Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 87 88 89 90 91 92 93 94 95 ... 217
Перейти на страницу:

Вераб'ёвы вершы рэдка даходзілі да раённай газеты нават, бо ўсе гэтаксама былі няўклюдныя, шурпатыя ды просталінейныя, але ж некаторым людзям падабаліся, іх нават хвалілі, чаго аўтару было дастаткова.

Намаганні на тое, чаго нельга з'есці, апрануць на сябе ці перавесці на грошы, Лаўрэн даўно прызвычаіўся лічыць нягоднай для мужчыны тратай часу, хоць у маладосці быў зусім не такім. Але цяпер, не ведаючы, куды сябе дзяваць, ужо і ён з нецярпеннем і нават з якімсьці хваляваннем чакаў кожны раз гэтую балаболку. Седзячы зараз з Лешчуком на адной лаўцы, шчыра ўжо радаваўся, як Верабей іх тут забаўляе.

2

Да Лешчука чаплялася суседка па кватэры. Кабета цяпер зусім злягла. Злапомны пенсіянер яшчэ мінулы раз упрасіў паэта скласці на сваю мучыцельку вершык.

Паверым, будзе паэма і пра Палонку,— пахваліў ён зараз Вераб'я авансам ды напомніў: — А ты ж ка маю цытру сачыніў нарэшце што-небудзь?

Сябар, мабыць, пытання чакаў, бо адразу вывалак з-за пазухі пакамечаны вучнёўскі сшытак.

Гатова! Шлухай:

Баба кінула штарога,

Паляцела прошта ў рай.

Ляшчук даведаўша ды богу

Як не крыкне — Уцяка-ай!

На лаўках адны пасмяяліся, а іншыя, бытта смакуючы эпіграму, задумаліся. Толькі сам аўтар творам яшчэ заставаўся незадаволены. Памеркаваўшы, нешта прабумболіў сабе пад нос ды пакруціў так і гэтак галавой:

Не, Ляшчук. Гэты варыянт мне не падабаечча. Не гучыць на шлых. Калі дома атрафіраваў, то ждаваўша — нішто, а цяпер бачу — не, не тое. Штошці ў ім трэба... Яго крыху, ты ведаеш, трэ... Пачакай, мажліва, падыдзе другі варыянт. О, гэты! Пашлухай.

Баба кінула штарога,

Паляцела прошта ў рай.

Ляшчук знайшоў на небе бога

Ды як крыкне: «Го-ошпадзі, уцяка-ай!»

Цяпер адусюль пачулася адабрэнне:

О, ужэ лепш!

Ну-у, зараз складней, адразу відаць!

Кропнуў па бабе, так кро-опнуў!

Верабей выдраў са сшытка лісток, падаў Ляшчуку:

То — трымай і ведай нашых!

Велькае табе, Санька, дзякуй за гэто! Шчэ дзісь ёй прачытаю, заразе,— хай цешыцца!

Ты прасіў, і я атрафіраваў!

Малайчына за гэта, я ж і кажу! Але паслухай, Аляксандар! У суботу мой унук жэніцца! Файны такі хлапец і разумны надто — у аркестры рэстараннай калгаса «Прагрэс» робіць — у саміх Верцяліш-ках! Туды — сам ведаеш, быле каго не возьмуць, на гэта там — ого як строга! А ён во — трапіў! Бо галавасты, скажу табе, о-ох, башкавіты! Нават у барабан і тыя свае талеркі б'е і то ў ноты глядзіць, ці дасі ты такому цуду веры? Яй-богу! На такое, напэўна, і Вішпінгаў сын быў няздольны! Э, не-е, куды таму лодыру — толькі на матацыклетцы сваёй ганяў! Дак трэ, Санька, каб і ўнуку штосьці файнае змарозіў, а?

Памажгую.

Памазгуй, памазгуй, ага!

Як жваць?

Вінцуком. Рэдка цяпер бацькі даюць сваім такія імёны, а мае, во, уперліся і назвалі па-свойму. А гэты Вінцук ужо вырас ды нават жэніцца. I, я кажу, талко-овы такі! У хлопца гэткі дзень, і трэ, каб памяць засталася на ўсго жызню!

Глупство ўсё гэто! — абарвала іх распараная Ліза ды какетліва бліснула на славутага пад навесам аўтара памаладзелымі вычыма, агаліўшы ва ўсмешцы залатыя каронкі ў роце.— Ты, Верабейчык, валкуеш і валкуеш пра адно і тое самае! Ты нарэшце пра кабет добрае сказаў бы што-небудзь! Столькі часу каля нас аціраешса, абяцаеш і абяцаеш заўсёды, а ніц такого не зробіш — бытто нас і на свеце няма, бытто мы — не людзі пават!

Абяцанка — цацанка, а дурному — радасць! — дабавіла з крыўдай і напарніца Зіна.

Дальбо, так і атрымліваецца! Як на нас, то і талент у яго нічого не выдае, хібо ж гэто справядліво, падумайце! Павольны ты на жан-чын такі, пакрыўдзіўса за што на іх ці мо ў грош усіх нас не ставіш?

Бо жонкі не мае! Нябось каб была, то прымусіла б лічыцца з іхнім братам!

Нашто мне яна — у шушэда ёсць!

Во, во! Адбрэшашса так кожны раз, і на гзтым у нас з табой інтэрас канчаецца!

Паэт пасур'ёзнеў:

Мышлі і яўленні, Ліжавета, выдзяляючча ў мяне імгненна — ушым вядома.

То дакажы!

Можам і атрафіраваць...

Ага, атрафіруй і нам, атрафіруй!

Паэт зноў падняў вочы пад навес, зноў пачаў нешта бумболіць сабе пад нос і ў такт ківаць галавой.

Бо, Ліжавета, жамучаная душой і атрафіраваная целам шавеч-кая жанчына жушым жабылаша, што ж'яўляечча не толькі мацерай прыроды, а — ношбітам прыгожага і какечтва! Калі лашка, і для цябе гатова!

Адзін сярод жанчын, як роз,

Чэлыя шуткі я толькі рос.

Якімі пахамі прапах,

Дахаты тупаць —

Прошта жах!

1 ... 87 88 89 90 91 92 93 94 95 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)