Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 217
Перейти на страницу:

Існаваў чалавек па прынцыпу — сёння абедаю, заўтра — не ведаю. Кармілі яго сердабольныя суседкі ды сваякі.

Затое дзівак меў душу артыста. Аніяк жыць не мог без аўдыторыі і ля мтсіўных лавак пад навесам з'яўляўся дзень у дзень.

Шалют, мальчыкі! Шалют, паненкі! Шалют, дамачкі! — паві-таўся хлапечым галаском, шэрыя вочкі яго радасна засвяціліся, а твар расплыўся ад усмешкі дабрадзея, які абсалютна ўпэўнены, што яго тут надта чакаюць ды будуць усе яму вельмі рады.

Чулі, што выдарылаша ў Палонкаўшкай багадзельні? — адразу ўзяўся выкладваць навіну. Ніжняя сківіца ў Вераб'я ад нараджэння заходзіла за верхнюю, утвараючы шчыліну, таму мова яго была шапялявай і камічнай — бытта каго дражніў.

Сваёй навіной Верабей людзей на лаўках насцярожыў і нават — Лаўрэна. У Палонцы памяшчаўся дом для састарэлых. Там вельмі проста мог апынуцца кожны з прысутных ды трапіць пад гэтае самае выдарэнне.

Няўжо нічога не чулі? — прыкідваўся Аляксандар здзіўленым, не злазячы з балючага мазаля.

Зноў яму адказала трывожнае маўчанне. Толькі з-пад ілбоў глядзелі на яго дзесяткі пар вельмі насцярожаных вачэй.

Пра жыццё ў тым доме Лаўрэн таксама больш-менш ведаў. Са сваім брыгадзірам ехаў аднойчы ён у Масты. Новы начальнік быў з тых людскіх хлопцаў, хто нядаўна скончыў інстытут ды з'явіўся зноў на сяле, каб аддаць спаўна землякам сваё ўменне. Ехалі сабе і гутарылі пра буракаводак, якія атруціліся. Брыгадзір сябе касціў — як гэта ён тады правароніў і баб не пракантраляваў, з-за чаго яны і паперліся на поле, калі і блізка да яго нельга было набліжацца. Апавядаў, як яго цягалі ў міліцыю. Як вёў допыт следчы. Як пагражаў пракурор турмой, а ён ужо да яе рыхтаваўся і меркаваў з жонкай, што будзе яна рабіць з дзецьмі...

Раптам на палявой дарожцы іхнюю машыну спыніў дзед — у самаробнай шапцы міліцыянера, з пашытай са старой халявы ды павешанай цераз плячо пузатай сумкай, набітай старымі газетамі. У руцэ дзед трымаў выструганы з ляшчынавага кіёчка і запэцканы запнай бытта бы жэзл гаішніка.

Дзіўны стары махнуў сваім кійком, падышоў упрытык да брыгадзіра і з суровай павагай загадаў: «Ану — дыхні!»

Хлапец пакорна выканаў просьбу.

Стары панюхаў паветра ды нават пасмакаваў яго на язык, Нездаволена скрывіўся ды запатрабаваў ад вадзіцеля правы і дарожны ліст.

«Калі ласка, вось і ён, таварыш кантралёр!» — брыгадзір дакумент падаў — гэтаксама ветліва і цярпліва.

Пачапіўшы нязграбна на нос акуляры з дужкай, перавязанай ніткамі ў месцы пералому, незнаёмы доўга талопіў слязлівыя вочы ў паперы, гартаў іх, а тады вярнуў. Затым абышоў машыну. Пастукаў ботам адзін скат, ткнуў наском другі. Чагосьці яшчэ заглянуў нават пад кузаў — з аднаго і другога боку. Пацягнуў пальцам па абшыўцы кабіны. Паморшчыў нос, пабурчаў і толькі тады дазволіў, нібы робячы ім вялікую ласку, далей ехаць.

Выбраўшыся на шашу, брыгадзір растлумачыў:

«З Палонкаўскай багадзельні. Сумна там, кажуць, людзям надта. Забаўляюцца гэтак, бедныя. А шафёры іх ведаюць і падтакваюць. Што зробіш, даводзіцца такім патураць — чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала».

I хлапец павярнуўся да пасажыра:

«Вы, дзядзьку Лаўрэн, запамятайце мой наказ: ні ў якім выпадку туды не ідзіце са свайго хутара, покуль вас шчэ ногі трымаюць і душа цепліцца! Хто іх адкрывае ў такім месцы?! Я зразумеў бы, калі б такі дом адкрылі дзе над морам, над возерам, Нарач, у якіх-небудзь гарах ці ў Белавежскай пушчы нават!.. Чым тут, то лепш аднаму на хутары кантавацца!»

«Сам ведаю, сынок,— уздыхнуў Лаўрэн.— Э-э, і над морам у багадзельні — тая самая нядоля!» Брыгадзір згадзіўся.

5

Верабей вырашыў — людзей заінтрыгаваў дастаткова.

— Так шлухайце! Цяпер канеч фінаншавага года. А ў дырэктара багадзелькі — лішнія грошы зашталіша на шчату пад гашпадарчыя выдаткі. Калі іх жара не ражвядзеж, у наштупным року такую шамую шуму жрэжуць — у банку жакон жалежны! Тавару ўшуды навалам, але для пераводу чэраж банк грошай патрэбны ліміты, а іх ніхто не дае. Што рабіць? I дырэктар пашавяліў галавой і адумаўша! Ён жа-ехаў у ляшны камбікат да Маштоў ды жафундаваў шабе адражу аж пячджашат трунаў! Ну — дамавін, у якіх людзей хаваюч! У год пушкае ў дзела труну-дзве, а тут — чэлу паўшотню! Нічога, думае шабе, памаленьку іх атрафірую!

Апавядальнік пераможна абвёў усіх вачыма, праверыў, як яго людзі слухаюць. Слухалі ў напружанні.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)