Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Дождж: возера ў акупунктуры
Дождж: возера ў акупунктуры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дождж: возера ў акупунктуры

Электронная книга - «Дождж: возера ў акупунктуры». Краткое содержание книги:

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук i ўкладаецца ў радкі.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 19
Перейти на страницу:
Высокія вокны: адны свецяцца самі, другія – маладзіком.
Змешваюцца з людскою гамонкай вароніны галасы: гановерскае разнамоўе.
Цягнецца дым. Труба вядзе перамовы з хмарай.
Ходзіць штодня тою самай дарогаю i ўсё адно нешта знаходзіць: венік.
Жмурнее. Далечыня ўкладае сябе ў сарцавіну рэчаў. Накрапвае дождж. У вежаў спічастыя шапкі.
Так, так,— стукацяць па бруку абцасікі. Азірнуцца?
Прадвесніцца. Дрэвы ўслухоўваюцца ў вестку, пні — ў немату.
Употай зірнуў на мяне i тут жа схаваўся за хмарамі: дзённы месяц.
Ледзь ад зямлі — a ўжо адужвае леташкюю лістоту: трава.
І трохі пагрэўся, i трохі замёрз: гараджанін на першым сонцы.
«I што за пачвара?!.» — крычаць узбураныя вароны: знікае за дрэвамі верталёт.
Які іерогліф!.. Уклала ў яго вярбіна свой жыццяпіс.
Крапае дожджык. Ля плота мокне леташняя трава. «Бывай!.. Я вяртаюся ў горад»,— сцежка развітваецца з ракой.
Сонца ўзыходзіць. Акно з акном дзеліцца адлюстраваннем.
Стаілася ў зацені дома — відаць, чакае змяркання: шэрань.
То снег, то імжа, то яснота — адну за адною абноўкі прымервае краявід.
Бэз у зялёных пупышках: падрыхтаваў вясне падарункі.
Спрачаецца з хваляю хваля: цярпліва ix выслухоўвае глыбіня.
Сонца ўздымаецца. Цэлы дзень будзе вучыць вас бачыць, сляпыя пупышкі.
Сарваўся з таполі i зноў вымкнуў угору: грак на паветраных горках.
На чорным — зялёнае, на зялёным — зноў чорнае: абвяргае паверхню крот. Стукаецца нецярпліва ў нязрушную брукаванку дождж красавіцкі: кліча траву на спатканне?!.
Вясна на дварэ!.. У бульбы цікаўныя вочкі.
Зрываюцца з вецця ў рачную плынь важкія кроплі: паспелі?!.
Пагодлівы вечар. Стралою імчыцца матацыкліст — узрушвае вецер.
Кракае качка: збягае па стромкіх прыступках голас.
Нямое загаварыла!..— Зазелянеў рунню палетак.
Мые акно гаспадыня. Дождж насоўваецца — каб пасобіць?!.
Пайсці па чырвоным бруку альбо па чорным?.. Пайшоў па абодвух: дождж.
Вясёлка над горадам!..— Зрок, што бачыць усё шчасліва.
І ў полі аб'явішся, крот, i ў садзе: цікава, што на т ы м свеце?!.
То холад, то цеплыня. Вароны — i тыя гутараць пра надвор'е.
На шыбіне дажджавыя кроплі— акенцы бястварай увагі.
Лопаецца на каштане пупышка: ого як няпроста вылузвацца з абалонак!.. Ведаю, ліст.
Ну, перагортвай!..— чытае вецер у скверы з дзяўчынай кнігу.
Тут ён, дол, тут!..— абвяшчаюць кроплі наступніцам навіну.
На ганку Марткірхі сынку завязвае мама, укленчыўшы, чаравічак. Нядзеля ў траўні.
Прыхінулася да вушака i глядзіць прадаўшчьіца марозіва на аблокі.
Вышэй i вышэй — i калі ўжо будзе відаць, навошта расці, таполя?!.
Чмель адлятае. «Ужо?!.» — уздрыгвае кветка.
Еду на ровары у невядомасць — мінаю квітнеючы рай.
Хто парушае яе ціхамірную плынь?!.— рака абураецца вадаспадам.
Старая чыгунка. Па рэйках соўгаюцца мурашы.
Схіліў набок галаву i дзівіцца на казюрку: хіба яна варта тваёй увагі, чырванагруды певень?!.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)