Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дождж: возера ў акупунктуры
Дождж: возера ў акупунктуры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дождж: возера ў акупунктуры

Электронная книга - «Дождж: возера ў акупунктуры». Краткое содержание книги:

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук i ўкладаецца ў радкі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
Акрыла наўколле шэрань: кветкі паніклі, камень зацвіў.
Кладка на гразкай дарозе — нібы падае руку незнаемы сябра.
Гусіныя крыкі ў асеннім полі: заўтра — зіма?
Абапал гразкай дарогі белыя лапікі, белыя іншасветы: сляды зімы.
Над горадам, дзе жыву, падае светлы, світальны, вясковы i заўтра ўжо тут не патрэбны снег: заблудзіўся?!.
Справы, якія здаваліся неадступнымі, адступіліся... Вось ты i вольны,— сказала ўранку душа. A ўвечары дадала: i лішні.
Нібы святочная ёлка, ззяе вокнамі новы дом: ці за кожным — радасць?
Зыпаў на досвітку снег: бязмоўна спявае наўколле.
Свеціцца нізкае сонца ў вокны — i постаці дрэў блукаюць навобмацак па пакоі. Сам-насам з зімою: вось i настала твая пара, сутонлівая яліна.
Снег сышоў — i ўзышла леташняя трава. I што мне з вамі рабіць, шматкі мінулага часу?!.
Цягнецца з коміна i растае дым у паднеб'і — сцежка, што не варочаецца назад.
Па заінелым трамвайным акне хтось напісаў: «Я кахаю». Усе пазіраюць на свет праз гэтыя словы.
Над вёскай, утуленай у зіму, заззяла першая зорка... I засталася яна ў душы такой — неадлучнай ад зоркі.
Не спяшайцеся, кіламетры: я ж яшчэ не прайшоў гэты шлях душой.
На снежным узмежку калышацца ссохлы быльнёг: ужо не пужае сцюжа?!.
Адліга. Вяршаліны дрэў намацваюць неабсяжнасць.
Падмерзла зямля — стала суха, сонца ўзышло — стала слотна: жыву — нібыта іду па раздарожжы сусветаў.
Пачатак вясны — сустрэча усіх пораў года. Хто яшчэ ходзіць у шапках зімовых, хто — ужо ў летніх, а хто — наогул без шапак.
Паляць у садзе леташнюю лістоту. Дым лашчыцца да галінаў: родны?!.
То хмары, то сонца... I тэта ўсё, што даюць нябёсы?!. I гэта ўсё, што чакаецца ад нябёсаў?!.
Чарнеюць на схіле палосы i плямы: аўтапартрэт агню.
Разводдзе. Быццам чыясьці рудая шапка — стог сена ў вадзе.
Не бойся, муха-нязграба: хіба я стану сягоння цябе чапаць, калі зіма перажыта?!.
Падмерзла дарога: нібы нерухомыя лодкі, на ёй засталіся нашы учорашнія сляды.
Стаіўся за дрэвам — i для паловы свету стаў толькі дрэвам.
Натрапіў у кнізе на захаваны білет цягніковы: не ведае ён, дзе я быў, не памятае — куды ездзіў.
Вяртаюцца з выраю птушкі — зямлі вяртаюць нябёсы.
Каштан у набраклых пупышках: прыгожы будучай прыгажосцю.
Садзяць бульбу: цяпер думай сама, турбуйся сама, як выбрацца з гэтай сховы.
І табе ахвота з усімі разам пабыць на свяце вясны, пякучая крапіва?!.
Сад атуляюць плотам. А ён усё роўна цвіце для ўсіх.
У ранку я выйшаў з дому i ўвесь дзень ішоў у кірунку да сонца. Якім супярэчлівым аказаўся мой шлях!..
Ці чуеш, асушаная балацінка: кнігаўкі прыляцелі?!.
Пачало неўпрыкмет змяркацца — i неўпрыкмет аціхла гаворка, a ціша загаварыла.
Стаяць на балоце стагі з аснежанымі вярхамі — тутэйшыя горы.
Рэчка замерзла. Мост здзіўляецца лёду: адкуль ты ўзяўся?!.
Па непарушным снезе лёгкі заечы след i чалавечы — цяжкі.
Ялінка на сметніку. Вось i ўвесь Новы год!.. Вось i ўсё наваселле!..
Зімовае сонца. Імкнуцца ўстаць са снежнай пасцелі цені.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)