Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 179
Перейти на страницу:

Для палёнізацыйнае акцыі польскія ўлады стараліся выкарыстаць і праваслаўную Царкву на Беларусь У сувязі з гэтым выходзілі загады праваслаўным сьвяшчэньнікам гаварыць у царкве казаць не пабеларуску і не парасейску, як шмат дзе было, але папольску. Палякі нават жадалі, каб і набажэнствы (літургія) адпраўляліся папольску, і стараліся ўзгадоўваць у польскім духу новых праваслаўных сьвяшчэньнікаў.Супроць гэтай акцыі ў народзе паўставала вялікае абурэньне. Праваслаўнае духавенства ня ўсё ішло таксама на палёнізаваньне царквы, але ня ўсё праваслаўнае духавенства хацела і беларушчыны. Большасьць праваслаўнага духавенства па старой прывычцы хацела, каб у царкве на Беларусі далей панавала расейшчына, як за царскіх часоў, і каб праз. царкву далей праводзілася русыфікацыя беларускага народу. Дзеля таго за беларусізацыю царквы беларусам прыходзілася змагацца на два фронты: і з расейцамі, і з палякамі. Няроўная гэткая барацьба вялася праз увесь час рознымі беларускімі праваслаўнымі камітэтамі, часапісамі і палітычнымі беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, якія таксама дамагаліся, каб беларуская мова была на Беларусі ў касьцёлах і ў цэрквах.

Агулам трэба сказаць, што сярод беларусаў пад польскай уладай не адчувалася падзелу на праваслаўных і каталікоў, Між сьведамымі беларусамі — праваслаўнымі і каталікамі панавала поўная згода і салідарнасьць. Адны другіх падтрымвалі, адны другім памагалі, а на розных нацыянальных урачыстасьцях у Вільні бывала так, што ўсе разам праваслаўныя і каталікі ішлі і ў касьцёл, і ў царкву, каб супольна маліцца за зьдзейсьненьне беларускіх нацыянальных ідэалаў.

Беларускіх школаў у заходняй частцы Беларусі за часоў нямецкае ўлады ў 1918 г., як падаваў польскі друк, было 350.

На самой рэчы лік гэны быў далёка большы. Былі гэта пераважна народныя пачаткавыя школы і настаўніцкая сэмінарыя ў Сьвіслачы. За часоў гэтак званае «Сярэдняе Літвы» ў Віленшчыне паўстала больш за 200 народных беларускіх школаў і настаўніцкая сэмінарыя ў Барунах. У між часе, калі ўлада на Беларусі пераходзіла з адных рук у другія і калі польскія ўлады яшчэ больш-менш бралі на ўвагу беларускія дамаганьні, беларусы зарганізавалі беларускія гімназіі ў Вільні, Будславе, Горадні, Нясьвіжы, Радашкавічах, Гарадку каля Маладэчны, Наваградку, Клецку і ў 1930 годзе была адчыненая беларуская настаўніцкая сэмінарыя ў Вільні.

Польская ўлада ўсе бадай народныя беларускія школы зьліквідавала або паперарабляла іх на польскія. У 1922 годзе з усяго гэнага ліку беларускіх народных школаў засталося толькі 47, у 1923/24 гг. - толькі 29, а з пачаткам 1924/25 шк. г. не засталося ўжо ніводнае беларускае народнае школы. Зьліквідаваныя былі таксама беларускія настаўніцкія сэмінарыі ў Сьвіслачы, Барунах, гімназіі ў Горадні, Будславе, Гарадку каля Маладэчна і Нясьвіжы. Беларускіх настаўнікаў вывезьлі, быццам для папаўненьня іхнае настаўніцкае кваліфікацыі на адмысловы курс у Кракаў, скуль іх разаслалі на працу ў школы на этнаграфічна-польскай тэрыторыі, а ў школы на Беларусь прыслалі пераважна палякоў. Тых настаўнікаў, што дамагаліся працы ў беларускіх школах, зусім звольнілі з працы.

Беларусы, хоць бачылі варожыя дачыненьні польскіх уладаў да беларускага школьніцтва і хоць за дамаганьні беларускіх школаў сыпаліся на іх розныя кары, арышты, біцьцё і іншыя няпрыемнасьці, як прыкладам вырываньне валасоў з галоваў бацькоў, што было з селянінам Вярбіцкім у вёсцы Акунінава Дзявятніцкае воласьці Слонімскага павету ў 1936 годзе,— усё-ж-ткі дамагаліся сваіх родных беларускіх школаў. У 1923 годзе былі пададзеныя просьбы на адчыненьне 192 беларускіх народных дзяржаўных школаў, у 1924 годзе — на 254 школы, у 1925 годзе — на 412, а ў 1926 і 1927 гг.— на 1229 школаў. Апрача таго, Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры ў 1926 годзе прасіў дазволу адчыніць прыватныя беларускія школы ў 18 мясцовасьцях, а Таварыства Беларускае Школы ў 1927 годзе прасіла дазволу адчыніць прыватныя беларускія школы ў 109 мясцовасьцях. Школьныя ўлады далі Інстытуту дазвол адчыніць толькі 5 школаў, а Таварыству Беларускае Школы — 10. Аднак гэтыя дазволы ня былі выкарыстаныя, бо школьныя ўлады не зацьвердзілі кандыдатаў на настаўнікаў. Працавала толькі адна прыватная беларуская школа ў Шаўлянах (Браслаўшчына), але і яе^па 6 гадох зьліквідавалі, бо ў 1932/33 гг. ейная настаўніца Мар'я Булыга не атрымала пасьведчаньня аб палітычнай лёяльнасьці да Польскае дзяржавы. Прыватна ў 1928 г. існавалі яшчэ беларускія гімназіі ў Вільні, Наваградку, Радашкавічах і Клецку, але і над імі вісела ліквідацыя, і яны ня мелі правоў дзяржаўных польскіх школаў, іхныя абсальвэнты ня мелі права доступу да польскіх унівэрсытэтаў без спэцыяльных экзамэнаў. З гэтае прычыны шмат беларусаў, што канчалі беларускія гімназіі, выяжджалі на вышэйшыя навукі за межы, у Бэрлін, Прагу, Парыж. Усе беларускія просьбы адчыняць беларускія народныя школы і зрабіць беларускія гімназіі дзяржаўнымі заставаліся бяз водгуку. Пасьля ўсіх дамаганьняў і просьбаў, згодна з польскімі афіцыяльнымі дадзенымі, у 1928 годзе існавала толькі 25 беларускіх школаў і 44 школы беларуска-польскія. Пазьней бадай усе гэтыя школы і беларускія гімназіі ў Клецку, Радашкавічах, Наваградку ды Беларуская Настаўніцкая Сэмінарыя ў Вільні былі зьліквідаваныя. Засталася адна Віленская Беларуская Гімназія. Ёй прызналі нават дзяржаўныя правы, але ў 1937 годзе, у сувязі з польскай школьнай рэформай, зачынілі вышэйшыя клясы і на іхнае месца не адчынілі ліцэю, як гэта было ў польскіх гімназіях. Пры тым беларуская гімназія перастала быць самастойнай школай, а сталася філіяй польскае гімназіі імя Ю. Славацкага. Прыйманьне большае колькасьці вучняў таксама абмежавалі. Так, прыкладам, у 1937 годзе ў 1-ю клясу беларускае філіі ў Вільні здалі экзамэн 80 кандыдатаў, а прынята толькі 40. Роўналежную -ж клясу ўлады не дазволілі адчыніць.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)