Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 217
Перейти на страницу:

Настаўніца хмыкнула.

Во! — упікнуў як нехта, ачараваны надта вучонымі словамі Вераб'я, і гэтым бытта падвёў рысу пад спрэчкамі.

А Верабей дадаў:

Вы кажаце нажвачча Камаром, Пелуном, Шэршнем... Прож-вішча не мяняю на пшэўданічнае, бо ліпкае павуцінне шлавы мне ні к чаму. Вучоныя ж нашага універшытэта — Ашокіна Екачярына Вашыльеўна, Лінёў Леанід Алякшандравіч і Кажлоў Вашыль Паўлавіч мяне шлухалі і шкажалі — такое яўленне ў мяне роду мышлей. I шчэ шкажалі — будзе гэто так у мяне да шамай шмерці, нічога не шаб'е мяне ўжо ж маёй чвёрдай дарогі. Толькі гумарам пішаць не надта ўмею — не атрафіруечча ў мяне гумар. I дарабляць швае вершы не магу — шамавучка. Насіў іх у наш шаюз пішменнікаў — у дом Эліжы Ажэшкі, але там сядзіць бюракрат. Шкажаў — дарабляць і не думае. У мінулым годзе прыязджаў ж Мінску паэт Пятруш Макаль — такшама дарабляць адмовіўша: чэлы вечар у гашцінічы мае вершы чытаў і на жаўтра аддаў. Таму і не жбіраюша нікуды іх пасылаць — ушороўна рэдакцыі ў шамавучак вершаў, паэм і баек не бяруць. А друкаваць такшама не хочуць.

Вытрымаўшы паўзу, Верабей зноў абвёў прысутных вачыма і аб'явіў цяпер самае галоўнае:

Пішу яшчэ намёткі для ражвіцця іх у раманы і ўсё жбіраю для мужэя. Многа іх накапіў. Шпецыяльную папку для мяне жавялі ў гіштарычным мужэі — сінюю, будзе яна ляжаць у іх вечна. Пад нумарам. Нават ведаю на памяць якім: «Фонд — восем, шправа — што дваццаць шостая, лішты — ад першага да трышта шорак шош-тага». Вучоныя людзі над гэтай папкай потым будуць шавяліць гала-вой, ламаць вочы ды рабіць выпішкі — шкарыштаюць мае лішты ж вершамі і наброшкамі для прагрэшу. Лішты гэтыя кожны раж у мужэі ў мяне вельмі просяць. I я жгадзіўша — хай шабе яны там ляжаць і атрафіруючча. Хаджу да іх кожны тыдзень. I жара туды мне трэ, бо мушу новае жаняшці...

Па прысутных бытта смальнуў раптам пярун. На хвіліну нават адняло ўсім мову, і слухачы ад якогасьці нібы страху аж паадкрывалі раты, загіпнатызавана ўзіраючыся на паэта і дзівячыся — унь хто перад імі!

Нават старая настаўніца паглядзела на маленькага чалавечка гэ-так, бытта адно цяпер яго ўбачыла. Некуды дзявалася ўжо і яе ўпэў-ненасць. З астаткам недаверу, як бы пад прымусам выціснула з сябе не то насмешлівую, не то паблажлівую, не то ліслівую ўсмешку ды няўпэўнена кінула:

Ха-ха, возьмуць у музей!.. Дакументы эпохі!.. Атрафіраваны самародак!.. Зрэшты... Чаму не, цяпер туды ўсё бяруць! Валакуць зараз туды і не тахое! Столькі гэтых музеяў цяпер развялося ўсюды — запоўніць жа іх чым-небудзь трэба?!.

Яна ўзнялася, каб пайсці. Але спачатку адчыніла сумачку, кінула вокам у люстэрка. Як павуцінку, кранула пальцам твар, нос, а старыя вусны сцягнула аборачкай і вінавата кінула:

Ой, трэ мне тэрмінова прывесці сябе ў парадак! Так тут з імі засядзелася, мама мія!..

Пануры дзядок, які ўвесь час не прамовіў ані слова, бытта чакаў сігналу. Усхапіўся, пабалансіраваў на хісткіх адседжаных нагах, злавіў раўнавагу ды буркнуў сабе пад нос:

— Цьфу, як мне абрыдла гэтая селяві!..

Цяпер ўжо некалькі пенсіянераў крэкнулі, узняліся з лавак ды таксама патупалі за Вераб'ём і настаўніцай у горад.

Лаўрэн гэтулькі меў сказаць і пра Васілька, і пра тое, што гаварылі пад навесам іншыя, але з-за сваёй нерашучасці ды нейкай далікатнасці такую магчымасць правароніў. За слабасць гэтую, за комплекс непаўнацэннасці забітага вяскоўца, які ў сабе насіў, чалавека зараз разабрала на сябе злосць.

Падняўся з лаўкі і ён.

ПРА ДРАЎЛЯНЫЯ ВОСІ Ў ТРАЛЕЙБУСАХ. ПРА ГАТУНКІ КАПУСТЫ. ПРА КАРОЎ, КАБЫЛ, АВЕЧАК I ПАРАСЯТ

1

Толькі Лаўрэн вылез з-пад навесаў, як у твар яго пачаў ляпіць той самы цяжкі, мокры і абрыдлы снег, а сырасць агарнула да шпіку касцей. Ад разлезлай снежнай кашы асфальт зрабіўся слізкі, бытта намылены, і нельга было на яго цвёрда ставіць нагу. Лаўрэну адразу расхацелася куды-кольвек валачыся. Ён спыніўся, разважаючы, што рабіць, патаптаўся ў нерашучасці пару мінут.

Тут і ўбачыў свата.

Згорблены, у асеннім макруткім палітэчку, Кірын бацька валокся з вялізным пустым рукзаком у руцэ. Ад разгубленасці Лаўрэну адняло нават мову.

Ані крыху не здзівіўшыся спатканню, сват адразу сваяку вываліў скаргу:

Лаўрэ-эн, ты разумееш, нейкі алкаш ужо ўсё-ўсё тут падабраў! Да адной-адзінюсенькай пасудзіны вызбіраў — падчыстую, гад, сабраў! Каб ён здох, халера!

У вайну Трафім гарэў у танку, таму ўся скура на яго твары была ў такіх шрамах, што, узглянуўшы на яго, паміма волі чалавек са спачуваннем думаў пра такое калецтва. Працаваў ён у гасцініцы швейцарам. У свабодны час лазіў па вядомых сабе мясцінах у горадзе і збіраў пустыя бутэлькі. Грошы за посуд клаў на кніжку — збіраўся купіць «Запарожца».

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)