Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 217
Перейти на страницу:

Ну, «Камаж» ж прычэпам прыпёр тавар ды шпыкіў-ша каля хлеўчыка. Рабочыя машыну пачалі ражладоўваць. Нейкі штары прытэпаў да іх ды шпытаўша, для чаго навалаклі штолькі гэтага дабра. Шафёр-жартаўнік. яму і ляпні:

«Не ждагадуваешша, дзеду?»

«Не».

«Труціць ваш жбіраючча».

«Но, но, што ты выдумляеш?!»

«Не ве-ерыш, дзе-ед? Хэ-э, шчэ і веры не дае!»

«А навошта ім пажбывацца наш?»

«Бо хочуць, каб да Новаго року нікого тут не жашталоша! Багадзельню вашу атрафіруюць — пад шклад пушкаюць калгашны! Ужэ і паперы ўсе падрыхтавалі!.. Толькі вы, дзеду, нікому — ні шлова аб гэтым!»

Штары ад шафёра — драла! I ўсе трышта «курортнікаў» ж багадзельні да вечара ражбегліша, хі-хі-хі-хі!

Але на лаўках панавала мёртвая цішыня.

Зняць такого дырэктара трэ і судзіць! — буркнуў нехта ў цішыні.

Расстраляць!

Покуль што дырэктара не жнялі. Нельга жнімаць.

Па-твойму, шчэ і па галоўцы яго пагладзіць за такое? — хтосьці гыркнуў нядобразычліва.

А я кажу — нельга жнімаць! Покуль што дырэктар ежджыць ша шваёй шлужбай па вобласці ды ўпрошвае шваіх гаўрыкаў, каб вярнуліша нажад,— хто жа яго будзе іх атрафіраваць нажад у бага-дзельню. Упрошвае, а яны хаваючча і назад — аніяк не паддаючча!

Маленькі чалавечак рассмяяўся зноў, цьмяна бліскаючы сталёвымі зубамі.

Але смяяцца Вераб'ю кіхто так і не дапамог. Насупленыя людзі сядзелі моўчкі, думаючы кожны сваё.

Нічо-ого, зні-імуць! — зноў пачуўся той самы абураны голас.— I судзіць будуць!

Мала — судзіць! Трэ яго расстраляць!..

ЛІТАРАТУРНЫ ДЫСПУТ ПАД ГАЛУБІНАЕ БУРКАТАННЕ

1

Што і гаварыць — непрыемную вестку прынёс чалавек. Каб развеяць як-небудзь атмасферу, распараная Ліза кінула:

Верабейчык-Верабей, непаседлівая птаха! Прылятаеш ты заўша да нас са сваімі байкамі, а нам кожны раз потым ламай галаву — ты сказаў праўду ці набрахаў зноў, як не раз бывало! Але — ладно ўжэ, дзякуй і за гэто! Бо што мы без цябе, дальбо, чалавеча, рабілі б тут? Закіслі б, мабыць, нарыхтык!

Стары з другой лаўкі, які стрымліваў баб, кажучы, што не ўсё яшчэ так кепска, паўзіраўся на жылістага сябра закаханымі вачыма і дадаў каментарый:

Чорт яго не браў, ведае сваю справу!

Ве-едае! — згадзіліся іншыя.

Сашка, а ты паэму пра гэто трахні!

Маленькі чалавечак раптам уставіўся ў перакладзіну пад шыфер-ныя навесы, дзе ў млявай закаханасці буркаталі шчаслівыя ад цеплы-ні і сытасці галубы, рытмічна паперабіраў вуснамі, паківаў у такт галавой, аб'явіў:

Атрафіруечча і яна! Трэ толькі, Ляшчук, пачакаць, каб ва мне ішкра божая добра ражгарэлаша.

Во, во, пачакай, а іскра разгарыцца і — зрабі гэта!

Жраблю...

Як кожны мужчьша, і Верабей мог бы даўно завесці сям'ю, мець дзяцей і нават унукаў, калі б не яго хвароба — пісанне гэтых самых «паэм». Выдумляў іх чалавек усё жыццё. Спачатку бэсціў у іх паноў, памешчыкаў і фабрыкантаў.

Напрыклад:

У Друскенікі паны Ехалі лячыцца, Бо багатымі былі, Маглі расплаціцца.

Заадно рыфмаваў і быт:

Сонца ўсходзіць і заходзіць, Ноч бярэ сваё, Ты ж мне свеціш дні і ночы, Сонейка маё!

На палітычным гарызонце ў трыццатыя гады з'явіліся чорныя сілы, і ён адразу абрынуўся на іх:

Параход наш ідзе Міма прыстані, Будзем рыбу карміць Мы фашыстамі!..

Варта было занемагчы Пілсудскаму, адгукнуўся паэт і на гэтую падзею:

Пан Пілсудскі светам чмуціў, Свае доўгі вусы круціў! Круціў, круціў, перастаў, Бо хваробу ў бок дастаў!

А настала вайна — бэсціў гітлераўцаў, бобікаў, перабежчыкаў і прадажнікаў.

Пасля вайны вершы Аляксандар пачаў выдумляць кожнаму, хто яго толькі прасіў.

Напрыклад, у прыгараднай вёсачцы ўпарціўся дзядзька і не ўступаў у калгас, учэпіста трымаючыся свайго надзелу. Калгаснікам гэты аднаасобнік быў надта невыгодным, яго надзел трэба было ўсім аб'язджаць, а куры пляжылі калгасныя пасевы, таму старшыня звярнуўся да паэта за падмогай. Адразу атрымаў твор:

Іван Кот, Іван Кот, Гаспадар я добры! Мам два коты да работы I дзве мышы дойных!

Верабей выдумваў такія творы для насценных газет, вяселляў, хрэсьбін, дзён нараджэння, юбілеяў. З вялікай ахвотай ды з радасным уздымам браў заказ і ў чалавека, калі таму спатрэбілася хлёсткая байка пра суседа.

1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)