Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 217
Перейти на страницу:

З той заграніцы такія звычкі і прывозяцьі

Думаеш, добраго таксамо там за граніцай няма? Але добраго ён не пераймае, не-е!

Нябось самаго, калі дуба дасць, з пашанай будуць хаваць,— умяшаўся ў бабскую гутарку другі мужчына.— У палацы тэкстыль-шчыхаў ці нават «Азота» труну яго выставяць. Шчэ рознымі кветач-камі, дарагімі вянкамі абкладуць з усіх бакоў — бытто змардаванае цяжкой працай і надто заслужанае перад народам цела!

Аркестраў з усяго горада напруць! Вучняў ды студэнтаў назганяюць на чале з пакорнымі настаўнікамі!

А маці, бедная, усё жыццё недзе гаравала, адных воен ёй давялося сколькі перажыць... Такога начальніка

выкарміла, выгадавала, на ногі паставіла, у людзі вывела і не заслужыла нават, каб пахавалі яе па-чалавечы?!.

Замуленаму калісьці ў вёсцы працай Лаўрэну здавалася некалі — адзін чорт, як каго хаваюць. Нават высмейваў бабаў, калі тыя абмяр-коўвалі пры ім — тую так дзеці адправілі на вечны спачын, гэтую — іначай. Цяпер спахапіўся — бабы мелі рацыю.

Чалавек — не жывёліна. Над яго пахаваннем, напэўна, думалі яш-чэ дзяды і прадзеды. I дадумаліся. Бы пры той харавой песні: хоча таго ці не хоча, а каб хораша гучала — аднолькава мусіць старацца падаваць голас батрак і князь. Так і тут усе роўныя.

У кожнай царкве — нават самай старэнькай ды зусім беднай, у кожным касцёле ці касцёльчыку, у кожнай каплічцы пабудавалі для гэтага спецыяльныя катафалікі. Калі прыходзіў чалавеку канец, мена-віта на такім ганаровым узвышэнні клалі яго цела з той самай пашанай, ці быў гэта князь Друцка-Любецкі, ці — дзядзька Юзік з Гнойніцы, ці — бабуля з Сыраежак, якой ужо ніхто нават не мог імя ўспомніць. Пад гукі званоў і хору, пахі ладану і растопленага воску нябожчыкам штосьці адпаведнае гаварылі, з чаго ён, Лаўрэн, па-дурному смяяўся.

А тое ўсё спраўлялі не з-за якіхсьці забабонаў. Рабілі сур'ёзна, прыстойна ды разумна, каб сабраныя сваякі ды знаёмыя, каб і выпадковыя нават людзі, агорнутыя ўжо дрыжыкамі ад бомаў і псалмаў, з растрывожанымі душамі маглі перад катафалікам з пашанай апошні раз пра ня-божчыка добра падумаць і заадно сказаць самому сабе — пачакай, пачакай, такая сумная мітрэнга не абміне і цябе — не ўцячэш ад яе і не выкруцішся, хітры — не хітры. Адно ўсімі ўважанага так чалавека везлі на могілкі.

А ўзяць Навасёлкі?

На палях той вёсачкі ўздоўж Нёмана горбяцца тысячы курганоў. Доўга ў іх капаліся вучоныя — з Гродна, Мінска, з Ленінграда і Мас-квы, а Лаўрзн, будучы яшчэ хлопчыкам, бегаў да іх на заробкі. Ад касцей там не знайшлі і следу — ні пад адным капцом. Бо іх там і не магло быць. У надта даўнія часы, калі людзі яшчэ не ведалі ні цэркваў, ні касцёлаў, гэтыя курганы насыпалі ў памяць тых, хто з князем адправіўся далёка на вайну і не вярнуўся жывым. I во — прайшло мо тысячу гадоў, а то і болей, а памяць, адзначаная гэтак аб іх, існуе і зараз...

«Чаму ж цяпер так адносяцца да пахавання. легкадумна? — устрывожыўся не на жарты Лаўрэк.— Маладыя ж павінны ведаць, што іх таксама не абміне гэтая цырымонія! Няўжо не хочуць пасля ся-бе пакінуць памяці? Відаць — не. Бо толькі калі падумаеш, што нічога пасля цябе не застаецца, станеш рабіць, што захочаш, і паводзіць сябе — як захочацца. Таму іншыя, мабыць, цяпер і любяць казаць — «лаві момант!».

Але куды, скажы ты, глядзіць самае галоўнае начальство? Яно ж, напэўно, разумнейшае за таго гіцляватаго дырэктара, які Рэксу руку падаваў?!.»

4

Па лаўках раптам пракацілася ажыўленне.

Во-о, нарэшце, прыйшоў і ё-он!

З'яві-іўса!

А то сумота заела!

Пра смерці ды пахаванні заладзілі!

Затое цяпер — пойдуць ціятры, адно трымайса!

Зно-оў што-небудзь скажа!..

Пад навесам з'явіўся маленькі і жылісты стары халасцяк — Аляк-сандар Верабей. Пры буржуазнай Польшчы ён за «Грамаду» сядзеў у гродзенскай турме. На вайне два разы яго паранілі; спачатку Аляк-сандар партызаніў, потым служыў у дзеючай арміі. З такім мінулым іншы ветэран, напэўна, не вылазіў бы з прэзідыумаў, а Вераб'я ведалі толькі тут, пад навесам. Але чалавеку, як ні дзіўна, было дастаткова і таго.

Волесю пераваліла за семдзесят, а яго яшчэ, мабыць, ніхто ні разу не назваў дзядзькам альбо — па імені і па бацьку. Няёмка было нават падумаць, каб так звяртацца да гэтага чалавека.

Да гэтай пары ён сабе пенсіі нават не сабраўся аформіць. На ўскраіне горада каля самай рэчкі меў уласны домік з агародам. Усе лічылі, што з гарода свайго Аляксандар і жыве, бо ніхто са старых з-пад навеса ніколі дома ў яго не бываў.

На самай справе Вераб'ёў агарод даўно зарос дзёрнам і крапівой. Хатка згніла ды перакасілася, ні адныя дзверы ў ёй шчыльна не зачыняліся. Шыбы былі складзены з кавалачкаў старога і мутнага шкла, а падлогі не відаць было ад шматгадовага бруду, бо Верабей не меў звычаю ні яе мыць, ні падмятаць.

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)