Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дождж: возера ў акупунктуры
Дождж: возера ў акупунктуры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дождж: возера ў акупунктуры

Электронная книга - «Дождж: возера ў акупунктуры». Краткое содержание книги:

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук i ўкладаецца ў радкі.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 19
Перейти на страницу:
Чакаецца дождж?.. Няспешна ідзе ўзбярэжжам ракі пажылая пара: у дол упіраюцца парасоны.
Кірха-руіна: гром гутарыць з камянямі.
Бліскае. У трапяткіх трэшчынах вокны.
Цокаюць звонка падковы па бруку: на годных конях годна сядзяць i ловяць усеагульную ўвагу гановерскія паліцыянты.
Узяў i аддаў: заняты сапраўднаю справаю экскаватар.
Цяпер мы амаль аднагодкі!.. Стаў на калені — гуляю з дзіцем.
З важкай аздобай ідзе паўз пляц паважная гаспадыня — са звязкай ключоў на шыі.
Скончыўся дождж. Цякуць адкінутыя адлюстраванні.
І сонца ўзышло, a ўсё роўна свеціш, неслух-маладзічок.
У Залатым завулку даносяцца з кірхі гукі аргану: ix галубы ўхваляюць, шпакі пераймаюць, a вераб'і выказваюць наконт ix крытычныя меркаванні.
П'е піва, чытае газету: на ганку сядзіць гаспадар. Заслужаны адвячорак.
Дзве маладзіцы на развітанне дораць адна адной пацалунак: у звечарэлым сонцы свецяцца вусны.
На камень каля стаўка прымасціўся крумкач: слухае жабіны песнаспевы.
Не будзеш хваліцца цяпер, хмарнеча, што ты — нябёсы. Раптоўны вецер.
Лодка ў рацэ: палова — ў адлюстраванні, палова — ў люстэрку самім.
«Хай толькі падступяцца!..» Грозяцца хвалям з берага важкія камяні — антыхвалі.
Паспела — й займела душу? Ў жоўтай грушы гаспадаруе аса.
Брама на могілках. Колькі людзей упусціла!.. Выпусціла колькі?!.
Сціраецца горад: у абяцанне ўкладаецца далечыня.
Цяціва напялася, З мноства імгненняў вылучы зараз адно i злучы з мэтай, бясхібна абранай, гановерскі лучнік!
Ідзе, зазірае ў вітрыны i ловіць свае адлюстроўванні: прыгажуня?!.
Яблык упаў. Шукае галіна ранейшую раўнавагу.
Сонца зайшло, а камень дыхае цеплынёю: удзячная памяць.
Ветраны дзень. Атуляе цішай намоленаю Маркткірха.
Па-над чырвоным дахам узнесла ўрачыста рабіна чырвоныя гронкі: восень.
Сонца скупее. I тут, i там агінаю цені.
Ноч i чыгунка: жалеза грукае аб жалеза.
He выпусці!.. Над слатою вецер нясе маляўнічы кляновы ліст.
Дыхнула першаю сцюжаю: кожны ліст сам.
Вітаюцца між сабою праз шкло вітрыны знаёмыя гаспадыні: уголас, ды безгалоса.
Дубовая бочка. Пабачыць — i то прыемна.
Трохі раней ці пазней — сцярушыць i з клёну, i з ліпы лісты лістапад.
Нізкае сонца. Зямлю засяляюць цені.
Вуліцы з бежанцамі: шукаюць лісты прытулку.
Імглою вачэй узіраецца праз акуляры ў імглу адвячорка: бабуля.
Быльнік у шэрані: у навіну гэтакая аздоба?!.
Свae лісты разгубіў, затое займеў кляновы: ці вартая мена? Вартая, хмыз!..
Блукаю сцямнелымі вуліцамі. З вітрын глядзяць узорныя людзі.
Вяршаліны пакруціла, a лісце не падмяла — не яе работа: віхура.
Свеціцца пустатою кавярня ў імгле: зайду, парадую гаспадыню.
Лісты — у апёках: з марозам змагаецца крапіва.
Вяду з сабой мглісты месяц. У згадках колішнія паэты.
Рана змяркаецца. Ca старою бярэзінаю сарока дзеліцца нейкаю навіной.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)