Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дождж: возера ў акупунктуры
Дождж: возера ў акупунктуры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дождж: возера ў акупунктуры

Электронная книга - «Дождж: возера ў акупунктуры». Краткое содержание книги:

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук i ўкладаецца ў радкі.
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 19
Перейти на страницу:
Ускрай маладога жыта сінія васількі — сінія буквіцы ў кнізе лета.
Сохнуць на плоце збанкі: штыкеты займелі галовы?!.
Хаваецца між дамоў зіхатлівая поўня цыганка нябёсаў.
Вецер павеяў, закалыхаўся зялёны чарот — i ўзнікла р a з м о в а.
Перасяляемся. У кватэры селіцца рэха, у рэху – пражыты час.
Усё ў ім галініцца, усё разнастайваецца, усё няспыннае паўтарэнне: дрэва — ці, можа, само жыццё?!.
Косяць — але ні для кога: такі твой лёс, трава-гараджанка.
Не замінайце, ветахі-ліхтары: дзіўлюся на поўню.
Па-над запруджанай вуліцай лётаюць жвавыя матылькі: машыны гэтак не могуць.
У горадзе бор — ацалелы гурт упорлівых абаронцаў.
Навеялася да весніц хваля пяску — хваля мёртвага часу.
Спахмурнела — i глыбіня вярнулася наваколлю.
Канчаецца дзень — у дрэў выраслі цені.
Пад плотам пасохлы дзядоўнік i дзед-жабрак: пабрацімы?!.
Шчаслівіцы-вербы: такая сухмень — а яны з ракою.
Бяроза каля царквы – дзве белыя постаці прыгажосці.
Дождж!.. Дождж!.. I дзе ты быў усё лета?! — плачуць сады.
Падаюць дзічкі ў траву — i адтуль цікуюць: ці хто ix возьме? Старая таполя з парэпанаю карою — цякуць па ёй ручаінкі часу.
Такая празрыстая далячынь – відаць нядаўняе лета.
Зграбаюць жанчыны ў кучу апалае лісце — i вось ляжыць перад імі яно, быццам дзіўны упаляваны звер.
Марудныя доўгія чэргі — яны адны яднаюць усіх сягоння?
Дождж церусіцца — дым не бачыць, дзе неба.
Згусціўся туман — i вокны дамоў сталі вачамі прасторы.
Якая прагная гліна!.. I з жабрака сцягвае боты.
На скрынцы для смецця цярпліва сядзіць крумкач. Раніца ўвосень.
На небе туман, на зямлі слата: наша надвор'е?
Расклалі ля рынку цяпельца i грэюць рукі: армяне ў Менску.
Ці калі-небудзь сюды вярнуся?!. За плынным акном тасуюцца краявіды.
Снег усцілае зямлю, на снег сцелецца жоўта-барвовае лісце: мастачка-восень.
Пад небам асеннім калодзежны журавель: скардзіцца, што не можа лётаць?!.
Выйшла з аўтобуса i азіраецца — ці яе гэты прыпынак: старая перасяленка.
Над курганамі туман ці дым вогнішчаў старажытных?
Зіма ў лістападзе!. У скутай рацэ плаваюць качкі.
Убілася ў берагі i заўзята габлюе рачную плынь: руплівіца-кладка.
У лужыну зазіраюць познія дзьмухаўцы: там — сонцы?!. Вагаецца вецце асенніх дрэў — i вагае, аплёўшы сваімі ценямі, дом.
Адгарадзіўся ад наваколля плотам з бярозаў i соснаў i сам за імі стаіўся: лес.
Змяркаецца. У парку крычаць вароны — i крыкам намацваюцца, што яны ёсць.
Такі прыгажун, а зажураны: неба не хоча ужо ўсміхацца табе, сланечнік?!.
Ветраны ранак. З дрэў цярушыцца лісце, з вачэй точацца слёзы.
Каменне ў затоцы, сярод камення шэрыя качкі: восеньскі морак.
Лужына. Захапіла жоўты кляновы ліст i зашклілася лёдам: е й н ы!..
Зрываецца i ў нікуды ляціць лістота — дарогу паказвае мне?!.
Вострыць i вострыць дзюбу аб камень крумкач: ну, ляці ўжо, досыць!..
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)