Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дождж: возера ў акупунктуры
Дождж: возера ў акупунктуры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дождж: возера ў акупунктуры

Электронная книга - «Дождж: возера ў акупунктуры». Краткое содержание книги:

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук i ўкладаецца ў радкі.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 19
Перейти на страницу:
Тулю да грудзей абярэмак паленаў скалелых: i ў нас будзе нарэшце свята!..
Цягнецца з коміна дым па-над снежным бязмежжам: адна сцежка — i тая ў неба.
Як паніжэлі платы i вароты!.. Завулак у снежных гурбах.
Зімовыя прыцемкі. Да старой бярэзіны папрырасталі вароны — скалелыя камякі.
Збягаюць з дарогі i пад сумёты хаваюцца жвава: змоўшчыкі-ручаі.
Чысты чацвер. У вокны стукаецца ўвесь дзень клапатлівае рэха.
Лётае над красавіцкім голым палеткам першаю краскаю матылёк.
Падпіў — i трымаецца што ёсць сілы аберуч за бохан хлеба: стары вясковец.
Чмялінае свята: зацвіў куст вербалозавы у наваколлі.
Пакінуты дом. Зазірае ў акно галінка зялёнай вішні: няўжо нікога?!.
Блукаю па Вільні. На даўніх мурах новыя назвы.
Схаваўся ў царкву ад дажджу: знянацку зірнулі знаўпроць святыя.
Дзе — старасць, дзе — маладосць?!. Зацвілі яблыні сёння.
Збягаюць струмкі з капяжа: у асфальце ямачкі-чаравічкі.
І гэта адзенне?!. — здзіўляецца клён: касцёл у леташніх рыштаваннях.
Свецяцца свечкі ў траве: дзьмухаўцы абступілі сцежку. Спеў у нябёсах, нябёсы ў спеве: жаўрук.
Боязна, што заўважаць i што не заўважаць — таксама... Суніцы зачырванелі.
Сярод залатых дзьмухаўцоў адзін серабрысты: у німбе?!.
Якімі высокімі павырасталі быльнік i лебяда: быў бы малым — схаваўся б!..
Вось ужо й скончыўся лівень!.. A ліст кляновы лісту перадае ўсё кроплі.
Далёка ісці... Смакчу няспелую сліву.
Вецце спусціла ў замерлы ставок i сама замерла: вярбіна ў спёку.
Вуліцу заняло паважнае шэсце: ідуць з пашы каровы.
Убіўся ў самую багну i ўгору узняў булаву: аеравыя ўладанні!.. Хочаш са мной паблукаць па свеце? — Да рукава бадзяк прычапіўся.
Хаваецца дзень. У кожным акне па сонцы.
Акрылася жабурэннем — i неба схавала ў сабе, i з ім схавалася ад паверхні: затока.
З рынка нясу на руцэ капусную галаву. Ці ведаеш ты, капусная галава, колькі «зайцоў» каштуеш?
У ржышчы жытнёвым конік застракатаў: яшчэ нешта не зжата?!.
Шэпчуцца: ці застацца стаяць у вадзе, ці выйсці усё ж на сушу... Азёрныя чараціны.
Гронкі рабіны зачырванелі: ўгару горнецца позірк.
Блукаю па вуліцах — незнаёмец: сонца то з левай рукі, то з правай.
Снег у чырвоных лапіках: выйшлі з ракі чарадою качкі.
Прыадчыніліся дзверы кавярні – i зацвілі у сцюжным паветры пахі.
Слізка. Хапаюся за паветра!..
Шуфлямі ачышчаюць ходнік ад снегу: гук рэжа паветра.
Огo, як ты ўмееш!.. Хапаеш хмызняк — выкідаеш сечку: аранжавая машьша.
Што за пажар аблізаў за ноч навакольныя дахі? Адліга.
Чайкі крычаць. Падамся на голас — магчыма, дайду да мора, магчыма, да акіяна.
Задубянелі: надзеў на сябе мароз памытыя апранахі. Пa геаметрыі дахаў коціцца яркі шар: зімовае сонца.
Спаборніцтва спрыту: ў гармідар звабілі качак, ды чаек, ды галубоў хлебныя пачастункі.
Які пульхны снег!.. Гуляюць дзяўчаткі ў снежкі.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)