Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 217
Перейти на страницу:

Напоўнены сваёй бядой, што здавалася вялізнай, як сусвет, Лаўрэн, выслухаўшы сваяка, аж здзівіўся — маюць жа людзі клопат. Буркнуў:

А чаму бутэлек нельга тут збіраць кожнаму? Тут жа не хутар твой — горад!

З-за вывернутага франтавым агнём века Лаўрэна ўпікнула слязлівае вока.

Перад тым як адысці, Кірын бацька заявіў з абурэннем:

Шчэ і сваяк! Скажаш таксама! Гэта — мая зона, якое мае права тут шураваць другі хто?!

Лаўрэн яшчэ крыху нерашуча патаптаўся, затым цяжка ўздыхнуў і неахвотна павярнуў назад. Пад навесам непрыкметна апусціўся на лаўку зноў.

2

Старыя, што так горача абмяркоўвалі Вераб'ёвы вершы, надта ж стаміліся ды папрыціхалі. Лаўрэну выразна стала чуваць, як на самай крайняй лаўцы, дзе жанчыны дагэтуль гутарылі ўвесь час пра штосьці сваё, як бы ў заключэнне тэмы адна кабеціна пачала ўгаворваць другую:

Кінь убівацца! Думаеш, адно твая такая? Даўно сказано — лепш чорт у хату, ніжлі — іншая нівестка! I не маўчы! Такое табе выкінула, а ты — маўчаць!

Прыйдзе час, выскажуса.

Мі-ілая ты ма-я-а! Паслу-ухай ты мяне-е, чалавека быва-алаго! Добрыя аладкі з пятэльні! Калі ўжэ выстынуць, то зусім-зусім не тое! Грэй іх потым ці не грэй — адна халера! Найсамперш вазьмі сябе ў рукі! Адразу! А вернешса зара дадому — зараз жа ёй аб'яві: хопіць здзекувацца!

Яе сяброўка — дакладна гэтак, як гаварылі ў Зялёнай Даліне, баранілася:

— Думаеш, цярпець стану? А нігды-нігдачкі! Ты шчэ мяне не ведаеш! О-о, мяне толькі!.. Ты не думай, што я баюса — нікого цяпер не баюса, от! Ужэ збіраласа пра гэто абоім сказаць і сама, але выпадку не было!

Бо дурная будзеш, калі здачы не дасі!

Усё, усё-о, во табе свенты крыж — ва імя ойца і сына і духа свентэго, амэн!

— Ну, то дзякуй богаві, што цябе нарэшце злосць разабрала, цяпер ты за сябе пастаіш!

З суседніх лавак даляцела роўная плынь іншай гутаркі:

...I гэтаго золата з брыльянтамі — паўнюткі склеп, дальбух! Па самыя вокны дарагого дабра ў ім навалено! Біжутэрыя ўся жарам гарыць, калі свечку запаліш — аж ззяе! Царкоўнымі літарамі пра яе ў старых кніжках напісано. I ўнукі, і праўнукі пра яе ведалі, але хітрыя ксяндзы з панамі нікого не падпускалі да склепа. Як хто разнюхае пра скарб, так яго розныя змеі з павукамі і адпалохаюць. А такі малады вучоны пра ўсё вычытаў у царкоўных кніжках ды пачаў да склепа дабірацца. Але яго забілі! Маладо-ого вучо-онаго і файнаго хлопца — забілі! А потым — забілі кінжалам і другога... Страх, якая файная кніжка. А называецца — «Альшанскі замак». У іншай — пра тое, як памешчыкі чучалы на коней садзілі і дурных мужыкоў палохалі, каб на паляванні ніхто таму каралю, Стаху, не перашкаджаў. Таксамо файная і яна...

...Самшы-ыт, самшы-ыт, шляхотнае дрэва, ды ўсё такое! А ў Піцундзе бачыў на ўласныя вочы, як вуліцу падмятаюць мяцёлкамі з самшытавых галінак! I на бамбуковым кійку шляхотнасць гэтая, і каля пальмаў і сіняго мора, а тым самым самшытам па смецці і каменнях — джэр-р! джэр-р!..

...Учора падлічыла, у маім доме не быў ніхто старонні ўжо амаль шэсць гадоў! Падлічы-ыла, падлічы-ыла, і так мне стало страшно і так сябе шкада! I тады я на цэлы свет зазлавала! Забегла на пошту ды кажу: «Усё, пенсію мне цяпер насіце, бо я хадзіць па яе адмаўляюса! Хопіць, цярпела! Хоць жывого чалавека ўбачу ў сябе адзін раз на месяц!»

...Вядомо, сляпы ён і кульгавы, але ж чалавек шчэ моцны, свой дом мае ў Ласосне над рэчкай, агарод з садком. Меліса распісацца. Але прыслаў сястру з наказам — прыйдзі да яго нанач. Хоча пераначаваць са мной і адно тады скажа, будзе распісувацца ці не. Сяджу тут ды думаю — што мне рабіць, каго папытацца і параіцца!..

Ой, не кажы, мілая. I мне надто вядома хвароба адзіноты. У «Кракадзіле» бачыла карыкатуру на старую, што падглядвае за суседзямі ў дзюрку ад ключа. Мастак файно яе размаляваў — з крывым носам, згорбленую, з усмешкай на зморшчаным твары. Я паўзіраласа на той малюначак ды сабе падумала: хоць і маляваць так умееш, а гіцаль ты з гіцляў! З каго смяешса, са сваёй мацеры?! Паса-дзіць бы, як тую дзекабрыстку, у турэмную камеру і цябе гэтак ад-наго-адзіношанькаго сярод мёртвых муроў ды трымаць у іх да самай смерці, ты ж тады праз усе шчылінкі выглядаў бы ка божы свет!

Ну. Іншы — смешачкі яшчэ строіць. Ты чалавека, які ў бядзе, пашкадуй!

Ого, пашкадуюць яны цябе! I я не раз сама сябе пытаю — чаму якы такія?

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)