Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 217
Перейти на страницу:

А-а, былі ўжэ твае камары! Былі і шэршні! Я скажу, як трэ яму назвацца — Пелуном!

Раз'ядай жа, Пялун,

То, што знойдзеш благім,

Бій, крышы, як пярун,

Словам, пёркам, хоць чым!

Выбірай, Санька!

— I праўда — спакойно падумай, падумай і выберы! Але на літаратурным дыспуце і пад шыферным дахам, як на кожным іншым дыспуце, нечакака выявіліся і думкі супрацьлеглыя.

4

Аніяк не магла з усімі пагадзіцца, доўга спрабавала перакрычаць сабраных старая настаўніца — у пацёртым палітоне, мокрай шапцы са злінялага зайца і ў акулярах, ад якіх аж ка шыю кабеціны былі закінутыя два канцы ланцужка.

У той час калі ўсе аж захлыналіся ад радасці — нарэшце знайшоўся чалавек, які адзін адважыўся сказаць услых і на поўны голас менавіта тое, што ў кожнага кіпела па душы і грызла, грызла дзень у дзень, кожную хвіліну, мучыла сумленне,— кабеціна з ланцужкамі нечакана для ўсіх кпліва ззявіла:

— Ха-ха! Таксама знайшлі мне Лермантава! Таксама знайшлі мне талент літаратурны!

Пасля хвіліннага здзіўлення выбухнула дружнае абурэнне:

— Ты што, кабето, не з тае нагі дзісяй устала?

Як гэта — Лермантава?

Ты не прызнаеш яго таленту?

Жанчына не збаялася. Растлумачыла:

Каб Верабей быў паэт і вялікі талент, даўно у Мінску жыў бы! Сапраўдныя паэты адразу ў сталіцу перабіраюцца!

Галасы ўзмацнелі:

Во-о дадумаласа!

Доўго думала!

А Васілёк, Шолахаў?

Ну і загну-ула!

Лю-удзі, пра што вы тут гаво-орыце?! Хіба ж гэта паэзія? Ці ж тое, што ён тут нам прачытаў,— літаратура? Я трыццаць пяць гадоў яе выкладала вучням ды студэнтам — жыццё гэтаму прысвяціла! Я выпусціла цэлы касяк вучоных, інжынераў, партыйных работнікаў, калі хочаце ведаць! Што, што, а па літаратуры я — спецыяліст і ў гэтай справе разбіраюся!

Бліжэйшыя абрынуліся на старую ўжо з лютым абурэннем:

А табе што ў ім не падабаецца — у Вераб'ю?

Няўжо вы і самі не бачыце? Падумайце, на якой мове ў Вераб'я ўсё напісана!

На якой усе мы гаворым — на простай! Якая яна для цябе — і ведаць не хочам!

То-та і яно, што не хочаце ведаць! «Сярод роз...» Па-беларуску павінна быць «Сярод ружаў». Аўтару самому пра гэта вядома, але дае так спецыяльна — для рыфмы!

А табе незразумела?

Ці — шкада?

Але ці ж так можна ў літаратуры рабіць, лю-юдзі!

А хто ўстанавіў — можна так ці не можна? Перагародкі для гэтага спецыяльна пазбівалі, ці што?

У мяне дома дзве... э, не — аж тры веры! Я — праваслаўны бе-ларус. Жонка — каталічка. Сыны — камуністы. А ўнукі — мяшанцы. Людзі — не лес. Гэто там, калі сасна, то і ў дзесятым пакаленні сасной будзе, елка — елкай, а ліпа — ліпай. Мае ўнукі пры гутарцы слово польскае, слово рускае, слово тутэйшае ўвярнуць могуць. I што, яны вершыкаў прыдумоўваць па-свойму не маюць права?

Па-простаму!

Ага! Што, яны горшыя за іншых?

Што тут з вамі будзеш!.. Ну, слухайце далей! Растлумачце мне, па-якому сказана: «Лішыцца чэсці і стыда», «Уместо лепшай долі мы»? Альбо паслухайце яшчэ такі перл — «Хай кожны ўсякага абмане»?

Спрачальнікі глыбока верылі ў тое, што гаварылі, і не вельмі хацелі яе слухаць. Дружна наваліліся на апанентку:

Хай і ашуквае, па-твойму?

Сама не бачыш, сколькі шушамяці рознай вакол развялоса, як за глотку бяруць? Шчэ і шляхотнымі словамі пра гэтых гіцляў яму гаварыць?

Дай ты ве-еры, ба-або!

Тут і Лаўрэн не вытрымаў.

Выгукнуў, што думаў:

Бо гэто — як пажар! А ратуючы ад агню дабро, слоў не надто выбіраюць: і мацюка загнеш, і па-нямецку ці па-жыдоўску нават вылаешса! Шчэ і на ногу каму наступіш, яблыню, а то і ўвесь садок вакол агню часамі спляжаць! Ніхто і не падумае тады на пажарнікаў крыўдзіцца!

Кожны стараўся давесці сваё. Глухі голас Лаўрэна патануў у агульным гаме, і чалавеку за сябе зрабілася няёмка. Таму больш і не адзываўся.

А старая ўсё не здавалася.

Я пра Фаму, таварышы, а вы мне пра Ярому! Я гавару пра мо-ву і пра словы, якімі ўсё выражана! Вершы абсалютна непісьменныя — аж вушы вянуць! Дый усе яны нібы рознымі аўтарамі створаныя, таму аніякага з іх ні адна рэдакцыя не возьме! Нават іх разглядаць не стануць — паруку даю!

Не слухай яе, Санька! Не давай веры!

Не перабівайце мяне, таварышы! Не паводзьце сябе, бы звычайныя крыкуны!

От, жыла ўпартая!..

Не перабівайце, кажу! Памаўчыце ды паслухайце, калі нічога ў гэтым не разумееце! У мяне — трыццаціпяцігадовы стаж выкладання літаратуры ў тэхнікумах і школах, я напэўна штосьці разбіраюся, ці вы такое можаце ўцяміць?

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)