ода!

Затое «Вожык» е! Дурнем будзеш, Санька, калі ў яго не пашлеш!

У Мінску цябе ацэняць!

Толькі адразу туды адпраўляй! Пасылай і нічога не думай — што лёс дасць!

Так зрабіў Якуб Колас з Янкам Купалам! Іх там адразу ацанілі! Шчэ нават кожнага акадэмікам вызначылі і па персанальнай машыне выдалі з жывым шафёрам!

Ну, паложым, машыны ты не атрымаеш — не дачакаешса ад іх, але грошы прышлюць напэўно! Не свае ім плаціць — казённыя, чаму ім іх табе не выпісаць! А табе што? Адразу багатым зробішса ад тых ганарараў!

Пра нас тады не забудзь!

Верабей — хлопец свойскі, памятаць нас будзе!

Шчэ пабачым, як сябе пакажа! Лепш аб гэтым цяпер памаўчым давай!

Адно псеўдонім, Сашка, прыдумай файны!

Бы Міхась Касцевіч адхапіў сабе!

Бо вочы меў сінія-сінія — як валошка!

Я і кажу — таму і не зблытаеш яго з кім іншым!

О-о, ад псеўдоніма много залежыць! Адно паслухай, як гучыць — Максім Танк! Танк! Танк!.. Альбо — Анатоль І-іверс, І-іверс, І-іверс, га? А ты назавіса, напрыклад — Шэршань!

Або — Камар!

Во — Камар, дальбо! Ды прыпячы ім, Санька, ядры яго ла-паць, ценько, як гэто ўмеюць толькі халерныя камары рабіць! Напа-дуць часамі і — нікуды ад іх, паганцаў, не схаваешса, хоць ты плач!

вернуться

44

Эліза Ажэшка — відная польская пісьменніца. Жыла і тварыла ў Гродне (1840-1910).

вернуться

45

У дваццатыя гады ў Вільні выходзіў сатырычны часопіс «Маланка» — орган «Грамады».

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)